Помнік воінам - вызваліцелям

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў аграгарадку Рэчыца.

На ўшанаванне памяці 365 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчынай вайны, у 1979 годзе пастаўлены помнік – двухфігурная скульптурная кампазіцыя.

Помнік землякам у в. Камаровічы (вёска не існуе ў выніку аварыі на ЧАЭС) Рэчыцкі сельсавет.

На ўшанаванне памяці землякоў – воінаў, партызан, ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1983 г. пастаўлены помнік – скульптура воінаў з аўтаматам.