Не кожны дарослы сёння ведае, хто такі рымар. А гэта майстар, які займаўся некалі вырабам раменнай вупражы – рыштунку для запрэжкі коней.
Асноўная частка конскай выпражы – хамут. Ён складаецца з клешчаў – драўлянага каркаса, абкладзенага знутры лямцам – мяккім валікам з воўны або ўэрсці. Хамут мае на баках гужы – дзве скураныя ці вераўчаныя пятлі, за якія з дапамогаю дугі мацуюцца аглоблі. Ніжнія канцы клешчаў сцыягваюцца на шыі каня супоняю – тонкім скураным паскам.
Сярод раменнай вупражы знайшлася загадка, сагнутая з тонкага ствала дрэва: “Як ляжыць,то меншая за ката,а як устане, то большая за каня”.
Падсядзёлак шчыльна прылягае да спіны каня. Гэта скураная падушка на лямцавай падкладцы, мяккая або цвёрдая. Паверх падсядзёлка працягваецца ад адной да другой аглоблі папруга – церассядзёлак: ён трымае вышэй хамут і аглоблі. Церассядзёлак можна ў любы час адпусціць, і тады конь адчуе сяб вальней. Можна нават, не адпрагаючы, начапіцьяму торбу з аўсом, каб падсілкаваўся.
Лейцы мацуюцца да аброці, надзетай на галаву каня. Бяры вераўчаныя ці раменныя лейцы ў рукі і кіруй канём у запрэжцы.
Новая загадка подкажа, як распрагаюць каня: “Адкіну палена, адкіну другое і скіну крывое – выведу жывое”. Патлумачце цяпер, што гэта за палены, нешта крывое – і жывое сярод іх.
Вупраж некалі была не толькі звычайная, але і выязная, так бы мовіць, святочная. Аброць аздаблялі бліскучымі металічнымі накладкамі. Дугу фарбавалі, упрыгожвалі каляровымі стужкамі і кветкамі, чаплялі на яе званочкі-бразготткі. Ехала з песнямі па вёсцы вяселле, і ўсім сапраўды весела было: цешылі вока маляўніча прыбраныя людзі, коні, лёгкія вазкі гужам.
У наш час цяжка знайсці ў вёсцы майстра-рымара. Таму і вупраж старая, сяк-так падрамантаваная або зробленая самім гаспадаром,я кі мае каня.
А напрыканцы патлумачце, калі і чму так гавораць: “Біць у хамут”, “Ні па кані ні па аглоблях”, “Ляйчына пад хвост папала”.
У старым календары знайшлася парада: “На тым месцы, дзе хочаце будаваць новую хату, пастаўце гаршчок з павуком. Калі за ноч павук пачне “ткаць кросны”, то месца пад хату абрана добрае”.
Слова “кросны” галоўнае тут, у паэтычнай парадзе. Яно як бы гарантуешто ў хаты будзе доўгі век і шчаслівы лёс. Будзе гаспадар, які зробіць кросны. Будзе гаспадыня, якая сядзе за гэтыя кросны. І будуць дзеці , для якіх трэбы ткаць на кроснах палатно, каб адзець іх цёпла і прыгожа. Карацей кажучы, бадзе сям’я, для якой і будуецца хата.
Хата – гэта жылы сялянскі будынак. Сцены кладуць з баравой сасны, раздей з елкі. Толькі на падруб - - ніжняе бервяно ў зрубе – ідзе дуб. Моцны, цвёрды, як камень, ён надзейна трымае на сабе ўвесь цяжар хаты.
Страху падымалі на кроквах – брусах, злечаныах уверсе пад вуглом, а ўнізе прымацаваных да зруба. На кроквах ўпоперак клалі латы – дошкі або жэрдкі. Крылі хату саломаю і чаротам, дранкаю і гонтаю – тонкімі дошчачкамі.
Глядзіць з хатаы на вуліцу, любіць сонечнае святло загадка: “Поле шкляное, а межы дрывяныя”.
Цяжка паверыць, што некалі хата абагравалася печчу без коміна. Дым выходзіў праз адтуліну ў столі. Сцены і столь вечна былі чорныя ад дыму і копаці. І падлога ў хаце была не дашчатая, як цяпер, а земляная або лінабітная – халодная, як ток у гумне.
Кожную хату старанная ўцяплялі. Сцены імшылі – перакладалі мхом бярвёны. На столь зверху насыпалі кастрыцу, апілкі, пясок. А ніжнія вянцы знізу абносілі земляным насыпам.
У хаце стаялі ложкі, куфар для аддзення, рознага ткання і вышывання. Справа ад дзвярэй звычайна масцілася вялікая печ. Ад печы ўздоўж глухой, без вокнаў, сцяны размяшчаліся палаці, на якіх спалі ноччу і адпачывалі днём, у вольны ад работы час. Асобнае месца, бліжэй да покуці, займаў стол з услонам – пераносныміт лаўкамі на ножках. Ніжэй вокнаў пры сценах стаялі лавы – чакалі гаспадароў і гасцей.
З цягам часу хата, так мовіць, пабагацела на халодны пакой – сенцы. Некалі яны не мелі столі, а прыбудоўваліся пад адну страху з хатаю. Тут, у куце, стаялі жорны. Другі кут у сенцах займала камора – халодная кладоўка, дзе захоўваліся запасы ежы, розныя дробныя рэчы, патрэбныя ў гаспадарцы. Цяпер да сянец прыбудоўваюць яшчэ і веранду – летнюю ашаляваную і зашклёную пляцовачку з дахам на слупах.
