Паслухайце!
Калі зоркі запальваюцца,
значыць - гэта каму-небудзь патрэбна?
Значыць - гэта неабходна,
Каб кожны вечар над стрэхамі
запальвалася хаця б адна зорка?!
У.Маякоўскі
"Талент - іскра Божая, якой чалавек спальвае сябе, асвятляючы гэтым пажарам шлях іншым,"- сказаў І.Ключэўскі. Славу краіне і народу заўсёды прыносяць таленавітыя людзі. Яны яе гонар і сумленне.
Дзятлаўская зямля багата на таленавітых, разумных і працавітых людзей, якія праслаўляюць сваю малую радзіму, краіну. Ва ўсіх сферах жыцця вызначыліся і вызначаюцца выдатныя вучоныя і паэты, інжынеры і музыкі, кіраўнікі вытворчасці і спартсмены, настаўнікі і ўрачы, рабочыя і афіцэры, мастакі і дзяржаўныя дзеячы...
Яны ўкладваюць душу ў любімую справу, дзякуючы чаму месца, дзе нарадзіліся ці жывуць, прыцягвае другіх людзей. А іх дзейнасць становіцца прыкладам. Аб лёсах гэтых людзей прыйшоў час расказаць.
Заданне 1. Віктарына "Дзятлаўчане дома і ў свеце вядомы"
Адкажыце на пытанні віктарыны, у якой узгадваюцца імёны нашых сучаснікаў. Яны праславілі Дзятлаўшчыну ў розных галінах беларускай навукі, літаратуры, культуры, адукацыі, спорту, медыцыны...
Калі вы пры пошуку адказаў на пытанні віктарыны сутыкнецеся з цяжкасцямі, раім зазірнуць на старонку "Карысныя спасылкі"
Заданне 2. Відэа "Дятлаўшчына светлая мая"
Ёсць таленты на нашай любай Дзятлаўшчыне,
Што паэтычнымі радкамі славяць край.
Жыццю складаюць свае гімны вечныя,
Звіваюць словы ў квяцісты май.
На Дзятлаўшчыне жыве шмат таленавітых паэтаў і празаікаў, якія, апрача ўсяго, пішуць і аб малой радзіме. Давайце паспрабуем сплясці паэтычна-празаічны вянок у гонар нашага дзятлаўскага краю, якім захапляюцца не толькі нашы зенмлякі, але і ўвесь свет. Выберыце твор, які вам асабліва падабаецца, і запішыце на відэа яго мастацкае выкананне. Размясціце на ютуб і спасылку ўнясіце ў форму ніжэй.
Заданне 3. Скарбонка народных талентаў
Рабяты, напэўна кожны з вас хоць адзін раз, але сутыкаўся з народнымі майстрамі і майстрыхамі. Адны добра граюць на гармоніку, другія працуюць з драўнінай, трэція прыгожа вышываюць, чацвёртыя плятуць кошыкі, пятыя ..., шостыя... Гэты пералік можна яшчэ доўга працягваць.
Прапануем вам сабраць інформацыю аб адным або некалькіх з такіх таленавітых майстроў і аформіць сумесную кнігу "Скарбонка народных талентаў". Так агульнымі намаганнямі мы зможам захаваць аб іх памяць.
Матэрыялы размяшчайце ў сумесным дакуменце па прапанаваным узоры. Дакумент знойдзеце па спасылцы
Пераходзім да заключнага этапа. Мы ганарымся, вамі, землякі!