1. Знакамітасці Дзятлаўшчыны і напрамкі іх дзейнасці
Фізіка-матэматычны напрамак - Віктар Анішчык, Эдуард Груда, Міхаіл Кугейка.
Медыцына - Аляксандр Губко, Іван Канус, Алег Левэ.
Тэхніка - Арсеній Барысевіч, Пётр Багаслаўшчык, Пётр Скіба.
Гісторыя - Вадзім Лакіза, Аляксандр Лакотка, Вера Новік.
Філалогія - Марыя Канюшкевіч, Вячаслаў Чамярыцкі.
Экановіка - Алена Ківейша, Кацярына Кірыенка, Міхаіл Радзіеўскі.
2. Знакамітыя выпускнікі сярэдняй школы №1 г.Дзятлава
Грыб Станіслаў Іванавіч - вучоны-селекцыянер.
Губко Аляксандр Аляксандравіч - вучоны ў галіне артыпедыі траўматалогіі
Канус Іван Іванавіч - доктар медыцынскіх навук
Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна - доктар філалагічных навук.
Левэ Алег Іосіфавіч - кандыдат медыцынскіх навук.
Валуевіч Алена Аляксандраўна - доктар біялагічных навук.
3. Відэафільм "Віктар Шымук"
4. Відэафільм "Сустрэча з вядомым дзятлаўскім паэтам Г.М.Шундрыкам"
5. Відэафільм "Сустрэча з былой настаўніцай сярэдняй школы №1, ветэранам педагагічнай працы, А.М.Чурыла"
6. Відэафільм "Уладальнікі Дзятлава"
7. Відэафільм АТН "Дзятлаўскія перастукі" цыкла "Зямля беларуская"
8. "Новыя падарожжы дылетанта. Гарадзенскае Дзятлава"
9. «Падарожжа дылетанта» ў вёску Раготна – беларускі «Парыж» шляхцічаў Завішаў
10. "Новыя падарожжы дылетанта. Гарадзенская вобласць, Дзятлаўскі раён. Дварэц"
11. "Падарожжа з Жыгамонтам. Вёска Нагародавічы"
12. Успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Дзятлаўшчыны
13. Сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны М.В.Ілюшэнка
14. Каляндар святаў Дзятлаўскага раёна
Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць розныя святы ў вёсках раёна.
5 мая
Абрад "Юр'я" (в. Ахонава, Дзятлаўскі раён)
Старадаўні абрад святкавання Юр'ева дня ў першапачатковым выглядзе захавалі жыхары вёскі Ахонава Дзятлаўскага раёна. Старажытны земляробчы свята Юр'я - элемент гонару дадзенай мясцовасці яшчэ і таму, што яму быў прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Паўдзельнічаць у сакральных дзеяннях, выканаць традыцыйныя абрадавыя песні і, вядома ж, атрымаць запаветны кавалачак пояса-абярэга можна, прыняўшы ўдзел у свяце "Юр'я".
16 чэрвеня
Свята Касцоў (Дзятлаўскі раён, аг. Вензавец)
У праграме свята: конкурс прафесійнага майстэрства "Касец"; "Сельская вясёлая эстафета" - спаборніцтва сярод каманд раёна; канцэртная праграма артыстаў Дзятлаўскага раёна; выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці; выстава-продаж Вензавецкага лясніцтва; этнаграфічная выстава.
15 ліпеня
Свята бліноў (Дзятлаўскі раён, аг. Белагурна)
Новае брэндавае мерапрыемства ў аграгарадку. Свята бліноў - гэта вясёлае мерапрыемства, на якім людзі розных узростаў даведаюцца шмат новага пра любімыя прысмакі, паспрабуюць бліны з самымі разнастайнымі начынкамі і фаршу: салодкія, салёныя, прэсныя, з кіслінкай. Усе жадаючыя паўдзельнічаюць у забаўляльных гульнях, паслухаюць песні, актыўна правядуць час з сям'ёй, атрымаюць зарад станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў.
22 ліпеня
Свята Рыбака (Дзятлаўскі раён, п. Гезгалы)
Традыцыйнае брэндавае мерапрыемства ў аграгарадку. У гэты дзень аматары рыбнай лоўлі збіраюцца ля возера, каб паспаборнічаць "хто каго" (лоўля ажыццяўляецца вудай ці спінінгам з берага, без выкарыстання плаўсродкаў). Для жыхароў і гасцей свята прапануецца канцэртная праграма артыстаў Дзятлаўскага раёна, арганізоўваецца работа падворкаў, гандлёвых кропак, рыхтуюцца сувеніры і бяспройгрышная латарэя.
29 ліпеня
Свята мёду (Дзятлаўскі раён, аг. Раклевічы)
Традыцыйнае брэндавае мерапрыемства ў аграгарадку, якое праводзіцца напярэдадні Мядовага спасу.
У праграме - забаўляльная эстафета сярод каманд КСУП і арганізацый раёна, ўрачыстае адкрыццё, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці і канцэрт лепшых артыстаў Дзятлаўскага раёна.
25 жніўня
Свята Хлеба (Дзятлаўскі раён, аг. Дварэц)
Новае брэндавае мерапрыемства ў аграгарадку. У праграме: тэатралізаванае адкрыццё свята, ушаноўванне лепшых хлебаробаў жніва 2018 года, "Вясёлая вясковая эстафета", конкурс на лепшы каравай сярод Дзятлаўскага раёна, конкурс на лепшую хатнюю выпечку сярод жыхароў аграгарадка, дэфіле юных мадэляў (конкурс дызайнерскіх прычосак), флэшмоб, канцэртная праграма прафесійных артыстаў.
3 верасня
Свята бульбы (Дзятлаўскі раён, аг. Хвінявічы)
Новае брэндавае мерапрыемства ў аграгарадку. Свята, прысвечанае гаспадыні беларускага стала, стане паўнавартасным мерапрыемствам для рознаўзроставай катэгорыі насельніцтва. У рамках свята арганізатары прадставяць шырокі асартымент страў з бульбы, задаволяць іх дэгустацыю, падзеляцца рэцэптамі прыгатавання. "Сельская вясёлая эстафета" - спаборніцтва сярод каманд КСУП і арганізацый раёна. Таксама ў праграме свята - канцэрт лепшых артыстаў аматарскай творчасці Дзятлаўскага раёна.