Ідуць ветэраны – героі зямлі,
Герояў жывых так нямнога…
У іх зіхацяць на грудзях медалі,
А ў сэрцы заўжды Перамога!
Марына Ляшкевіч
Вялікая Айчынная вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Бяда не абышла і тых, хто вярнуўся дадому з крывавых палёў вайны. Многія памерлі ад франтавых ран, засталіся інвалідамі. Вайна пакінула меткі на кожным пакаленні. Але не гасне памяць пра яе жудасныя і гераічныя падзеі, не сціхае боль, не затуманьваецца слава подзвігу нашага народа. З пакалення ў пакаленне перадаецца эстафета гэтай памяці. Гэта памяць жыве ў манументах і абелісках, у назвах вуліц, ва ўспамінах відавочцаў ваеннага пакалення. У Дзень Перамогі па вуліцах Дзятлава ў суправаджэнні духавога аркестра праходзіць урачыстае шэсце "Беларусь памятае". З вёсак, пасёлкаў, аграгарадкоў з'язджаюцца дзеці, унукі, праўнукі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх жыхароў нашага раёна. Людская рака з партрэтамі ветэранаў вайны - знак удзячнасці тым, хто змагаўся за наша мірная жыццё. Дзятлаўшчына памятае!
Заданне 1.Зорачка на карце раёна
Вайна адышла ў мінулае, стала старонкай гісторыі. Напамінам пра вайну служаць помнікі і абеліскі ў розных кутках нашага раёна. Дзятлаўская зямля ўшанавала памяць аб героях вайны, мужных абаронцах нашага краю. Вуліцы аграгарадкоў, пасёлкаў, горада Дзятлава названы ў гонар нашых землякоў, якія змагаліся, не шкадуючы жыцця, з фашысцкімі захопнікамі. Некаторыя вуліцы названы ў гонар людзей, якія не з'яўляюцца карэннымі жыхарамі нашага раёна. Але яны занесены ў спіс ганаровых людзей Дзятлаўскага раёна. Ці ўсе дзятлаўчане ведаюць, кім былі людзі, у гонар якіх названы вуліцы? Напэўна, не ўсе. Прыйшоў час пазнаёміцца з жыццёвым лёсам гэтых людзей.
Давайце на карце населеных пунктаў раёна абазначым зорачкай вуліцы, якія носяць імя героя-земляка. Не забудзем пра тых людзей, якія прымалі ўдзел пры вызваленні Дзятлаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, змагаліся ў партызанскіх атрадах, пахаваны ў нашай дзятлаўскай зямлі. Яны сталі для нас землякамі, ганаровымі грамадзянамі дзятлаўскага краю. Да зорачкі складзіце кароткую біяграфію героя.
Как працаваць з картай, прайдзіце па спасылцы
2. Кніга ўспамінаў "Вайна вачамі дзяцей"
Вялікая Айчынная вайна... Усё менш застаецца на нашай зямлі сведкаў тых жахлівых дзён. Амаль не засталося ветэранаў. Тых, хто адстойваў наша права жыць пад мірным небам на франтах, у партызанскіх атрадах і ў падполлі. Ужо няшмат і проста сведкаў вайны. Сёння гэта бабулі і дзядулі, якія нарадзіліся перад вайной і перажылі яе дзецьмі.
Прапануем адшукаць відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны, распытаць іх аб перажытых гадах ваеннага ліхалецця, аб тым, што яны памятаюць са свайго дзяцінства.
Успаміны неабходна аформіць у сумесным гугл-дакуменце па спасылцы
Заданне 3. Акцыя "Герой-інтэрнацыяналіст жыве побач"
Успамінаючы Вялікую Айчынную вайну, якая прынесла столькі гора і пакут нашаму народу, нельга не закрануць яшчэ адну, "чужую" для нашага народа вайну, - вайну ў Афганістане. Яна яшчэ доўга будзе трывожыць і хваляваць душы і сэрцы яе ўдзельнікаў. Савецкія салдаты, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, прынялі на сябе ўвесь цяжар гэтай вайны. Сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў былі і нашы землякі. На жаль, не ўсе яны вярнуліся дамоў...
Відавочцы афганскай вайны жывуць побач з намі. Распытайце аб іх у бацькоў і суседзяў, пазнаёмцеся з тымі, хто прайшоў цяжкімі дарогамі Афганістана, запішыце ўспаміны аб іх службе.
Успаміны неабходна аформіць у выглядзе буклета "Час выбраў нас". Для афармлення буклета выкарыстоўвайце анлайн-сервіс https://www.canva.com/. Спасылку на буклет адпраўляйце праз форму ніжэй.
Пераходзім дпа этапа "Дзятлава дома і ў свеце вядома"