Вёскі ў складзе Рэчыцкага сельскага Савета

Вохар

Вёска ў Рэчыцкiм сельскім Савеце, за 16 км на паўночны ўсход ад Чэрыкава, 101 км ад Магiлёва, 22 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лiнii Ворша-Клiмавiчы. Рэльеф раўнiнны. На поўдзень цячэ р. Сож. Транспартныя сувязi па мясцовай дарозе і далей па шашы Чэрыкаў-Крычаў. 4 гаспадаркі, 4 жыхара (па стану на 01.01.2022)

Паводле пiсьмовых крынiц вядома з 1604 г. як сяло Крычаўскай дзяржавы, уласнасць казны. У 1709 г. з 9 валок зямлi 5 пуставалi. У 1727 г. с. Вогару ў Крычаўскiм старостве. У 1747 г. 35 двароў, дзярж. уласнасць, пасесiя. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалiтай у складзе Рас. імперыi. У 1785 г. 52 двары, 379 жыхароў, У 1811 г. у Чэрыкаўскiм павеце, 47 двароў, 174 жыхары мужчынскага полу. Дзейнічаў мужчынскi праваслаўны Вохарскi манастыр. У 1897 у Камаровiцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 78 двароў, 567 жыхароў, хлебны магазiн, школа граматы, карчма, пiцейны дом, мужчынскі манастыр, 2 царквы. У 1909 г. 84 двары, 631 жыхар. У 1910 г. адкрыта школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. З 17.7.1924 г. у Чэрыкаўскiм р-не Калiнiнскай акругi. Створана прац. школа 1-й ступенi, у якой у 1925 г. было 75 вучняў, дзейнiчала хата-чытальня. У кастр. 1925 г. арганiзавана камсамольская ячэйка. З 9.6.1927 г. да 26.7.1930. г. Магілёўскай акругі. У 1933 г. арганiзаваны калгас «Ленiнскiя шляхi», працавала кузня. З 20.02.1938 г. у Магiлёўскай вобласці. У 1940 г. 82 двары, 271 жыхар. У Вял. Айч. вайну з лiп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупiравана нямецка - фашыскімі захопнiкамi, якiя спалiлi 70 двароў. Вызвалена воiнамi 238-й стралковай дывiзii 50-й армii. У пасляваенны час у складзе калгаса iмя Iльiча. У 1951 г. радыёфiкавана, у 1956 г. электрыфiкавана. З 16.9.1959 г. у Крычаўскiм, з 25.12.1962 г. у Краснапольскiм, з 6.1.1965 г. зноў ў Крычаўскiм, з 30.7.1966 г. у Чэрыкаўскiм раёнах. У 1989 г. у вёсцы 104 гаспадаркi, 230 жыхароў, ферма буйной рагатай жывёлы, клуб са стацыянарнай кінаўстаноўкай, магазiн, бібліятэка. Галоўная прамалiнейная вулiца, арыентаваная з паўдневага захаду на паўночны ўсход, перпендыкулярна перасякаецца. З кароткiмi прамалiнейнымi вулiцамi. Забудавана двухбакова, щчыльна, традыцыйна, драўлянымi дамамi сядзiбнага тыпу.

Вусце

Вёска ў Рэчыцкiм сельскім Савеце, за 15 км на паўночны ўсход ад Чэрыкава, 100 км ад Магiлёва, 13 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лiнii Ворша-Клiмавiчы. Рэльеф раўнiнны. На ўсходзе і поўначы цячэ р. Волчас. Транспартныя сувязi па шашы Чэрыкаў-Крычаў, якая праходзiць паблiзу вёскi. 48 гаспадарак, 88 жыхароў (01.01.2022).

