Вохарскі манастыр

Кароткі экскурс у гісторыю манастыра

Прыкладна ў 1608 годзе быў аснаваны манастыр па загаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага трымальніка Крычаўскага стараства князя Радзівіла пустыннікам Аркадзем, первым ігуменам. У 1708 годзе, у час пераправы ў гэтым месцы шведскага войску праз раку Сож абіцель была разграблена. Манахі зноў адбудавалі царкву, жыллёвыя памяшканнні (келлі) і гаспадарчыя забудовы. Манастыр быў ў той час, калі праваслаўныя цэрквы прымусова ператваралі ў уніядскія, востравам праваслаўя.

Архітэктура і апісанне манастыра была складзена невядомым аўтарам ў «Ведомостях об Охорьском монастыре»: «Здание деревянное с таковыми же церквами, из коих соборная церковь требует перемощения пола. Колокольня новая в три этажа, высотою в пять аршин и в оной колокольни в первом, во втором и в третьем этаже устроено двенадцать келий; все здание колокольни обшито тесом и покрыто гоном. К ней пристроено семь звен новой ограды с воротами и калиткою.

Глава окрашена медянкою, шейка под головою колоны белилами, а решетка между колон тоже медянкою; прочая же вся крыша на колокольне и ограда мумиею. Вся эта постройка произведена по утвержденному плану и фасаду. Прочая же ограда в круг монастыря новая, но часть ея еще не докончена.

Церкви в оном две: а) настоящая холодная об одном престоле во имя Преображения господня; и б) теплая новоустроенная в одном флигеле с настоятельским и монашескими кельями во имя Успения Божия Матери. Утварью обе церкви достаточны».

Пройдемся дальше по территории монастыря: «Постройки в сем монастыре от настоятельских келий на Востоке, сарай в котором одна половина для экипажа и сена, а в другой четыре ящика (стойла) для лошадей. При нем амбар для поклажи упряжи ветхие, на месте коих уже начаты устроиться новые, на Юге три амбара и ледник. Небольшой сад, огороженный деревянным забором, в котором устроено сушило за садом. Новостроены в одном флигеле две семейные избы, между ими сени с пятью чуланами, покрыты шалевкою. При них скотный двор с сараем для сена, и Братская кухня, далее гумно для молотьбы хлеба, над рекою Сожем, близ перевоза устроена особая на три комнаты келья с сенями, далее баня, на лугу выстроен сарай для сена, за оным находится сажалка для содержания свежей рыбы, огороженная бревнышками». «Расстоянием сей монастырь, - от Могилевской Духовной консистории за 95 верст».

Настаяцелем манастыра служыў iегумен Цiхон. Па дадзеным старажылаў в. Рэчыца Нiкiфарава В.Е., 1929 г.нр., Гарадзiлкавай Г.Е., 1925 г.нр. 1925 г.нр. манастыр дзейнiчаў да 1939 года. На службу у царкву хадзiлi жыхары блiзляжачых вёсак, тут ажыццяўлялiся царкоўныя абрады.

Пасля закрыцця манастыра яго свяшчэннаслужыцелi былi рэпрэсiраваны, а манастыр разбураны i разрабаваны. Частка будынка манастрыра была перададзена для размяшчэння Вустянскай школы. Засталiся званы, адзiн з якiх фашысты пыталiся вывезцi, пагрузiўшы на паром, а на самым глубокiм месцы паром пайшоў пад ваду разам са званом. Дакладна вядома, што звон да сучаснага часу знаходзiцца на дне р. Сож. Уцалела адна школа, зараз у гэтым будынку жыве жыхарка в. Мiхалiн Гарадзiлкава Г.Е., якая расказала аб тым, калi айцу стала вядома аб закрыццi бальшавiкамi манастыра, ён у iх дом прынёс iкону i перадаў на захаванне яе тату, Дзенiсенка Емельяну Андрэевiчу. Iкона вялIкуга памеру (120 х. 60) на звароце ёсць надпiс: “Вохарская iкона Мацер Божая з Iсусам Хрыстом». На iконе маюцца тры адмецiны ад удараў камянямi, якiя кiдалi ў яе дзецi ў разгар антырэлiгiёзнай прапаганды. Са слоў Гарадзiлкавай Г.Е., вядома, што iкона гэта – незвычайная, яе называюць «Iконай настрою» таму, што на ёй выраз твару Божай Мацi бывае калi вясёлым, а калi i сумным. Захавальнiца iконы спрабавала зашклiць яе з мэтай лепшага захоўвання, але як толькi яна гэта рабiла, шкло запацевала.

Сёння на месцы, дзе раней быў манастыр, стаiць сасновы лес, а аб тым, што тут існаваў манастыр, напамiнаюць могiлкi манахаў i магiла памешчыцы Анастасii Шчацiнскай, якая пры жыццi дапамагала манастыру i завяшчала пахаваць сябе на манастырскiм могiльнiку. На яе магiле стаiць плiта памерам 1 м. 80 см., з надпiсам: “Тут пахавана памешчыца Анастасія Шчацiнская, якая сканчалася 2 красавiка 1848 г. на 64 годзе жыцця. Госпадзi, упакой яе душу”.

Адна з легендаў гаворыць, што праз раку Сож быў падземны ход, па якому можна было непрыметна прыйсцi ў манастыр i выйсцi з яго. Гэта месца цiкава яшчэ i тым, што да нашых дзён захавалася возера блiз манастыра, дно якога замошчана дошкамi. У народзе яго называюць Манастырскiм цi Чорным возерам.

Ікона з Вохарскага манастыра

Вохарскі манастыр. Малюнак 1911 года