У 1924 годзе адкрыта 4-гадовая школа ў в. Вусце, у 1924/25 навучальным годзе навучалася 50 вучняў. У гады Савецкай улады была адкрыта сямігодка за сродкі дзяржавы. Будынак быў драўляны, атапленне пячное, але для тых часоў абсталяванне адпавядала ўстаноўленым нормам. У час Вялікай Айчынай вайны памяшканне школы было спалена. Толькі ў 1951 годзе ў в. Вусце адкрыта сярэдняя школа. Навучалася там 276 вучняў, педагагічны калектыў складаў - 32 настаўніка. З 1951 па 1954 гады дырэктарам Вусцянскай СШ працаваў Хомчанка У. А. намеснікам – Канашэнка В. Л., старшым важатым – Жмакін С. Ф., загадчыкам школьнай бібліятэкі – Ягорава В. Д. З 1955 года – выконвала абавязкі дырэктара Вусцянскай школы Мілюшыцкая Н.А., з 1956 – 1969 – Ларыёнаў П.М.
За 22 гады работы Рэчыцкай школы базавую адукацыю птрымалі 520 вучняў, атэстат аб сярэдней адукацыі – 432 выпускнікі, з іх 8 медалістаў.
Нарадзiлася ў в. Вусце.
У 1965 годзе працавала дырэктарам Вусцянскага дзiцячага дома.
Заслужаная настаўнiца Беларусі.
Нарадзілася ў в. Горкі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Закончыла Магілёўскае культурна-асветніцкае вучылішча імя Н.К. Крупскай, Калінінградскі дзяржаўны ўніверсітэт.
1962-1971 гг. – выхавацель Пабедзінскай васьмігадовай школы, 1972-1973 гг. – важатая Дабравольскай СШ, 1973-1984 гг. – настаўнік рускай мовы і літаратуры.(Калінінградская вобласць, Расія).
У 1984 г. – настаўнік рускай мовы і літаратуры Мірагашчанскай школы Чэрыкаўскага раёна. 1985-2010 гг. — дырэктар Рэчыцкай СШ.
У 1990 г. атрымала званне “Выдатнік асветы СССР”, у 1991 г. прысвоена вышэйшая педагагічная кваліфікацыя, 1996 г. — “Выдатнік асветы Рэспублікі Беларусь”.
Нарадзіўся на хутары бліз г. Чэрыкава.
У 30-я гады разам з бацькамі пераязжае ў Ленінград. Прыкладна ў 1944 г. вучыўся ў прафтэхвучылішчы г. Леніграда. 1945 – 1947 гг. – служба ў Арміі, адначасова здае экзамены на сямігадовую адукацыю. 1947 г. – завочна вучыўся ў станкабудаўнічым тэхнікуме і працаваў на адным з заводаў.
У 60-х гг. працуе настаўнікам працы ў 159-й школе горада Леніграда. Разам са сваімі вучнямі аздобіў школьны інтэр’ер. На працягу 10 год школа была ўключана ў экскурсійны маршрут Савецкага Саюза.
У 70-х гг. - настаўнік працы ў Рэчыцкай школе Чэрыкаўскага раёна. Школа неаднаразова прымала ўдзел на ВДНГ, прывезла 6 медалёў. Вучні настаўніка рабілі інтэр’еры на заказ.
Рукамі Царкова М.П. аформлена зала прыроды мясцовага музея, дзіцячая бібліятэка Чжрыкава і многае іншае.
Памёр у 2021 годзе.