Вядома паводле пiсьмовых крынiц з пач. 18 ст. У 1709 г. з 30 валок зямлi, якiя мелiся ў вёсцы, 24 пуставалi. У 1765 г. в. Зябня Кажамякiна, 10 двароў, у Прапойскiм старостве, дзярж. уласнасць, у 1769 г. 12 двароў, 20 жыхароў мужчынскага полу, дзейнiчала карчма. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалiтай у складзе Рас. iмперыi. У 1779 г. у Крычаўскiм старостве Чэрыкаўскага павета, 35 двароў, 352 жыхары, дзейнiчалi млын і сукнавальня. У 1816 г. 50 двароў, 328 жыхары, у 1880 г. 47 двароў, 342 жыхары. Памешчык меў тут 305 дзес. зямлi. Частка вяскоўцаў займалася кравецкiм промыслам. У 1884 г. у аднайменным фальварку, што знаходзiўся побач, працавала сукнавальня. У 1897 г. вёска ў Kамаровiцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 86 двароў, 586 жыхароў, школа граматы, у фальварку з двары, 48 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 91 двор, 709 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 2 жыхары. У 1913 г. адкрыта царк.-прыходская школа, для якой у 1917 г. пабудавана памяшканне. У 1918 г. у былым маёнтку была арганiзавана камуна. Створана прац. школа 1-й ступенi. З 17.7.1924 г. у Чэрыкаўскiм раёне Калiнiнскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магiлёўскай акругi. У 1928 г. пачала дзейнiчаць сыраробчая вытворчасць. У 1933 г. арганiзаваны калгас «2-я пяцiгодка», які абслугоўвала Чэрыкаўская МТС; працавалi вадзяны млын і кузня. З 20.2.1938 г. у Магiлёўскай вобл. У 1940 г. 165 двароў, 512 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з лiп. 1941 г. да 30.9.1943 г. акупiравана ням.-фаш. захопнiкамi. Гiтлераўцы спалiлi 140 двароў. На фронце і ў партыз. атрадах змагалася 178 вяскоўцаў, 64 з іх загiнулi. У брацкай магiле, што каля вёскi, пахаваны 2 сав. воiны, якія загiнулi ў 1941 г. У пасляваенны час вёска адбудавана, у 1948 г. радыёфiкавана, у 1956 г. электрыфiкавана. З 16.9.1956 г. у Крычыўскiм, з 25.12.1962 г. у Краснапольскiм, з 6.1.1965 г. зноў у Крычаўскiм, з 30.7.1966 г. у Чэрыкаўскiм р-нах. У 1989 г 180 гаспадарак, 304 жыхары, у складзе калгаса iмя Iльiча, 2 фермы буйной рагатай жывёлы i свiнаводчая, ветэрынарны пункт, Дом культуры са стацыянарнай кiнаўстаноўкай, дзiцячы дом, аддз. сувязi, комплексны прыёмны пункт бытавое абслугоўванне насельнiцтва, фельч.-акушэрскi пункт, магазiн, бібліятэка. У 2007 г. дзейнiчалi магазiн і дом сац. паслуг. Планiровачна складаецца з гал., ламанага абрысу вулiцы, арыентаванай з ПдЗ на Пн, да якой на Пн далучаецца з зах. боку другая крывалiнейная вулiца амаль шыротнай арыентацыi. Адм.-грамадскi цэнтр размешчаны на невял. плошчы, утворанай пашырэннем у цэнтры гал. вулiцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымi дамамі сядзiбнага тыпу. На зах. ускраiне, на Пд гал. вулiцы гасп. cектар.

За 0,3 км на З ад вёскi знаходзiцца Вусцеўскае радовiшча мелу (разведаныя запасы 23 млн.т).

Гойкаў

Былая вёска ў Рэчыцкiм сельскім Савеце, за 16 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Верамейкi на лiнii Ворша-Крычаў. Рэльеф раўнiны, мяжуе з лесам. На ўсходзе цячэ р. Волчас. Транспартныя сувязi па мясцовай дарозе праз в. Глінь і далей па шашы Крычаў-Чэрыкаў. У вынiку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi і радыяцыйнага забруджання жыхары вёскi ў 1990-х гг. адселены. На месцы вёскi ў 2006 г. устаноўлены мемарыяльны знак.

