Паштовы станцыйны дом

У 30 – 40-я гады ХІХ ст. на Беларусі пачалі будаваць дарогі новага тыпу – шасіраваныя. У 1843 і 1846 гг. У Расіі распрацоўваліся “ўзорныя” праекты станцыйных дамоў, якія будавалі каля шасіраваных дарог. У прыватнасці, на тэрыторыі раёна на былым тракце Масква – Варшава падобны станцыйны дом захаваўся ў в. Рэчыца. Гэта аднапавярховы цагляны будынак пад высокім двухсхільным дахам. Кампазіцыйная трактоўка пабудовы простая і сіметрычная. План – прамавугольнай формы. Фасад, які выходзіць на шашу, выдзелены ў цэнтры рызалітам з нішай у выглядзе стральчатай арачкі. Над уваходам, прарэзаным у рызаліце, навісае казырок на чыгунных ажурных кансолях. Вокны простыя прамавугольныя без шалёўкі. Па вуглах дом планкіраваны прафіліраванымі лапаткамі. У профіль – стральчатая форма. Паштовая станцыя выканана з выкарыстаннем гатычных элементаў – стральчатая форма профіляў лапатак і нішы. Паштовая станцыя мела 11 коней.