Землякі… У іх адны карані,
Таго дрэва з вятвістаю кронай,
Што зялёным, пад колер руні
Раскідала расткі па загонах...
Людміла Воранава
Цяжка ўявіць чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў, без памяці, без роду і племені. Дзятлаўшчына багатая на помнікі, знакамітых людзей і гістарычныя падзеі.
Некалі старажытнае паселішча было заснавана героем Аршанскай бітвы князем Канстанцінам Іванавічам Астрожскім. Валодалі Дзятлавам славутыя магнацкія роды Сапегаў, Палубінскіх, Радзівілаў і Солтанаў. Рэха мінулых стагоддзяў па-ранейшаму гучна разносіцца пад блакітам дзятлаўскіх нябёсаў, адбіваючыся ад дахаў і муроў старажытных храмаў, будынкаў, палаца Радзівілаў.
Дзятлаўская зямля перажыла гады ваенных ліхалеццяў. Не раз горад і навакольныя вёскі адраджаліся з папялішчаў і руінаў. Усё вытрымалі дзятлаўчане, мужныя і смелыя людзі. У курганах, помніках і абелісках застыла назаўжды памяць аб гераічных абаронцах дзятлаўскай зямлі.
Наша зямля нарадзіла, узгадавала і дала крылы для магутнага палёту многім нашым землякам. Яны - наша памяць і гонар.
Заданне 1. Гербы і ўладальнікі
Суаднясіце партрэт уладальніка нашага горада з гербам яго роду. Калі вы зробіце гэта правільна, то даведаецеся імя знакамітага беларускага мастака, які напісаў дзятлаўскі палац.
Ключавое слова ўпішыце ў форму ніжэй.
Заданне 2. Чорная скрынка
Ніхто з вас, напэўна, не здзівіцца, калі даведаецца , што амаль кожны ўладальнік Дзятлава пражыў цікавае, насычанае падзеямі жыццё. Падзеі былі рознымі: ваенныя перамогі і паражэнні, будаўніцтва храмаў і заснаванне школ, стварэнне бібліятэк і ўдзел у паўстаннях...
Разгледзьце прадметы, якія знаходзяцца ў чорнай скрынцы і адкажыце на наступныя пытанні:
З якім уладальнікам Дзятлава звязаны гэты прадмет?
Якім чынам гэты прадмет звязаны з ім?
Заданне 3. Маёнткі Дзятлаўшчыны і іх уладальнікі
Неяк так здарылася, што тэма маёнткаў і іх уладальнікаў мала даследавана. Мы добра ведаем пра ўладальнікаў Дзятлава, пра маёнткі ў Накрышках і Міроўшчыне. І гэта амаль усё. На самай справе, на нашых землях было намного больш маёнткаў, чым мы сабе ўяўляем. Прапануем кожнай камандзе даследаваць гэта пытанне больш глыбока. Свае даследаванні неабходна аформіць у выглядзе гугл-прэзентацыі і ссылку на яе дабавіць у агульны дакумент. Так мы створым невялікую энцыклапедыю "Маёнткі Дзятлаўшчыны", якой змогуць карыстацца і вучні, і настаўнікі, і аматары гісторыі малой радзімы.
Мы не абмяжоўваем вас у выбары населенага пункта. Пра які маёнтак знойдзеце інфармацыю, пра такі і напішыце.
Перад тым, як афармляць прэзентацыю, пазнаёмцеся з крытэрыямі ацэньвання яе по спасылцы
Спасылкі на прэзентацыі ўносьце сюды
Пераходзім да 2-га этапа. Дзятлаўскія хаты на слаўных людзей багаты