Даярка калгаса імя Ільіча. Закончыла Клімавіцкі селськагаспадарчы тэхнікум на завочнай форме навучання.
За сваю працу ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, знакам “Ударнік дзевятай пяцігодкі”. З’яўлялася дэпутатам абласнога Савета народных дэпутатаў у 1970-я гг.
Механізатар МТС калгаса "Імя Ільіча" ў 1970-я гады. Па спецыяльнасці электрамеханік, дызеліст. У 1978 годзе ўзнагароджан Ганаровай Граматай Вярхоўнага савета БССР, медалём ВДНГ “За працоўную адзнаку”. На камбайне “Ніва” намалаціў 540 тон зерня.
Вадзіцель ААТ “Чэрыкаўтэхзаб”.
Пасля заканчэння дзесцігодкі, працаваў слесарам аўтапарка №20 г. Чэрыкава. Пасля службы ва ўзброенных сілах 11 год працаваў вадзіцелем “Эксперыментальнай базы Чэрыкаў”. Пасля працаваў вадзіцелем Аруп – 8 у сяльгастэхнікі. (сучасны ААТ “Чэрыкаўтэхзаб”). Працуе ў гэтай арганізацыі ён і зараз. Неаднаразова быў у лідэрах спаборніцтва сярод сяльгаспрадпрыемстваў.
У 2009 годзе за перыяд жніва ён перавёз 2164 тонны зерня і заняў у рэспубліканскім спаборніцтве 3 месца. За працоўныя заслугі быў узнагароджаны Ганаровым дыпломам Міністэрства сельскай гаспадаркі РБ. З’яўляўся ўдзельнікам дэлегацыі на рэспубліканскім фестывале-ярмаркі “Дажынкі – 2009” у Кобрыне Брэсцкай вобласці.
Нарадзіўся ў в. Гойкаў.
Пасля заканчэння ў 1950 г. Крычаўскай школы фабрычна - заводскага навучання быў накіраваны ў Мінск, на адраджэнне горада з руін. Пасля службы ў Савецкай Арміі па камсамольскай пуцёўцы паехаў на будоўлю Усць - Каменагорска.
Узнагароды: ордэн Леніна (1965 г.), за высокія паказчыкі ў выкананні заданняў 8-й пяцігодкі. Герой Сацыялістычнай Працы (1971 г.), за выкананне планаў будаўніцтва і ўвод у дзеянне вытворчых магутнасцей, жылых дамоў і аб'ектаў культурны-бытавога прызначэння.
У 1950-я гады працавала птушніцай і рознарабочай у калгасе "Імя Ільіча". Узнагароджана медалём “Ветэран працы”. Будучы на заслужаным адпачынку, яна працягвала дапамагаць роднаму калгасу. У год рабіла па 230 выхадаў на работу. Разам з двумя жанчынамі-сяброўкамі адсартавалі ўручную і адправілі на ільназавод лён з плошчы 8 гектараў.