Вядома па пiсьмовых крынiцах з 18 ст. У 1777 г. в. Гойкава ў Чэрыкаўскай акрузе Магiлёўскай губерні У 1850 г. у Клiмавiцкiм павеце, уласнасць памешчыка. У 1897 г. у Камаровiцкай вол., 34 двары, 251 жыхар. У 1909 г. 32 двары, 243 жыхары. 3 17.7.1924 г. у Чэрыкаўскiм раёне Калiнiнскай акругi. У 1926 г. 45 двароў, 307 жыхароў, дзейнiчалi 4-гадовая школа, хата-чытальня, с-г. арцель «Серп і молат», кузня. З 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магiлёўскай акругi. У 1931 г. арганiзаваны калгас iмя К. Я. Варашылава. У 1935 г. пабудавана памяшканне для школы, у 1937 г. – для дзiцячага сада. З 20.2.1938 г. у Магiлёўскай вобласці. У Вял. Айч. вайну з лiп. 1941 г. да 1.10.1943 г. акупiравана ням.-фаш. захопнiкамi. У вер. 1943 г. гiтлераўцы поўнасцю спалiлi вёску. На фронце супраць акупантаў змагалася 16 вяскоўцаў, 10 з iх загiнулi. Пасля вайны адбудавана, у 1954 г. радыёфiкавана, у 1956 г. электрыфiкавана. З 16.9.1959. у Крычаўскiм, з 25.12.1962 г. у Краснапольскiм, з 6.1.1965 г. зноў у Крычаўскiм, з 30.7.1966 г. у Чэрыкаўскiм р-нах. У 1989 г. у складзе калгаса «Краiна Саветаў», 4 гаспадаркi, 6 жыхароў. Дзейнiчалi ферма буйной рагатай жывёлы. Сялянскія сядзiбы былi традыцыйна, драўляныя.

Радзiма Героя Савецкага Саюза Піліпа Іванавіча Кавалёва, пад кiраўнiцтвам якога ў Вялікую Айч.ынную вайну група падрыўнiкоў 255-га партызанскага палка пусцiла пад адхон 19 варожых эшалонаў, падарвала 30 аўтамашын; генерал-маёра М. Д. Папчанкi, Героя Сацыялістычнай Працы М. А. Марчанкi.

Камаровічы

Былая вёска ў Рэчыцкiм сельскім Савеце за 19 км на паўночны ўсход ад Чэрыкава, 104 км ад Магiлёва, 24 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лiнii Ворша-Клiмавiчы. Рэльеф раўнiнны. У населеным пункце працякае р.Волчас, а праз вёску – яе прыток р. Яленка. Транспартныя сувязi па мясцовай дарозе праз в.Рэчыца і далей па шашы Чэрыкаў-Крычаў. У вынiку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi i радыяцыйнага забруджання жыхары вёскi ў пачатку 1990-х г. адселены. На месцы вёскi у 2006 г. устаноўлены мемарыяльны знак.

