Даследчы праект “Шляхамі Якуба Коласа”
Від праекта: даследчы.
Працягласць праекта: кароткатэрміновы.
Удзельнікі праекта: навучэнцы 1-3 курса УА “Навагрудскі дзяржаўны
сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”.
Тэма даследавання: “Шляхамі Якуба Коласа”
Аб’ект даследавання: жыццёвы і творчы шлях паэта Якуба Коласа.
Прадмет даследавання: сувязь Якуба Коласа з Навагрудчынай.
Мэта: сістэматызацыя гістарычных, дакументальных, мастацкіх матэрыялаў і звестак, прысвечаных жыццю і творчасці Якуба Коласа.
Задачы:
1. Арганізаваць вывучэнне біяграфічных звестак і творчасці паэта Я. Коласа, наведаць музей на яго радзіме і Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей, сабраць і сістэматызаваць звесткі аб ушанаванні яго памяці.
2. Распрацаваць дызайн сайта “Шляхамі Якуба Коласа” і размясціць на яго старонках падрыхтаваную інфармацыю.
3. Пашыраць выкарыстанне ІКТ на ўроках і ў пазакласнай працы па беларускай літаратуры.
4. Садзейнічаць папулярызацыі творчасці Якуба Коласа.
Формы даследавання:
1. Вывучэнне навуковых літаратурных крыніц, Інтэрнэт-рэсурсаў.
2. Экскурсія ў Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей і філіял Дома-музея Якуба Коласа ў Стаўбцоўскім раёне.
3. Правяденне конкурсу чытальнікаў.
Метады даследавання: аналіз і абагульненне, гутарка, апытанне, вывучэнне літаратурных крыніц, Інтэрнэт-крыніц меркаванні спецыялістаў, экскурсійная дзейнасць.
Актуальнасць праекта:
Удзел у даследчай працы ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы
У Навагрудку Якуб Колас быў вядомы не толькі як паэт і пісьменнік. Неаднаразова навагрудчане выбіралі яго дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і СССР па Навагрудскай выбарчай акрузе. Ён часта сустракаўся з выбаршчыкамі, дапамагаў вырашаць іх жыццёвыя пытанні.
Удзячныя навагрудчане ўшаноўваюць яго памяць. На скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Валчэцкага ў Навагрудку знаходзіцца помнік Якубу Коласу, адна з вуліц горада носіць яго імя. Аб сувязі паэта з Навагрудчынай удзельнікі праекта падрабязна даведаліся ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Этапы рэалізацыі праекта:
1. Арганізацыйны: стварэнне творчых груп навучэнцаў і арганізацыя экскурсій па коласаўскіх мясцінах.
2. Практычны
Вывучэнне жыццёвага і творчага шляху Якуба Коласа. Збор матэрыялаў.
Экскурсія ў Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей і філіял Дома-музея Якуба Коласа ў Стаўбцоўскім раёне.
Падрыхтоўка відэаматэрыялаў і прэзентацый па выніках даследчай дзейнасці.
Правядзенне літаратурнага падарожжа «Шляхамі паэта», акцыі «Мы чытаем Коласа» і конкурсу чытачоў.
3.Падагульняючы
Сістэматызацыя матэрыялаў.
Стварэнне сайта «Шляхамі Якуба Коласа».
Вынікі праекта: папулярызацыі творчасці Якуба Коласа сярод навучэнцаў ліцэя, вывучэнне сувязі Якуба Коласа з Навагрудчынай, стварэнне сайта “Шляхамі Якуба Коласа” і размяшчэнне на яго старонках падрыхтаванай інфармацыі, правядзенне конкурсу чытальнікаў твораў Я. Коласа і пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных паэту.
1 група. Праца над падрыхтоўкай старонак, прысвечаных сям’і Якуба Коласа. Даследаванне гісторыі сям’і паэта, бо была яна вялікая і дружная: бацька, маці і 9 дзяцей. Уласная сям’я Коласа была ўзорам шчырага кахання, адданасці, вернасці. Разам з жонкай Марыяй Дзмітрыеўнай Якуб Колас выгадаваў трох сыноў. Сёння творчую спадчыну славутага продка захоўваюць яго ўнукі і праўнукі. Мэта - паказаць вытокі творчасці, крыніцы натхнення песняра.
2 група. Праца над падрыхтоўкай старонак, прысвечаных творчасці Якуба Коласа. Творчасць паэта – гэта спадчына ўсяго беларускага народа. Яна вабіць сваёй мудрасцю, непаўторнасцю, прыгажосцю роднага слова. Захапляе і паэзія, і проза Якуба Коласа. Гучыць яго слова, як чароўная музыка, няспешна і разважліва, ярка і вобразна. Кожны радок, як важкі колас на жытнёвым полі. Творчасць Якуба Коласа натхніла на Мастацкае ўвасабленне вобразаў кніг Якуба Коласа знайшло сваё адлюстраванне ў творчасці іншых пісьменнікаў і паэтаў, кампазітараў, мастакоў, рэжысёраў. Створаныя імі карціны, ілюстрацыі, мастацкія фільмы, тэле- і радыёспектаклі, песні, вершы, паэмы – яскравае пацвярджэнне велічы яго таленту.
3 група. Праца над падрыхтоўкай старонак, прысвечаных грамдскай дзейнасці Якуба Коласа і яго дзейнасці на Навагрудчыне. Якуб Колас для мяне – гэта не толькі паэт і пісьменнік, гэта яшчэ і чалавек шырокай душы, які быў шчырым і чулым да акружаючых людзей. Не раз звярталіся да яго за матэрыяльнай падтрымкай не толькі родныя і блізкія, але часам і зусім незнаёмыя людзі. У фондах музея налічваецца прыкладна тысяча квітанцый паштовых пераводаў, адрасаваных розным людзям. Колас заўсёды займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю, смела і адкрыта адстойваў свае погляды на становішча роднай мовы.
4 група. Праца над падрыхтоўкай старонак, прысвечаных ушанавання памяці Якуба Коласа. Кажуць, што чалавек жыве на зямлі столькі, колькі пра яго памятаюць. Гэта значыць, што Якуб Колас будзе жыць вечна. Пацвярджэннем таму з’яўляецца маё даследаванне аб ушанаванні памяці славутага песняра. Музеі, помнікі, назвы вуліц і плошчаў, назва станцыі метро ў Мінску, драматычны тэатр у Віцебску, бюсты, карціны, канверты і паштовыя маркі, мемарыяльныя дошкі і юбілейныя манеты – усё гэта назаўжды ўвекавечыла памяць пра Якуба Коласа.
5 група. Праца над распрацоўкай сайта “Шляхамі Якуба Коласа”.