Да Кастрычніцкай рэвалюцыi ў сучасным Рэчыцкiм сельскiм Савеце ў вёсцы Камаровiчы iснавала чытальня. Была яна размешчана ў прыстасаваным памяшканнi ў звычайнай вясковай хаце. Пасля рэвалюцыi адкрылiся дзве хаты-чытальнi ў вёсцы Вохар i Гойкаў.
Пасля Вялiкай Айчыннай вайны ў раёне стала актыўна арганiзоўвацца сетка культурных устаноў. Ужо ў 1948 годзе ў Рэчыцы дзейнiчала хата-чытальня. На жаль, дакладнай даты адкрыцця не знойдзена. Першым загадчыкам быў назначаны Галянтаў А.Д.
З красавiка 1949 года хата-чытальна была ператворана ў сельскую бiблiятэку. Загадчыкам бібліятэкі ў той час працаваў Iгнатушка М.М. У 1968 годзе пры Рэчыцкай сельскай бiблiятэцы дзейнiчала камiсiя па ўкараненнюі ў быт новых звычаяў і абрадаў: рэгiстрацыя шлюбу, новароджаных, провады ў армiю i г.д.
У 1981 годзе Рэчыцкая сельская бiблiятэка стала пераможцай сацыялiстычнага спаборнiцтва. У той час бiблiятэкарам працавала Дзмiтрачкова Л.К.
Да 2002 года біблiятэка знаходзiлася ў асобным будынку на ўскраіне вёскі, потым яна была пераведзена ў памяшканне адмiнiстрацыйнага будынка сельскага Савета, дзе знаходзiцца да гэтага часу.
Са жніўня 1997 года бібілятэкарам працуе Хайчанка Л.У. У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзяць, акрамя аграгарадка Рэчыца, маланаселеныя вёскі Вохар, Халоблiн, Мiхалiн. Агульная колькасць жыхароў зоны абслугоўвання на 01.01.2022 года складае 496 жыхароў, з iх карыстальнiкамi бібліятэкі з’яўляюцца 325 чалавек, з іх 46 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў.
Бiблiятэка знаходзiцца на другiм паверху адмiнiстратыўнага будынка сельскага Савета, размяшчаецца ў двух супрацьлеглых пакоях: адзiн з іх адведзены пад дзiцячы абанемент i чытальную залу з шасцю пасадачнымi месцамi, у другiм пакоi размешчаны абанемент для дарослых, маецца кампьютар, з выхадам у Інтарнэт. Фонд бiблiятэкi складае 12734 экземпляры кнiг, перыядычных выданняў і электронных дакументаў. Бiблiятэка распалагае электроннымi рэсурсамi: электроннымi мультымедыйнымi энцыклапедыямi, банкамi рэфератаў, аўдыёкнiгамi, падборкай дакументаў з прававой базы “Эталон”., электроннымі iнфармацыйнымі рэсурсамі: “Таленты ад роднай зямлі”, поўнатэкставай краязнаўчай базай “Край мой Магiлёўшчына”, краязнаўчай базай даных “Летапiс маёй старонкі”, створанай з дапамогай спецыялістаў раённай бібліятэкі.
З 2007 года пры бiблiятэцы дзейнiчае краязнаўчы клуб «Юныя фалькларысты», Дзеці і падлеткі разам з бібліятэкарам збіраюць песенную і фальклорную спадчыну сваёй мясцовасцi, вывучаюць і распаўсюджваюць народныя традыцыі, абрады, самабытныя рамёствы аграгарадка Рэчыца.
З 2008 года Рэчыцкая бiблiятэка з’яўляецца базай перадавога вопыту па адраджэнні нацыянальнай культуры, народных традыцый, звычаяў i абрадаў для бібліятэк раёна.
З 2019 па 2021 гг. Рэчыцкая сельская бібліятэка працавала над рэалізацыяй краязнаўчага праекта “Спадчына ад продкаў”, якім прадугледжваўся збор краязнаўчай інфармацыі і выданне малых формаў зборнікаў краязнаўчай тэматыкі: альбомаў, брашур, летапісаў; стварэнне электроннай краязнаўчай базы дадзеных “Летапіс маёй старонкі”; папулярызацыю краязнаўчай інфармацыі аб сваім краі. У рамках праекта бібліятэкар праводзіла збор краязнаўчай інфармацыі, арганізоўвывала пошукавыя экспедыцыі па запісу вуснай народнай творчасці, этнаграфічнай спадчыне, аб вядомых асобах і гісторыі развіцця Рэчыцкага сельскага Савета. На аснове сабраных звестак бібліятэка разам з супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі г. Чэрыкава стварыла электронный краязнаўчы рэсурс “Спадчына ад продкаў”, які размешчаны на афіцыйнам сайце Чэрыкаўскай бібліятэчнай сеткі, займалася выдавецтвам альбомаў, брашур, летапісаў аб сваёй мясцовасці. Усяго выдадзена 8 выданняў:
біяграфічны альбом вядомых асоб Рэчыцкага сельскага Савета “Славутыя землякі”;
летапіс “З гісторыі Вохарскага манастыра”, які дзейнічаў у канцы ХІХ і ў пачатку ХХ ст.;
брашура “Адкуль пайшла назва …”, аб паходжанні геаграфічных назваў вёсак Рэчыцкага сельскага Савета;
зборнік народных песень “Аўтэнтычны фальклор”;
альбом, прысвечаны мясцовым майстрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”;
альбом па этнаграфічнай спадчыне вёсак Рэчыцкага сельскага Савета “Музей этнаграфіі”;
зборнік вершаў пачынаючай паэтэсы, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Л. Старавойтавай.