Я душою заўсёды з вамі,
Землякі дарагія мае.
Край мой светлы, старонкі гартаю
Добрай памяці пра цябе.
Тут дзяцінства маё блукала
Сярод родных душы землякоў
І юнацтва сваё сустракала
Ля высокіх рачных берагоў.
Рэдкай госцяй сюды залятаю.
Горад родны, ты стаў прыгажэй.
Тут бацькоў маіх хата святая,
Гэтым ты мне яшчэ даражэй.
Алена Разумоўская
Заданне 1. Апытальны ліст
Паважаныя ўдзельнікі праекту! Перш чым перайсці да выканання першага этапу, прапануем вам пытанні па тэме праекта. Гэта дасць вам магчымасць убачыць, якімі ведамі вы валодаеце. На заключным этапе паспрабуйце яшчэ раз адказаць на прапанаваныя пытанні.
Прапануйце адказаць на пытанні сваім бацькам, сябрам.
Калі ласка, не шукайце адказы на пытанні ў інтэрнэце! Адкажыце так, як вы ведаеце, і не бойцеся зрабіць памылку, таму што вам трэба зразумець, наколькі глыбокія вашы веды на пачатковым этапе.
ВАЖНА! Заданні 1 і 2 падрыхтоўчага этапу выконваюць усе ўдзельнікі каманды асабіста!!!
Заданне 2. Сабярыце пазл, і вы ўбачыце выявы тых землякоў, якія будуць згадвацца ў праекце. Калі вы ведаеце іх прозвішчы, запішыце іх у форму ніжэй. Але зноў жа паўтараем, што не патрэбна шукаць гэтыя прозвішчы ў падручніках, Інтэрцэце або пытацца пра іх ў настаўніка.
Пераходзім да 1 этапу "Дзятлаўскаму роду няма зводу"