За 0,5 км на поўдзень ад былой вёскi знаходзiцца гарадзiшча ранняга жалезнага веку, што сведчыць аб засяленнi гэтых мясцiн у глыбокай старажытнасцi. Паводле рукапiсных крынiц вёска вядома з 16 ст. У 1568 г. сяло ў Крычаускай воласці, дзярж. уласнасць . у 1604 г. сяло Крычаўскай дзяржавы. У 1709 г. з 40 валок зямлi 34 пуставалi. У 1747 г. 37 двароў, дзейнiчала царква, карчма, млын. Пасля 1-га падзелу Рэчы паспалiтай у складзе Рас. iмперыi, належала В.Х.Галынскай. У 1779 у Крычаўскiм старостве Чэрыкаўскага павета, 32 двары,332 жыхары, уласнасць памешчыка. Мелiся драўляная царква, вадзяны млын, сукнавальня. У 1816 г. 64 двары, 405 жыхароў. У 1816 г. 64 двары, 405 жыхароў. У 1880 г. 65 двароў, 383 жыхары, апрача земляробства вяскоўцы займалiся кравецкiм, бандарным і кавальскiм промысламi. У 1862 г. адкрыта школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. У 1889 г. у школе навучалiся 31 хлопчык і 3 дзяўчынкi, у 1907 г. – 69 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак; в. дзейнiчала б-ка. У 1897 г. цэнтр воласцi ў Чэрыкаўскiм павеце, 79 двароў, 581 жыхар. Мелiся хлебазапасны магазiн, царква, дом апекi, карчма. Асобна быў пiцейны дом. У 1905 г. адкрыта казённая вiнная лаўка. У 1909 г. 88 двароў, 700 жыхароў. Створана прац. школа 1-й ступенi ў якой у 1925 г. было 58 вучняў. Дзейнiчалi пункт па лiквiдацыi непiсьменнасцi сярод дарослых, хата-чытальня і б-ка. З 17.7.1924 г. у Чэрыкаўскiм раёне Калiнiнскай акругi. У 1926 г. пачаў дзейнiчаць фельч.-акушэрскi пункт. З 9.6.1927 г. да 26.7.1930.г. Магiлёўскай акругi. У 1931 г. арганiзаваны калгас «Краiна Саветаў», працавалi кузня, вадзяны млын, на якiм у 1938 г. была зманцiравана ўстаноўка па выпрацоўцы электраэнергii для патрэб калгасаў «6-ы з'езд Саветаў» і «Краiна Саветаў». З 20.2.1938 г. у Магiлёўскай вобл. У 1940 г. 72 двары, 220 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з лiп. 1941 г. да 30.9.1943 г. акупiравана ням.-фаш. захопнiкамi. У вер. 1943 г. гiтлераўцы спалiлi 70 двароў. На фронце змагалiся 120 вяскоўцаў, 25 з іх загiнулi. У брацкай магiле, што ў цэнтры вёскi, пахаваны сав. воiны, якiя загiнулi ў 1941-45. Пасля вайны адбудавана. У 1953 г. пабудаваны радыёвузел, i вёска была радыёфiкавана, у 1956 г. электрыфiкавана. З 16.9.1959 у Крычаўскiм, з 25.12.1962 г. у Краснапольскiм, 3 6.1.1965 г. зноў у Крычаўскiм, з 30.7.1966 г. у Чэрыкаўскiм р-нах. У 1989 г. 121 гаспадарка, 312 жыхароў, комплекс буйной рагатай жывёлы, свiнагадочая ферма, майстэрня, устаноўка па перапрацоўцы кармоў, аддз. сувязi, аўтаматычная тэлеф. станцыя, камбiнат быт. абслугоўвання насельнiцтва, фельч.-акушэрскi пункт, магазiн, дзiцячы сад-яслi, б-ка, клуб са стацыянарнай кiнаўстаноўкай. Ген. план забудовы вёскi быў распрацаваны. Бел. н.-д. iн-там па будаўнiцтву на вёсцы ў 1975 г. Планiровачна складалася з галоўнай крывалiнейнай вулiцы, арыентаванай з паўдневага ўсходу на паўдневы захад, якую ў цэнтры перасякала р. Яленка. Да гэтай вулiцы пад прамым вуглом далучалiся 3 прамалiнейныя вулiцы. Забудавана двух-бакова, няшчыльна, пераважна драўлянымi дамамi сядзібнага тыпу. на поўдні і захадзе быў гаспадарчы сектар.

Міхалін

Вёска ў Рэчыцкiм сельскім Савеце, за 15 км на паўночны ўсход ад ад Чэрыкава, 100 км ад Магiлёва, 17 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лiнii Ворша-Клiмавiчы. Рэльеф раўнiнны. На поўдні цячэ р.Сож. Транспартныя сувязi па мясцовай дарозе праз в.Вохар і далей па шашы Крычаў-Чэрыкаў. 6 гаспадарак, 13 жыхароў (2022).

