Свята лялькі

Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабою спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. Наша сувязь з лялькай больш моцная, чым мы можам сабе ўявіць. Не маючы ні рук, ні ног, ні твару,  яна адразу пазнаецца па вопратцы і выгляду. Лялька захоўвае ў сябе народныя ўяўленні аб жаночай прыгажосці, гэта люстэрны одбітак духоўнасці сялянскага побыту і быцця-жыцця. Традыцыі вырабу хатняй лялькі пачала згасаць толькі ў 1960-х, калі пачаўся масавы выраб лялек з пласмасы. Аднак не знікла зусім, будучы глыбока адкладзенай ў народнай памяці.

Ў лістападзе 2014 года ўпершыню ў Гродзенкім раёне ў аграгарадку Індура прайшло Свята беларускай лялькі. Яно складалася з тэатралізаванага прадстаўлення, гульнёвай праграмы, майстар-класу і некалькі выстаў. Гледачы не толькі пазнаёміліся з традыцыйнымі беларускімі лялькамі, але і змаглі зрабіць іх сабе на памяць. Таксама ў іх была магчымасць прыняць ўдзел у дабрачынным праекце “Людзі і лялькі”, аўтарам якага з’яўляцца Галіна Чарапок (г.Ваўкавыск). “Лялька ў карагодзе жыцця” – гэта асноўная тэма свята. Тэатралізаванае прадстаўленне было заснавана на аповядзе бабулі Галіны, якая ўспамінала асноўныя этапы свайго жыцця: дзяцінства, маленства, замужняе жыццё. І ўвесь час яе суправаджалі лялькі, якія былі неад’емнай часткай яе жыця. Пра іх яна даведалася ад сваёй матулі, і таксама расказала пра іх сваёй дачцэ. Так як лялькі суправаджалі чалавека на працягу ўсяго жыцця і звесткі аб іх пераходзілі з пакалення ў пакаленне, так і арганізатары свята імкнуліся перадаць традыцыі, звязаныя з беларускай лялькай гледачам, каб і яны перадалі іх сваім нашчадкам.