Аўтары праекта
Макарэвіч Аліна Сяргееўна, классны кіраўнік 6 "А" класа, кіраўнік музея "Гісторыя Дзятлаўшчыны" дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 г.Дятлава"
У кожным населеным пункце нашага раёна ёсць людзі, аб якіх хочацца расказаць. Праект "Землякі" з'яўляецца рэалізацыяй гэтага жадання. Мы хочам, каб у нашых сэрцах засталася памяць аб зямляка-дзятлаўчанах, якія з'дзяйснялі подзвігі ў гады ваеннай навалы, сваёй працай і талентам праслаўлялі малую радзіму і ў мірны час.
Старыкава Вольга Міхайлаўна, класны кіраўнік 6 "Б" дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 г.Дятлава"
Праект “Землякі” – гэта не проста цудоўная ідэя, але і патрабаванне часу. Ён дапаможа ўзнавіць годныя, але незаслужана забытыя імёны людзей, якія добрасумленна працавалі не дзеля сябе, а дзеля другіх – вучылі, лячылі, сеялі, аралі... Менавіта яны ўнеслі значны ўклад у развіццё раёна, зрабілі імідж малой радзіме.