Апярэджваем ваша пытанне: а ці ёсць у музеі мужчынскі кут?
Вядома! Так мы называем нашу сялянскую камору!
Уяўляеце, колькі загадак хаваецца ў нашай каморы?!
Вось дзе ў нас сярод гэтых прылад працы тая,
пра якую казалі: бацька з сажань, маці з пядзень,
а дзетак – жменька?!
Так! Гэта — граблі!
Тут знайдзіце адказ на загадку:
брат з братам б’ецца, бела кроў ліецца
Вось яны — жорны! Імі сяляне малолі муку.
Бондарства — рамяство па вырабу ёмістасцей і посуду з драўляных клёпак. Бондар – майстар па вырабу драўлянага посуду (бочак, дзежак, цаброў)
Лозапляценне — народны промысел па вырабе рэчаў з лазы.
Раней з лазы рабілі загарадзі, кузавы саней і вазкоў, посуд, пасткі для птушак і звяроў і нават рыбалоўныя сеткі
Ёсць вырабы нават стэ̀льмаха!
Стэльмах (зах.-бел.гаворкі; агульнаўжывальнае — калеснік) — майстар па вырабу калёс
Вось прылады працы земляроба…
прылады працы цесляра…
прылады працы шаўца…
рэчы, звязаныя з каняводствам
А мілагучныя шалестуны клічуць нас далѐй...
Вам хочацца самому ўбачыць у каморы церніцу, палукіш, цэп і іншыя цікавосткі? Мы будзем рады паказаць іх!