Свята лялькі 2014

“Свята беларускай лялькі” ўпершыню прайшло
у аграгарадку Індура

 

На свята «беларускай лялькі» майстры народнай творчасці прывезлі калекцыі лялек, выкананыя з розных матэрыялаў: саломы, лёну, пап'е-машэ, тэкстылю. У экспазіцыі можна было ўбачыць як нацыянальныя абрадавыя лялькі, так і сучасныя.

 

У фае Індурскага цэнтра культуры наведвальнікаў сустракалі лялькі ад маленькіх да амаль дзьвухметровых па вышыні.

 

На сцэне цэнтра культуры тэатральная пастаноўка распавяла гледачам аб значэнні беларускай лялькі


На сцэну запрасілі дзяцей, каб пагуляць з роставымі лялькамі ў беларускія народныя гульні. Адна з гульняў - "Бабка": з завязанымі вачыма трэба злавіць аднаго з удзельнікаў, пасля чаго ён сам становіцца "лаўцом".


па матэрыялах газеты ”Гродзенская праўда”