У 1840 г. тут заснавана скураная прыгоннiцкая мануфактура, дзе ў 1859 г. працавала 36 рабочых. Памешчык меў у 1885 г. у вёсках Мiхалiн і Халоблiн 5513,5 дзес. зямлi, вадзяны млын, сукнавальню, карчму і вiнакурны з-д. У 1876 г. другi памешчык меў у вёсках Мiхалiн 2000 дзес. зямлi. У 1897 фальварак у Камаровiцкай воласцi Чэрыкаўскага павета, 1 двор, 18 жыхароў. У 1898 г. створана вiнакурнае прадпрыемства, дзе ў 1900 г. пачала працаваць паравая машына. У 1909 г. 7 жыхароў. У лiстападзе 1918 г. у фальварку арганiзавана камуна. З 17.7.1924 г. у Чэрыкаўскiм р-не Калiнiнскай акругi. У 1926 г. 12 двароў, 65 жыхароў. З 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магiлёўскай акругi. У 1930-я г. арганiзаваны калгас «Чырвоная зорка», які абслугоўвала Чэрыкаўская МТС. З 20.2.1938 г. у Магiлёўскай вобл. У 1940 г. 33 двары, 98 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з лiпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупiравана ням.-фаш. захопнiкамi. У вераснi 1943 г. гiтлераўцы поўнасцю спалiлi вёску. На фронце змагалiся 18 вяскоўцаў, 8 з іх загiнулi. Пасля вайны адбудавана. У 1962 г. радыёфiкавана, у 1956 г. электрыфiкавана. З 16.9.1959 г. у Крычаўскiм, з 25.12.1962 г. у Краснапольскiм, з 6.1.1965 г. зноў у Крычаўскiм, 3 30.7.1966 г. зноў у Чэрыкаўскiм р-нах. У 1989 г. у вёсцы 32 гаспадаркi, 85 жыхароў, у складзе калгаса iмя Iльiча. Планiроўка Г-падобная. Больш працяглая вулiца прамалінейная, арыентавана з паўдневага захаду на паўдневы ўсход. Да яе пад прамым вуглом падыходзяць з захаду кароткая, прамалiнейная вулiца. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, традыцыйнымі драўлянымi дамамi сядзiбнага тыпу.

Перамога

Былы пасёлак у Рэчыцкiм сельскім Савеце, за 18 км на паўночны ўсход ад Чэрыкава, 103 км ад Магiлёва, 24 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лiнii Ворша-Клiмавiчы. Рэльеф раўнiнны, на З мяжуе з лесам. Тарнспартныя сувязi па мясц. дарозе праз в.Рэчыца і далей па шашы Крычаў-Чэрыкаў.

Заснаваны у пач 1920-х г. У 1926 г. 60 жыхароў. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступiлi ў калгас. У 1940 г. 24 двары, 72 жыхары. У Вял. Айч. вайну з лiп. 1941 г. да 1.10.1943 г. акупiравана ням.-фаш. захопнiкамi. У вер. 1943 г. гiтлераўцы спалiлi 22 двары. У партыз. атрадах і на фронце змагаўся 21 вясковец, з іх 9 загiнулi. У 1956 г. электрыфiкаваны, у 1962 г. радыёфiкаваны. У 1989 г. 16 гаспадарак, 35 жыхароў, у складзе калгаса «Краiна Саветаў». Планiровачна складаўся з прамалiнейнай вулiцы, арыентаванай з паўдневага ўсходу на паўдневы захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна, традыц. драўлянымi дамамi сядзiбнага тыпу.

Сцепанаў

Былая вёска ў Рэчыцкiм сельскім Савеце, за 18 км на паўночны ўсход ад Чэрыкава, 103 км ад Магiлёва, 25 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лiнii Ворша-Клiмавiчы. Рэльеф раўнiнны. На паўночным усходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязi па мясцовай дарозе праз в.Вохар і далей па шашы Чэрыкаў-Крычаў.

Заснавана у пач. 1920-х г. У 1926 г. 25 двароў, 143 жыхары. У 1933 жыхары вёсак Сцяпанава і Белая Дубрава арганiзавалi калгас «Праца Ленiна». У 1940 г. 39 двароў, 93 жыхары. У Вял. Айч. вайну з лiп. 1941 г. да 1.10.1943 г. акупiравана ням.-фаш. захопнiкамi. У вер. 1943 гiтлерауцы спалiлi 35 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1951 радыёфiкавана, у 1956 электрыфiкавана. У 1989 г. у вёсцы 42 гаспадаркi, 76 жыхароў, у складзе калгаса iмя Iльiча. Планiровачна складаецца з працяглай крывалiнейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўночны ўсход, да якой у цэнтры амаль пад прамых вуглом далучаецца прамалінейная кароткая вулiца; забудавана двухбакова, традыц. драўлянымі дамамi сядзiбнага тыпу.

