Вядомыя землякі


Ператц Рыгор Абрамавіч


Дзекабрыст.

Нарадзіўся ў маёнтку Вусце. Маёнтак належыў дзеду. Дзед будучага дзекабрыста быў купцом, браў на водкуп маёнткі, заводы, гандлёвыя прадпрыемствы, удзельнічаў у справах князя Пацёмкіна па стварэнню флоту.

У 1820 г. Р. А. Ператц стаў членам тайнага таварыства. Разам з таварышамі ён абмяркоўваў рэвалюцыйныя падзеі ў Італіі, вывучаў пытанне незадаволеннасці сярод салдатаў і афіцэраў царскай гвардыі. У сваіх першых паказаннях, якія Ператц даваў царскай следчай камісіі, выказаў незадавальненне царскім самадзяржаўем ( лічыў, што патрэбна ісці па шляху Французкай рэвалюцыі).

1827 г. Ператца саслалі ў Усць-Сысольск, праз 12 гадоў - у Волагду. У 1840 г. яго прынялі на службу ў адну з дзяржаўных устаноў, а ў чэрвені 1845 г. звольнены ў чыне саветніка губернскага ўпраўлення. З 1846 г. - калежскі асэсар. У 1850 г. разам з жонкай і трыма сынамі паехаў у Адэсу. На гэтым звесткі аб декабрысце абрываюцца.

Уладзімір Дзям'янавіч

Ягораў

Генерал-палкоўнік, міністр унутраных спраў Беларусі.

Нарадзіўся ў 1939 г. у в. Рэчыца Чэрыкаўскага раёна.

У 1958 г. закончыў Магілёўскае культурна-асветнае вучылішча імя Н.К.Крупскай і працаваў дырэктарам Чэрыкаўскага раённага Дома культуры. З 1958 г. - па 1962 г. - служыў у радах Савецкай Арміі. У 1967 г. Уладзімір Дзям'янавіч закончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Выбіраўся сакратаром Магілёўскіх гаркама і абкама камсамола, старшынёй Камітэта маладжёжных арганізацый рэспублікі, сакратаром ЦК камсамола Беларусі. Пасля заканчэння школы КДБ СССР (1979) працаваў ў КДБ у Мінску. У 1981 г. быў назначаны начальнікам УУС Брэсцкага аблвыканкама, потым першым намеснікам міністра ўнутраных праў Беларусі. З 1985 г. - міністр унутраных спраў Латвіі; пасля працаваў кіраўніком Прадстаўніцтва МУС СССР у Афганістане, начальнікам Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС СССР. У 1990 г. Вярхоўным Саветам рэспублікі прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны" і медалямі, мае ўзнагароды Рэспублікі Афганістан.

Кавалёў Піліп Іванавіч

Нарадзіўся ў в. Гойкаў.

З 1935 г. працаваў у саўгасе, на заводзе, брыгадзірам Чэрыкаўскай МТС.

У 1939-1940 гады ўдзельнік савецка-фінляндскай вайны. У Айчынную вайну на фронце з чэрвеня 1941 г., з чэрвеня 1942 г. у тыле ворага ў Беларусі, з ліпеня 1943 г. камандзір групы падрыўнікоў 255-га палка. Загінуў у баі 1944 г. каля в. Пярунова Кіраўскага раёна. Пахаваны ў в. Боркі Кіраўскага раёна.

Герой Савецкага Саюза (1944)

Пурын Павел Паўлавіч

(1911 – 1975)


Нарадзіўся ў в. Рэчыца Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

1928 – 1930 гг - . служба ў Чырвонай Арміі. 1932 г. - закончыў Кіеўскае артылерыйскае вучылішча, потым Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай Акадэміі імя Ф.Э. Дзяржынскага. Удзельнік вызвалення Заходняй Украіны, ваяваў на Сталінградскім, Данскім 2-м і 1-м Украінскіх франтах. Камандзір 98-й цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады (1-я гвардзейская артылерыйская дывізія, 13-я армія, 1-ы Украінскі фронт) падполкоўнік Павел Пурын пераправіў давераныя яму артылерыйскія дывізіёны 27 студзеня 1945 праз раку Одэр у раёне горада Кёбен (Хабеня, Польшча).

У 1945 за выкананне аперацыі пры фарсіраванні ракі Одэр яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.