Следам за сонцам

Пасля гадоў духоўнага зацьмення

Мы да вытокаў згубленных прыйшлі.

Змітрок Марозаў

Сення ўся наша краіна перажывае надзвычай складаны час. У такі час наш народ ступіў на адзіна магчымы шлях: ен звярнуўся да сваіх вытокаў, па-новаму глянуў на сваю багатую гісторыю, традыцыйную культуру, якая заўседы дапамагала выжыць на зломах гісторыі і не страціць нацыянальнае аблічча. Вось і сення мы актыўна ўзяліся за адраджэнне жыватворнай вуснапаэтычнай спадчыны, нацыянальнай культуры.

Беларуская спадчына багата на розныя святы, абрады. Але якое б са святаў беларускага народнага календара мы не ўзялі, у ім абавязкова знойдуцца рытуалы, скіраваныя на паляпшэнне дабрабыту сям'і, на захаванне і працяг свайго роду і на ўшанаванне продкаў. Аднак, перш чым распачаць аповяд пра пра каляндар беларусаў, неабходна адзначыць самую галоўную яго рысу: у ім цесна перапляліся два магутныя пласты еўрапейскай культуры: язычніцтва і хрысціянства..

Гэта добра адлюстроўваецца ў лягендзе пра тое, як ўпершыню жытло чалавека напоўнілася сонцам. Гэта двухвер'е суіснавала на працягу апошняга тысячагоддзя і да сенняшняга дня вызначае характар нашых паводзін і шматлікіх памкненняў.

ЯК БОГ ПУСЦІЎ СОНЦА Ў ХАТУ

На пачатку свету людзі не ведалі, як хату ставіць. Нарэшце паставілі якуюсь хату, але не ведалі, што зрабіць, каб у ёй святло было. Так адна жанчына ўсё носіць рэшатам, а яе муж мяшком сонца і пускаюць у хату.

А тут ідзе нейкі чалавек. Падышоў, павітаўся і пытаецца:

— Што гэта вы, людзі, робіце? Яны пачалі бедаваць:

— От паставілі хату ды ніяк у яе сонца не наносім, усё цёмна ды цёмна.

Тады чалавек пытаецца:

— Што вы мне дасце за тое, што я вам упушчу сонца ў хату?

Жонка з мужам у адказ:

— Што хочаш, тое і дамо.

Не ведалі людзі, што гэта быў сам Бог. А ён ім кажа:

— Я нічога ад вас не хачу, адно дайце слова, што кожны тыдзень прымеце жабрака, накорміце і дазволіце пераначаваць.

Людзі пагадзіліся на тое.

Тады Бог ім вокны паўрэзваў, і відно стала ў хаце.

У адпаведнасці з хрысціянскімі маральнымі высновамі легенда навучае, што сапраўднае шчасце паселіцца ў сялянскай хаце толькі тады, калі ў ёй месца хопіць і сям'і гаспадара і любому стрэчнаму чалавеку.

Шматвякавыя назіранні за станам прыроды дазволілі нашым продкам заўважыць штогадовую паўтаральнасць у жыцці Сонца і ўсей прыроды. Прынцып паўтаральнасці, цыклічначці быў пакладзены ў аснову календара , на якім адлюстроўваюцца найбольш значныя вехі гадавога цыкла як язычніцкіх часоў, так і пярыяду прыняцця і распаўсюджвання хрысціянства.

Як бачым, у аснове календара продкаў -язычнікаў ляжыць культ Сонца. Каляды святкуюцца падчас зімовага сонцастаяння(Сонца паварочвае на лета), Купалле - у час летняга сонцастаяння (Сонца паварочвае на зіму). Яшчэ два буйных язычніцкіх святы адзначаюцца ў перыяд вясновага (Ярыла) і асенняга (Багач) раўнадзенстваў..

З прыходам хрысціянства атрымалася, што адначасова святкуюцца язычніцкія і хрысціянскія святы.