Творы Я. Коласа ўвасоблены ў тэатральным і музычным мастацтве. У тэатрах ставіліся п'есы паводле яго апавяданняў, аповесцей, трылогій.
У 1980 годзе Ю. Семяняка стварыў оперу "Новая зямля", лібрэта А. Петрашкевіча. Яна была пастаўлена ў Беларускім тэатры оперы і балета ў 1982 годзе.
Ю. Багатыровым па аповесці "Дрыгва" - опера "У пушчах Палесся", лібрэта да якой напісаў Я. С. Рамановіч. Прэм'ера адбылася 28 жніўня 1939 года ў Беларускім тэатры оперы і балета.
На вершы Якуба Коласа напісана шмат музычных твораў. Выкарыстоўвалі кампазітары для напісання песень і рамансаў: М. Чуркін (песні "Краса", "Вясна", рамансы "Маёй каханцы", "Гусі..."), А. Туранкоў (рамансы "Усход сонца", "Дудка", песня "Радасць"), Я Цікоцкі (рамансы "Каманіну, Малакову, Сляпнёву", "Пераможны май") і іншае.
"Вясна" - словы Я. Коласа, апрацоўка Е. Цікоцкага, выконвае Л.П. Александроўская
"Ганна" - словы Я. Коласа, выконвае Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры"
"Зіма" - словы Я. Коласа, Мікола Равенскі, выконвае Камерны хор "Грайна" пад кіраўн. М. Кашчуры
"Каханне" - словы Я. Коласа, выконвае Данчык
"Кахання нашы галасы" - словы Я. Коласа, музыка Б. Сармонта, выконвае А. Мурашка
"Мой родны кут" - словы Я. Коласа, музыка І. Лучанка, выконвае Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры"
"Радасць" - словы Я. Коласа, музыка А. Туранкова, выконвае Беларускі дзяржаўны народны ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Г. Цітовіча
"Роднаму краю" - словы Я. Коласа, музыка І. Лучанка, выконвае ансамбль "Сябры"
"Святлана" - словы Я. Коласа, выконвае А. Мурашка
"Ручэй" - Валерий Дайнеко и Белорусские Песняры.