Дадзены сайт быў распрацаваны ў выніку рэалізацыі навучэнцамі ўстановы адукацыі "Навагрудскі сельскагаспадарчы ліцэй" праекта "Шляхамі Якуба Коласа".
У аснову пакладзены матэрыялы выданняў, публікацый і Інтэрнэт-рэсурсаў, прысвечаных Я. Коласу, а таксама ўласныя ўражанні навучэнцаў і выкладчыкаў ліцэя ад наведвання коласаўскіх мясцін. На старонках сайта змешчаны экранізаваныя творы паэта, дакументальныя фільмы, прысвечаныя яго творчасці, фотаздымкі і відэазапісы навучэнцаў ліцэя. Яны дазваляюць правесці віртуальную экскурсію па коласаўскіх мясцінах і музеях.