Да Грамніц не скідай з рук рукавіц,
а як прайшлі Грамніцы,
то ўжо не трэба рукавіцы
Народная прыказка
Чаму такое вялікае свята, як Грамніцы, у назве якога чуецаа магутная сіла вясенне-летняга стану прыроды, трапляе на 15 лютага? Існуе не зусім падмацаваная фактамі думка, што назва свята бярэ свій пачатак ад аднаго з галоўных язычніцкіх бостваў – Грамаўніка, прычым абавязкова ўдакладняецца – Перуна. З гэтым можна было б пагадзіцца, калі б жывая моўная стыхія не прынесла праз стагоддзі і не захавала ў сенняшнім ужыванні назвы трох блізкародасных бостваў – Перуна, Грому і Маланкі. Можа таму свята і атрымала назву ад прыроднай стыхіі, якая не б’е і не паліць, а толькі грыміць (абвяшчае, перасцерагае, ахоўвае).
Чаму народная свядомасць імкнецца задобрыць Грамаўніка? Справа ў тым, што з гэтай пары паступова суцішаюцца траскучыя (аж вуглы ў хаце трашчаць) маразы, павялічваецца дзень, набірае моц Сонца. Хуіка пачнецца абуджэнне прыроды, па стану якой селянін спрабаваў прадбачыць будучы ўраджай. Дарэчы, да нашых дзен захавалася павер’е: год будзе галодным, калі першы гром падзе на голы лес. І наадварот: “Калі гром грыміць на зялены лісток, то будзе багаты гадок”.
Невыпадкова і назва свята. Беларус-земляроб звяртаўся за дапамогай да боства, якое абараняла і не ўчыняла шкоды. Пацвярджэнне можна знайсці ў тых святах і абрадах, падчас правядзення якіх вялікая роля надавалася шуму, грому (тужлівыя галашэнні, вясельныя галашенні, набат царкоўнага звону).
Пазней, з прыняццем беларусамі хрысціянства, магічна-ахоўную ролю шуму-грому сталі выконваць свечкі, якія, зноў-такі, захавалі ў сабе язычніцкую назву – “грамніцы”. Воск для іх рыхтаваўся загадзя, вырабляліся яны самастойна кожным гаспадаром напярэдадні, а частей за ўсе ў апошнюю перад святам суботу. Вядомы звесткі, што даўжыня грамнічнай свечкі был прыкладна 10 вяршкоў (44 см), а таўшчыня – тры чвэрці вяршка. Практыка паказала, што такія памеры рабілі яе найбольш зручнай для рытуальна-магічнага скарыстання. 15 лютага кожны гаспадар ішоў у царкву асвяціць свечку, пасля чаго яна набывала засцерагальную сілу і на працягу года неаднаразова станавілася асноўным атрыбутам розных ахоўных дзеянняў.
Перш-наперш пасля вяртання дадому гаспадар неадкладна даставаў свечку з-за пазухі, жонка запальвала яе, і адбываўся абавязковы абрад агністага крыжавання. Гаспадар абпальваў крыжападобна валасы спачатку на сваей галаве, потым жонцы і ўсім астатнім членам сям’і па ўзросту. Затым гуртам сям’я ішла ў хлеў, дзе агністыя крыжы выпальваліся на кожнай жывеліне. Заканчваўся абрад датыкненнем грамнічнай свечкі да ўсіх сцен, вушакоў, дзвярэй. Пасля гэтага свечку хавалі за бажніцу ці ў куфар, каб злыя сілы не ведалі, што яна існуе і дзе схавана.
На працягу ўсяго часу да наступных Грамніц свечка з’яўлялася магічным амулетам, надзейным ахоўным сродкам сям’і і гаспадаркі і магла даставацца з месца захавання з рознай нагоды.
У гэты ж дзень хрысціянская царква святкуе “Сретенье Господне”. Аднак у народным ассяроддзі царкоўнае “Сретенье” атрымала дадатковае адценне і стала ўспрымацца як “Стрэчанне” – сустрэча зімы з вясною:
А ў нас сення Стрэчанне, Стрэчанне,
Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
Лета зіму піхнула, піхнула
І ножачку звіхнула, хвіхнула.
Зіма пайшла, плачучы,
Лета пайшло, скачучы, скачучы.
Зразумела, што такая важная мяжа ў стане прыроды павінна была прадказваць надвор’е наперад. Скрыпучы мароз у гэты дзень сведчыў: снег хутка сыдзе, вясна будзе сухой, а год галодны. Пацяпленне раніцай прадказвала цеплае заканчэнне зімы; адліга ў поўдзень – будзе цеплай вясна, а калі пад вечар – чакай спякотнага лета. Грамнічная мяцеліца сведчыла аб позняй вясне і дадатковым клопаце аб заканчэнні стойлавага ўтрымання жывелы.
Старыя людзі раяць: рэшткі грамнічнай свечкі ніколі не выкідвайце, а пераплаўце ў новую, хаця лепш за ўсе насіць яе з сабой. Гэты амулет падорыць вам шчасце, зберажэ ў далекай дарозе, не дасць зблудзіць у незнаемых мясцінах.