Летапіс

маёй старонкі

Гістарычная даведка

Паводле пісьмовых крыніц вёска Рэчыца вядома з 18 стагоддзя. У 1847 годзе тут было 17 двароў, 111 жыхароў, карчма, побач быў фальварак з 12 жыхарамі. Пасля пракладкі ў 1851 годзе Маскоўска - Варшаўскай шашы, тут размяшчалася паштовая станцыя, якая мела 11 коней. У 1880 годзе памешчык тут меў 89 дзесяцін зямлі. У 1905 годзе адкрыта казенная вінная лаўка.

У лістападзе 1918 года створана камуна, у 1924 годзе адкрыта 4-гадовая школа, у якой было 50 вучняў.

17 ліпеня 1924 г. другая сесія ЦВК БССР прыняла пастанову “Аб адміністрацыйна-гаспадарчым дзяленні БССР”, згодна з якой быў утвораны Чэрыкаўскі раён у складзе Калінінскай акругі. 20 жніўня гэтага ж года раён быў падзелены на сельскія Саветы. Такім чынам быў утвораны Рэчыцкі сельскі Савет і ў яго склад ўваходзіла каля 16 вёсак. У 1929 годзе вяскоўцы арганізавалі калгас. У 1931 годзе сельскі Cавет налічваў 9 калгасаў: “”Чырвоная зорка”, “Кастрычнік”, “Чырвоны гігант”, “На варце”, “Будзённы”, “6-ы з’езд Саветаў”, “Варашылаў”, “Баявік”, “Чырвоная ніва”.

Да 1939 г. на тэрыторыi Рэчыцкага сельскага Савета iснавалі населенныя пункты Акцябр, Ляды, Подгарадзь, Падхалоблiн, Кляшта.

У вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС 6 вёсак Рэчыцкага сельскага Савета былі пахаваны, а жыхары выселены ў чыстую зону. Гэта вёскі: Блiжняя Рэчыца, Перамога, Гойкаў, Таржэў, Сцяпанава.

На тэрыторыі сучаснага сельскага Савета знаходзіцца: малочна-таварная ферма “Рэчыца” ААТ “Чэрыкаўагратэхзаб”, зернесушыльны комплекс, сярэдняя школа, дзiцячы сад, сельскі Цэнт культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскi пункт, фiлiял цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, аддзел сувязi, 2 магазiны, кафэ, кацельня. У склад сельсавета ўваходзіць 13 вёсак: Багданаўка, Вымач, Глінь, Зоры, Латышчына, Лешчэвіна, Міхалін, Масткова, Охар, Вусце, Халоблін, Ямкі і цэнтр сельскага Савета - аграгарадок Рэчыца. Агульная колькасць насельніцтва – 1144 чалавек.

Так выглядаў будынак сельсавета раней

Так выглядае цяпер

Так выглядала школа

Такая школа ў наш час

Такім быў дзіцячы сад

Такі ён у наш час

Так выглядала аддзяленне сувязі

Так выглядае цяпер

Былы будынак комплекснага прыёмнага пункта

Так выглядае будынак цяпер

У гэтым будынку на ўскраіне вёскі знаходзілася бібліятэка

Зараз бібліятэка знаходзіцца ў будынку сельскага Савета на другім паверсе