Якуб Колас са сваёй сям'ёй. Мінск, 1928 г.
Якуб Колас з жонкай і сынам Данілам. 1917 г.
Якуб Колас са старэйшым сынам Даніілам
Сын Якуба Коласа Юрка. Загінуў на Заходнім фронце (1917-1941)
Міхась Міцкевіч з бацькай, канец 1920
Якуб Колас з нявесткай Наталляй
У чэрвені 1913 г. у Прэабражэнскай царкве Канстанцін Міцкевіч узяў шлюб з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Каменскай, з якой яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў: Данілу, Юрку і Міхася.
30 верасня 1914 года ў сям’і нарадзіўся першынец – Даніла.
Старэйшы сын Коласа, Данііл, з дзяцінства не расставаўся з кнігамі, дзівячы навакольных усебаковымі ведамі і выключнай памяццю. Старэйшы сын Коласа, Данііл, з дзяцінства не расставаўся з кнігамі, дзівячы навакольных усебаковымі ведамі і выключнай памяццю. Закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1936 годзе. Потым працаваў асістэнтам, пасля старшым выкладчыкам на гэтым факультэце. У час вайны — у Сярэднеазіяцкім універсітэце (1941—1942), з 1942 г. — у хімічнай групе АН БССР. У жніўні 1943 быў выкліканы ў Маскву, дзе працаваў тры месяцы дэканам хімфака адноўленага БДУ на ст. Сходня пад Масквой. Потым — навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі АН БССР.
Пасля смерці Якуба Коласа урад БССР прапанаваў Даніілу Канстанцінавічу заняцца ўвекавечаннем памяці бацькі. І старэйшы сын класіка пагадзіўся, ахвяраваўшы сваёй прафесіяй (да гэтага часу ён быў вучоным сакратаром Інстытута хіміі АН БССР). У красавіку 1957 г. Данііл Міцкевіч стаў першым дырэктарам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Яшчэ пры жыцці Данііл Канстанцінавіч далучыў да музейнай справы і малодшую дачку, Веру, выпускніцу Інстытута народнай гаспадаркі. У 1980 выйшаў на пенсію, але да канца жыцця заставаўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка.
Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медалём Францыска Скарыны (1995). Удзельнічаў у стварэнні трох экспазіцый музея (1959, 1972, 1982), будаўніцтве філіялаў музея на Стаўбцоўшчыне. Выступаў на літаратурных вечарынах і сустрэчах. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, успамінаў пра яго. Браў удзел у складанні альбомаў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959, 1974), Збораў твораў Якуба Коласа. У выдавецтве «Полымя» ў 2000 г. выдадзена кніга Д. Міцкевіча «Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа». Памёр 7 ліпеня 1996 года ў Мінску, пахаваны на Вайсковых могілках.
У Данілы Канстанцінавіча , як у бацькі і малодшага брата, было трое дзяцей: Андрэй і Алёна — ад першага шлюбу і Вера — ад другога. Нявесткі Зарына і Наталля.
Мае бацькі сустрэліся ў доме юрыста, дыпламата Мірзы Авакава, — успамінае дачка Данілы Міцкевіча Вера. — Мама, Аляўціна Цімафееўна, зайшла з сяброўкай да Мірзы Моасэсавіча ў госці. У гэты ж час да яго па нейкай справе зазірнуў і мой будучы бацька. Калі гаспадар прадставіў іх адзін аднаму, яны працягнулі рукі і адначасова прамовілі: «Міцкевіч». Здзівіліся, сталі высвятляць, ці не радня. І калі аказалася, што бацька мамы, Цімафей Васільевіч, родам з Магілёўшчыны, тата з палёгкай уздыхнуў. З палёгкай, таму што мама яму адразу спадабалася. А праз год знаёмства бацька паслаў да мамы сваіх сяброў, каб сватацца.
Сын Юрка з’явіўся ў сям’і ў 1917 годзе.
У 1940 годзе закончыў геолага-геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў прызваны на вайсковую службу у 62-і конны артылерыйскі полк 8-й стралковай дывізіі. Вайсковая часць размяшчалася каля горада Ломжа на Беласточчыне. За час службы двойчы прыязджаў Юрый у Мінск на спаборніцтвы па стэндавай стральбе. Апошні раз – 17 чэрвеня 1941 года.
У першыя дні вайны знаходзіўся ў родным доме, 24 чэрвеня стаў сведкам пажару свайго дома пасля фашысцкага авіяналёту. Гэта быў апошні дзень, калі сям’я Якуба Коласа была ў поўным зборы. 25 чэрвеня Юрый пайшоў у ваенкамат і быў накіраваны ў карпусную артылерыю.
А бацькі са старэйшым і малодшым сынамі, пераначаваўшы ў сляпянскім лесе, на працягу многіх дзён дабіраліся да падмаскоўнай Клязьмы, дзе жылі сваякі. Менавіта там, у Клязьме, 19 ліпеня 1941 года Якуб Колас напісаў верш “Развітанне”, прасякнуты бацькоўскім болем за лёс сына:
Разышліся мы ў трывожны час
Пад напевы сірэн і матораў.
Ясны летні дзень плыў на захад, гас,
А наступны прарочыў нам гора.
<…>
Я на ўсход пайшоў, ты ж павёў свой шлях
Па знаёмай мясціне ступою.
Развіталіся, і сляза ў вачах
Заблішчала тужлівай расою.