У вынiку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi i радыяцыйнага забруджання жыхары вёскi ў пач. 1990-х г. адселены.

Таржоў

Вёска ў Рэчыцкiм сельскім Савеце, за 16 км на паўночны ўсход ад Чэрыкава, 101 км ад Магiлёва, 22 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лiнii Ворша-Клiмавiчы. Рэльеф раўнiнны. На паўночным усходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязi па мясцовай дарозе i далей па шашы Чэрыкаў-Крычаў. У вынiку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi i радыяцыйнага забруджання жыхары вёскi ў пач. 1990-х г. адселены. На месцы вёскi ў 2006 г. устаноўлены мемарыяльны знак.

Заснавана у пач. 1920-х г. У 1926 г. 24 двары, 135 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы арганiзавалi калгас «На варце». У 1940 г. 28 двароў, 84 жыхары. У Вял. Айч. вайну з лiп. 1941 г. да 1.10.1943 г. акупiравана ням.-фаш. захопнiкамi. У вер. 1943 гiтлераўцы поўнасцю спалiлi вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1952 радыёфiкавана, у 1956 электрыфiкавана. У 1989 г. у весцы 6 гаспадарак, 12 жыхароў, у складзе калгаса iмя Iльiча. Планiровачна складаецца з кароткай, крывалiнейнай вулiцы, арыентаванай з паўдневага захаду на паўдневы ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна, iндывiдуальнымi, драўлянымi дамамi сядзiбнага тыпу.

Халоблін

Вёска ў Рэчыцкiм сельскім Савеце, за 18 км на паўночны ўсход ад Чэрыкава, 103 км ад Магiлёва, 24 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лiнii Орша-Клiмавiчы. Рэльеф раўнiнны. На паўночным усходзе мяжуе з лесам. Праз вёску цячэ р. Лена. Транспартныя сувязi па мясцовай дарозе праз в.Пабеда i далей па шашы Крычаў-Чэрыкаў. 15 гаспадарак 35 жыхароў (2022).

Вядома па пiсьмовых крынiцах з 1709 г., калi тут з дзвюх валок зямлi адна пуставала. У 1738 г. 6 двароў i 5 пустых месцаў для забудовы, шляхецкая ўласнасць. У 1747 г. у Крычаўскiм старостве, 8 двароў, дзярж. уласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалiтай у складзе Расійскай імперыi, секвестравана у графа Мнішкi i перададзена стацкай саветніцы В.Х.Галынскай. У 1785 г. у Чэрыкаўскім павеце, 25 двароў, 210 жыхароў. У 1855 г. памешчык меў у вёсках Халоблiн і Мiхалiн 1513,5 дзес. зямлi, вадзяны млын, сукнавальню, карчму і вiнакурны. У 1880 г. 36 двароў, 278 жыхароў, частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. У 1897 г. у Камаровiцкай вол., 56 двароў, 384 жыхары. Непадалёку быў фальварак (2 двары, 10 жыхароў), дзе працавалi вiнакурны з-д i пiцейны дом. У лiстападзе 1095 г. сяляне прымусiлi памешчыка павялiчыць плату падзёншчыкaм, а у снежнi 1905 г. самачынна правялi высечку памешчыцкага лесу. У 1909 г. у вёсцы 60 двароў, 447 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 4 жыхары. У маёнтку у 1923 г. было створана т-ва па сумеснай апрацоўцы зямлi, адкрыта школа, у якой у 1925 г. было 98 вучняў. З 17.7.1924 г. у Чэрыкаўскiм р-не Калiнiнскай акругi. У 1926 г. 51 двор, 368 жыхароў. З 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магiлёўскай акругi. У 1930 г. арганiзаваны калгас «Чырвоны гігант», які абслугоўвала Чэрыкаўская МТС, працавала кузня. З 20.2.1938 г. у Магiлёўскай вобл. У 1940 г. 89 двароў, 267 жыхароў. У Вял.Айч. вайну з лiпеня 1941 г. да 30.91943 г. акупiравана ням.-фаш. захопнiкамi, якiя спалiлi 7 двароў. На фронце змагалася 112 вяскоўцаў, 30 з іх загiнулi. У 1950 г. вёска радыёфiкавана, у 1956 г. электрыфiкавана. З 16.9.1959 г. у Крычаўскiм, з 25.12.1962 г. у Краснапольскiм, з 6.1.1965 г. зноў у Крычаўскiм, з 30.7.1966 г. у Чэрыкаўскiм р-нах. У 1989 г. у вёсцы 99 гаспадарак, 226 жыхароў, у складзе калгаса «Краiна Саветаў», машынны двор, ферма буйной рагатай жывёлы, устаноўка па прыгатаваннi кармоў для жывёлы, клуб з стацыянарнай кiнаўстаноўкай, сярэдняя школа, фельч.-акушэрскi пункт, бібліятэка, камбiнат бытавога абслугоўвання насельнiцтва, магазін. У 2007 г. дзейнічаў дом сацыяльных паслуг. Планіровачна складаецца з 2-х вулiц, арыентаваных з паўдневага захаду на паўночны ўсход па абодва бакi ракi i злучаных кароткай, прамалiнейнай вулiцай. Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымi дамамi сядзiбнага тыпу.

