Свята лялькі 2017

Беларускі каляндар у ляльках

 

4 лістапада ў аграгарадку Індура прайшло Свята беларускай лялькі. Кожны раз у гэты святочны дзень у Цэнтры культуры збіраюцца ўсе тыя, у каго ў душы “жыве” дзіця. Не стаў выключэннем і гэты год.

 

У самым пачатку свята гледачы быццам бы перанесліся на машыне часу ў мінулае, калі нашы прабабулі напярэдадні значных святаў выраблялі лялькі-абярэгі. Тэатралізаванае адкрыццё "Беларускі каляндар у ляльках" ўразіла сваёй гістарычнай дакладнасцю. Гледачы ў нагляднай форме даведаліся як адзначаліся Святы:"Вялікдзень","Каляды","Купалле", канец жніва,"Багач"– і для кожнага свята выраблялася спецыяльная" лялька", якая не толькі мела асаблівы від, але і асаблівае прызначэнне. На самай справе, дзіўна было даведацца, што лялька – гэта не проста цацка, а сімвал, абярэг, які з'яўляўся асноўным прадметам абрадавай і рытуальнай дзейнасці нашых продкаў.

 

Убачыць усю разнастайнасць і варыятыўнасць вырабу лялек дапамагла выстава вырабаў народнай творчасці майстроў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. Лялькі з паперы, саломы, гліны, тканіны і іншых матэрыялаў, выкананнее ў рознай тэхніцы прыцягвалі да сябе кожнага. Даведацца падрабязней аб гісторыі "беларускай лялькі" можна было звярнуўшыся да кніжнай астраўка "Ляльчына гісторыя".

 

Пазнаёміцца з асаблівасцямі вырабу лялек, а таксама паспрабаваць зрабіць “віноўніцу свята” самастойна можна было на майстар-класах. Гэта сапраўды не проста карыснае, пазнавальнае і займальнае занятак, але і абсалютна бяспечнае. Бо, дадзеная тэхніка вырабу лялькі выключае выкарыстанне нажніц і іголак, таму каля майстроў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Валянціны Краўчук і Ірыны Рынкевіч не было свабодных месцаў, як дарослыя, так і дзеці з вялікай цікавасцю і задавальненнем вырабілі сабе на памяць сімвалы свята.

 

Не абышлося і без цікавых забаў і рухомых гульняў для дзяцей "Гульні з чароўнага куфра". Аднак, не варта думаць, што арганізатары забыліся пра дарослых! Фальклорны калектыў “Жывіца” парадаваў забіяцкім і вясёлым выступам, а ўсе жадаючыя ад душы патанчылі на майстар-класе па бытавых танцах.


Ад душы павесяліўшыся, дарослыя і дзеці атрымалі яшчэ адну порцыю незабыўных уражанняў. Бо ў госці да іх прыехалі таварышы індурскіх "лялек". Артысты з Гродзенскага абласнога тэатра лялек распавялі ўсім вядомую казку пра тое, як Баба-Яга выкрала маленькага хлопчыка Піліпку, але, на шчасце, дабро перамагло зло! Пастаноўка была вельмі займальнай, павучальнай і проста ідэальна ўпісалася ў кантэкст усяго дзеяння і атмасферу свята.


Пасля спектакля ўсіх юных гледачоў чакалі яшчэ некалькі сюрпрызаў. Казачныя героі захапілі за сабой у вясёлую квэст-гульню "Восеньскае падарожжа" на свежым паветры. Завяршылася свята дыскатэкай, на якой можна было прадэманстраваць вывучаныя танцы.

 

Пасля такога займальнага падарожжа ў мінулае, судотыку з традыцыямі і звычаямі продкаў у кожны дом адправіўся абярэг – беларуская лялька, каб стаць абаронцам свайму гаспадару ці гаспадыні.

 па матэрыялах газеты “Перспектыва”