Пазней у адным з лістоў да бацькоў Юра пісаў: “З першых дзён мы грамім фашысцкую сволач і ўжо не адну сотню СС-аўскіх галоў мы палажылі ў помсту за Мінск і другія гарады і сёлы. …Аба мне не клапаціцеся, у мяне ўсё ў парадку, к вайне я прывык і адчуваю сябе добра.”
Усяго пяць лістоў адаслаў з фронту Юрка. Апошні яго ліст з-пад Ярцава датаваны 20 верасня 1941 года. Сям’я не верыла ў самае горшае, спадзявалася на вяртанне Юркі.
З надзеяй у сэрцы Якуб Колас выступіў у Маскве ў лютым 1942 года па Усесаюзным радыё з прамовай да воінаў Чырвонай Арміі. Перш за ўсё звярнуўся да сына: «Милый, родной мой сын Юрка! Восемь месяцев прошло с тех пор, как расстались мы с тобой, мой родной . Ты хорошо помнишь, при каких обстоятельствах это было… Каждый день вспоминаем тебя, милый, вместе с матерью и твоими братьями. Ты живёшь в наших сердцах. …Придет светлый день нашей победы. И мир облегчённо вздохнёт, и на земле снова зашумит мирная созидательная жизнь. Перед Красной Армией, рядовым бойцом которой являешься ты, милый сын мой Юрка, преклонится всё человечество, весь прогрессивный мир. Для меня же огромным моральным удовлетворением будет служить сознание того, что в этом подвиге есть и твоё усилие, и твоя доля. Пользуясь своим пребыванием в Москве, обращаю к тебе эти слова. Если ты услышишь мой голос, отзовись, дорогой Юрка, хотя бы несколькими строками».
Праз два гады пасля закнчэння вайны Якуб Колас разам з сынамі Данілам і Міхасём пасадзіў каля дома на сваёй мінскай сядзібе чатыры дубы, якія носяць імёны сыноў і яго самога – дуб Даніла, дуб – Міхась, дуб Юрка і дуб Колас. А сярод іх – бярозку, як вечную памяць пра сваю жонку Марыю Дзмітрыеўну. Гэтыя дрэвы да сённяшніх дзён растуць у двары яго дома, дзе зараз знаходзіцца Дзяржаўны Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
31 студзеня 1926 года ў сям’і нарадзіўся трэці сын – Міхась.
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ № 49 г. Мінска (I—VII класы вучыўся ў СШ № 14 Мінска), у 1943 г. — дзесяцігодку ў H H H Ташкенце H H H з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт ( інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. У 1949 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер — H H H БНТУ H H H ) па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання».
З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949—1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961—1968), загадчыка лабараторыі (1969—1993). З 1993 г. — галоўны навуковы супрацоўнік.
Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў. За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў угаранаваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980). Мае званне «майстар спорту», браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе.
Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды» (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: «Рагатка» (1934), «Дронік» (1935— 1936), «Не тужы» (1939), « Сыну» (1942), « Міхасю» (1943), «…Адстану я, і час разлукі» (1946).
Жонкай Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча стала Наталля Іванаўна Фёдарава (1924—2012), якая была дачкою беларускага пісьменніка Янкі Маўра. Міхаіл і Наталля Міцкевічы пражылі разам амаль 65 гадоў. Выгадавалі траіх дзяцей: Сяргея, Канстанціна і Марыю. У 2012 годзе Наталлі Іванаўны не стала.
Сёння іх нашчадкі – галоўныя захавальнікі памяці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.
У цэнтры Мінска, побач з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, у двухпавярховым доме жыве вялікая сям'я. Пад адным дахам — адразу чатыры пакаленні. Старэйшына сям'і — 91-гадовы Міхаіл Канстанцінавіч Міцкевіч, малодшы сын Якуба Коласа. Побач з ім — унукі, праўнукі беларускага класіка і члены іх сем'яў.
А ўсяго ў Мінску сёння — 6 унукаў, 7 праўнукаў, 4 прапраўнукі аўтара «Новай зямлі».
Якуб Колас з жонкай Марыяй Дзмітрыеўнай і сынамі Данілам і Міхасём. Ташкент. 1942 г.
Аляўціна, Данііл (старэйшы сын Якуба Коласа), Валянціна (унучка Д.К. Міцкевіча, праўнучка Якуба Коласа), Вера (дачка Д.К. Міцкевіча, унучка Якуба Коласа) Міцкевічы. 1990 год.
Якуб Колас з сынамі Данілам і Міхасем, нявесткай Зарынай і Наташай, унукамі Сяргеем, Андрэем і ўнучкай Машай. 1955г.
Якуб Колас і Янка Маўр з агульным унукам Сяргеем. 1953 г.
Міхаіл Міцкевич с праўнучкай Юляй
Праўнук Я. Коласа і Я. Маўра Іван Федчанка, яго дачка Ліля, іх праўнучка Васіліна Міцкевіч, яе дачка Ліля і муж Яўгеній Стэльмах, сын Я. Коласа Міхаіл Міцкевіч, унук Я. Коласа і Я.Маўра Канстанцін Міцкевіч, іх унучка Марыя Міцкевіч.
Міхаіл Міцкевіч Марыя Міцкевіч з праўнучкай Юляй з дзецьмі і ўнучкамі. 2016 год
Марыя Міцкевіч, унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра»