Свята лялькі 2022

Ажыўшы лагатып

26 лістапада ў Індурскім цэнтры культуры прайшло свята лялькі “Лялька ў карагодзе жыцця”.

 

Шмат радасці і незабыўных момантаў падарыла свята людзям. Прайшла экскурсія па музеі лялькі, майстар-клас па вырабе абярэгавай лялькі, квэст-гульня, спектакль «Весёлая ферма» ад тэатральнага гуртка «Золотой ключик» Парэцкага цэнтра культуры, шоу мыльных бурбалак «Bubbles show» ад дзіцячага клуба «Юла», тэатралізаванае прадстаўленне ад тэатра раставых лялек «Куклы для всех» Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Індурскага цэнтра культуры. На працягу свята працавалі інтэрактыўныя зоны: аквагрым, тэматычныя фотазоны, лялечны салон «Кукла. Эпоха. Время» і многае іншае.

 

Гэтак жа ўпершыню адбыўся фотаконкурс “Сэлфи з  Індай”. Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна было зрабіць фота з выдатнай лялькай Індай, выкласці фота ў Instagram, адзначыць акаўнт музея лялькі @muzeilalkiind, а таксама хэштэг #Святалялькі2022. Пераможцамі конкурсу сталі тры чалавека.

 

Арганізатары свята запрашаюць усіх гледачоў у наступным годзе, у праграме чакаецца яшчэ больш новых фішак і цікавых конкурсаў.