Тут 100-гадовая гісторыя адукацыі на бердаўскай зямлі. Першая сялянская хата-школка... Польская школа... Школа ральніча ў маёнтку Дамбавецкага... Сямігодка…
А далѐй — 73-гадовы фоталетапіс першай вясковай сярэдняй школы ў Лідскім раёне!
Працавалі ў ёй, а сёння працуюць у Бердаўскай базавай школе лепшыя настаўнікі свайго часу. Гэта і педагогі, чые імёны захаваны ў памяці і ў музейных матэрыялах...
І педагогі сучасныя, тыя, хто свой прафесіяналізм у рабоце з вучнямі ўдасканальвае ў нашыя дні...
Сярод іх былых вучняў — медыкі і рабочыя, інжынеры і вайскоўцы, святары̀ і земляробы, людзі творчых прафесій і педагогі… Ёсць людзі ўнікальных прафесій!
Каб расказаць пра Рычарда Грушу (выпуск-1980), увогуле спатрэбіцца не адна гадзіна часу і асобны даведнік па яго творчасці. Ён вядомы скульптар, мастак, паэт, мецэнат. Аўтар зборніка «Беларуская зорка»... Цісніце на карцінку і - глядзіце самі!
А зараз падумайце, якія асацыяцыі ў вас выклікае слова кампазітар?
Традыцыйна — ноты… музыка… песні…
А гэта — наша асацыяцыя! Бо мы гаворым пра кампазітара шахматнага! Віктар Ваўчок (выпуск-1983) сёння адзіны ў Беларусі міжнародны майстар спорту па шахматнай кампазіцыі. Аўтар кнігі «Поэзия шахмат Беларуси»
«Лідская газета» пра Віктара Ваўчка:
Выпускнік Бердаўскай СШ 2006 года Іван Кузюк стаў не проста каталіцкім святаром. Ксёндз Ян авалодаў жэставай мовай і ў Брыгіцкім касцёле ў Гродне праводзіць інклюзіўныя службы для вернікаў з праблемамі са слыхам
ГЛЯДЗІЦЕ — Инклюзивная месса
Першы пераможца конкурсу «Х-Фактор Беларусь» Андрэй Панісаў таксама вучыўся ў нашай школе (скончыў ІХ класаў у 2002 г.) і першыя ўрокі музыкі атрымліваў ад Зінаіды Іванаўны Внучко
25 пытанняў ад «Лідскай газеты»:
Андрей Панисов: «Я благодарен лидчанам и родной Лидчине за все, что они для меня сделали»
Спартыўныя традыцыі памнажаюць сённяшнія юнакі і дзяўчаты. Знаёмцеся — чэмпіёны свету па паўэрліфтынгу Вячаслаў Бальцук і Інэса Комлач са сваім трэнерам Сяргеем Іванавічам Страхалісам
«Педагагічная галерэя Бердаўскай школы»
У сакавіку 2023 года пачалася работа над даследчым цыклам пра выбітных педагогаў, якія працавалі ці працуюць у Бердаўцы.
Музейную экспазіцыю «Агеньчык яе будзе вечна гарэць...» папоўніла першае даследаванне «Кіраўнік. Педагог. Чалавек» . Яно прысвечана жыццю і дзейнасці Крупы Анатоля Леанідавіча, былога дырэктара Бердаўскай СШ, стваральніка і кіраўніка Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея
Калі вы выпускнік або вучыліся ў Бердаўскай СШ і жадаеце раказаць пра той час, калі ў вас ёсць нейкая інфармацыя, фота, успаміны, дакументы або асабістыя рэчы, якія тычацца педагогаў школы ў Бердаўцы, і вы можаце імі падзяліцца з намі, пішыце на адрас berdovka@mail.ru або praekty@gmail.com,
тэлефануйце +375 154 544 101 або +375 154 544 103
Я красую на стале,
Я – мадэль адной з планет.
Паглядзіць хто на мяне –
Той пабачыць цэлы свет
Я кручуся ў танцы лоўка.
На адной назе – іголка,
Чыркану другой нагой –
Рыса круглая за мной
Я сам не малюю, я сам не пішу.
Але кожны дзень на ўрокі хаджу:
Каб ручкі з алоўкамі вы не гублялі,
Захоўвайце іх ува мне, у …
Колькі яшчэ цікавых прадметаў, гісторый і лёсаў чакае наведвальнікаў у школьнай музейнай зале! Зазірніце сюды ў рэале — не пашкадуеце!