Хвала табе, маці-зямля!
Тут вырас,
Тут выспеў наш Колас.
Падзяка вам, Нёман, Вілля,
Што хваляй яго гадавалі,
Яму над калыскай спявалі,
Каб доля шчаслівай была.
Хвала табе, маці-зямля,
Што волату сілы дала,
Каб жыта стаяла густое,
А колас – Быў спорны, тугі.
За дар твой, зямля, дарагі
Падзяка народа ўголас.
За мудры і песенны Колас –
Хвала табе, маці-зямля!
Мікола Хведаровіч