Ляльцы 10 гадоў!
24 лістапада ў Індурскім цэнтры культуры адбылося юбілейнае 10-е свята лялькі, якое сабрала аматараў мастацтва, дзяцей і дарослых, якія прыйшлі на сустрэчу з казкай. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць убачыць яркія выставы лялек, прыняць удзел у захапляльных майстар-класах па вырабе лялек-абярэгаў.
Свята пачалося з урачыстага адкрыцця. Упрыгожаныя “брэндавыя" лялькі, створаныя майстрамі Гродзенскага раёна, запоўнілі залу, ствараючы атмасферу казачнага свету. У праграме свята былі арганізаваны розныя актыўнасці: конкурсы, гульні, спектакль Гродзенскага абласнога тэатра лялек і крыа-шоў.
Свята лялькі ў Індурскім цэнтры культуры пакінула ў прысутных цёплыя ўражанні і жаданне ўдзельнічаць у новых творчых праектах.