Бліжняя Рэчыца

Былая вёска ў Рэчыцкiм сельским Савеце, за 13 км на паўночны ўсход ад Чэрыкава, 98 км ад Магiлёва, 16 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лiнii Орша – Клiмавiчы. Рэльеф раўнiнны, мяжуе з лесам. На захадзе цячэ ручай (прыток р.Волчас). Транспартныя сувязi па мясцовай дарозе і далей па шашы Чэрыкаў-Крычаў. У вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС i радыяцыйнага забруджання жыхары вёскi ў 1990-х гг. пераселены ў чыстыя раёны. На месцы вёскi ў 2006 г. устаноўлены мемарыяльны знак.

Вядома па пiсьмовых крынiцах з 18 ст. У 1777 г. в. Рэчыца ў Чэрыкаўскай акрузе Магiлёўскай губерні. У 1880 г. 12 двароў, 21 жыхар, частка вяскоўцаў займалася кравецкiм промыслам. У 1897 г. у Камаровiцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 20 двароў, 152 жыхары. Побач быў аднайменны фальварак, 3 двары, 19 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 24 двары, 148 жыхароў, у фальварку – 1 двор, 3 жыхары. З 17.7.1924 г. у Чэрыкаўскiм раёне Калiнiнскай акругi. У 1926 г. 53 двары, 227 жыхароў. Дзейнiчала 4-гадовая школа. З 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магiлёўскай акругi. У 1931 г. арганiзаваны калгас iмя К. Я. Варашылава, які абслугоўвала Чэрыкаўская МТС. З 1938 г. у Магiлёўскай вобласці. У 1940 г. 28 двароў, 111 жыхароў. У ВАВ лiп. 1941 г. да 30. 9.1943 акупiравана нямецка-фашысцімі захопнiкамi. Гiтлераўскiя карнiкi спалiлi 21 двор. На франтах змагалiся 20 вяскоўцаў, 18 з іх загiнулi. Пасля вайны адбудвана. У 1956 г. электрыфiкавана і радыёфiкавана. З 16. 09.1959 у Крычаўскiм, з 25. 12. 1962 г. у Краснапольскiм, з 6. 01.1965 г. зноў у Крычаўскiм, з 30.07.1966 г. у Чэрыкаўскiм раёнах. У 1989 г. 33 гаспадаркi, 67 жыхароў, у складзе калгаса iмя Iльіча. Планiровачна складалася з прамалiнейнай вулiцы, арынтаванай з паўдневага захаду на паўднёвы ўсход, ад якой адыходзiла на паўдневы захад другая прамалiнейная кароткая вулiца; была забудавана двухбакова, няшчыльна, драўлянымi дамамi сядзiбнага тыпу.