Свята лялькі 2016

Індура - сталіца традыцыйных лялек

 

19 лістапада Індурскі цэнтр культуры запрасіў жыхароў і гасцей аграгарадка Індура на Свята беларускай лялькі, якое праходзіць ужо трэці год. Пачалося яно тэатралізаванай пастаноўкай "З гісторыі беларускай лялькі".

 

Галоўная мэта свята - адрадзіць даўнія народныя традыцыі і аддаць належнае беларускай ляльцы. У народнай культуры ёй адводзілася сакральная роля. Ляльку-абярэг можна сустрэць у казках, у розных народных павер'ях", - адзначылі ў Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры. Лялькі засцерагалі немаўлятаў, дапамагалі мужчынам удалечыні ад дома, былі нават лялькі, якія дапамагалі гаспадыні спраўляцца з хатнімі клопатамі і прыносілі дастатак. У беларускай традыцыі вядомыя дзясяткі лялек з розным прызначэннем - "багатуха", "весялуха", "калядніца", "купалінка" і іншыя. Даведацца падрабязнасці пра іх можна будзе падчас свята.

 

На свяце былі арганізаваны майстар-классы па вырабу  лялек-абярэгаў, якія правялі майстар аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра І.К.Рынкевіч і работнік Індурскага цэнтра культуры Г.А.Кухарэвіч. Дарэчы, кожны змог сам вырабіць ляльку-абярэг сабе ці сваім блізкім.

 

У Індурскай цэнтры культуры майстры народнай творчасці Гродзенскага раёна прадставяць свае калекцыі лялек, выкананыя з розных матэрыялаў: саломы, ільну, пап'е-машэ, тэкстылю. У экспазіцыі можна будзе ўбачыць абрадавыя, нацыянальныя, а таксама сучасныя лялькі. Выстаўкі "Матулін ручнік", "Беларуская хата ў будні і ў святы", а таксама "Чароўная лялька", на якой былі прадстаўлены лялькі ў традыцыйных рэгіянальных касцюмах, саламяныя, тэкстыльныя лялькі, лялькі-абярэгі. Маленькіх гледачоў парадаваў спектакль Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Напрыканцы свята ўсе госці змаглі паўдзельнічаць у гульнёвай праграме.

 па матэрыялах газет “Гродзенская праўда” і “Перспектыва”