У новай вёсцы цешать вока прыгожыя хаты, ашаляваныя і пафарбаваныя, пад шыферным і бляшаным дахам. Побач з драўлянымі хатамі высяцца дабротныя дамы – цагляныя, блочныя, панельныя. Толькі дзе-небудзь на ціхім хутары можна ўбачыць яшчэ старасвецку хатку, крытую саломаю.
Мала і няўздзячна назваць хату проста жылым будынкам. Гэта – наша калаыска, утульнае і цёплае гняздо, адкуль вылятаем мы ў вырай, куды вяртаемся з блізкіх і далёкіх дарог. Няма ўжо на свеце нашых бацькоў, а мы кожны год прыязджаем у родную вёску, на спадчынную сядзібу, - папрацаваць і адпачыць, наталіць смагу ўспамінаў на святой для нас зямлі. І кожны раз нібыта вяртаемся ў сваю маладосць, у свай дзяцінства, да жывых яшчэ бацькоў.
І зімой халоднаю
Ты не станеш нам чужою,
Хата наша родная,
Хата – з матчынай душою.
А на прыканцы патлумачце, чаму і калі так гавораць: “Чужая хата не грэе”, “У сваёй хаце і качарга маці”, “Хто пільнуе свята, у таго пустая хата”.
Беларусы разам з рускімі і ўкраінцамі належаць да ўсходніх славян. Генетычная роднасць, агульнасць гістарычнага лёсу, пастаянныя міжэтнічныя сувязі, падобнасць прыродных умоў, у якіх развіваліся народы, прывялі да выпрацоўкі блізкіх формаў вытворчага, грамадскага і сямейнага побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры, традыцый і звычаяў.
I тым не менш мы — беларусы! Таму прапаную вам, зрабіць першы крок на шляху ў краязнаўства, беларусазнаўства.
Тэма нашага праекта — «Хатні вясковы посуд».
«Што такое посуд?» — спытаюцца яшчэ і сёння некаторыя з вучняў пачатковых класаў. Гэта прадметы бытавога, гаспадарчага прызначэння для прадуктаў харчавання, страў, вадкасцей. «А апалонік то і дзела // Па дзежцы боўтаў жвава, смела...» — піша Якуб Колас у сваей знакамітай паэме «Новая зямля».
Сёння ў вас будзе магчымасць даведацца, і што такое апалонік, і для чаго выкарыстоўваецца дзяжа, зможаце нават патрымаць у сваіх руках збаны і гарлачы, якімі, магчыма, карысталіся і вашы дзяды і прадзеды...
Хатні посуд — гэта прадметы бытавога, гаспадарчага прызначэння для прадуктаў харчавання, страў, вадкасцей.
Прымяненне ганчарнага круга і такарнага станка дало магчымасць наладзіць масавую рамесніцкую вытворчасць глінянага і драўлянага посуду, які вызначаўся дасканалымі, адточанымі формамі. Набыў пашырэнне выдзеўбаны, бандарны, плецены посуд.
У народным побыце ў шырокім ужытку быў самаробны посуд з дрэва, гліны, кары, лубу, бяросты і іншых простых і даступных матэрыялаў. Багаты асартымент вырабаў гаспадарчага прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, слоікі, спарышы, глякі, міскі, талеркі) уключаў ганчарны посуд. Посуд рознага прызначэння і ёмістасці вырабляўся з дрэва. У залежнасці ад тэхналогіі ён падзяляўся на бандарныя вырабы (кадушкі, дзежкі, бочкі, цэбры, вёдры, даёнкі), выдзеўбаны посуд (начоўкі, карцы, міскі), такарны (сальніцы, ступкі, міскі).
3 бяросты выраблялі посуд для каштоўных прадуктаў (бочачкі на мёд, сальніцы), з лубу — ёмістасці на збожжа, насенне, садавіну. 3 лазы, ільну, саломы плялі посуд розных формаў і прызначэння для сыпкіх прадуктаў.
У XIX стагоддзі ў сувязі з сацыяльна-эканамічнымі зменамі ў народным побыце посуд узбагаціўся прыёмамі і сродкамі аздаблення. У народным побыце пашыраюцца гліняныя вазы, цукарніцы, масляніцы, сальніцы з роспісам і ляпнінаю, драўляныя талеркі з разьбою і інш. У наш час сфера прымянення самаробнага посуду утылітарнага прызначэння звужаецца. У шырокі ўжытак уваходзяць больш зручныя, танныя, гігіенічныя шкляныя, металічныя, пластмасавыя, фарфоравыя вырабы прамысловай вытворчасці. Характар, форма і дэкор традыцыйнага посуду выкарыстоўваюць для стварэння утылітарнага, мастацкага і сувенірнага прызначэння. Плеценыя з саломы і лазы цукерачніцы, латкі, падносы, кошыкі, драўляныя чарпакі, лыжкі, наборы для спецый з разьбой і размалёўкай, гліняныя кубкі, вазы, наборы для квасу, вады, малака ў характэрным нацыянальным стылі вырабляюць прадпрыемствы мастацкай прамысловасці і майстры традыцыйных народных мастацкіх промыслаў.
Апалонік — палонік, вялікая драўляная лыжка, якой разліваюць страву. Вырабляюць з мяккіх парод дрэва. Мае зграбную форму, зручны ў карыстанні. У наш час замест апалоніка выкарыстоўваецца чарпак.
Дзяжа — дзежка, пасудзіна для заквашвання цеста. Ранейшая назва — квашня. Мела форму звужанай кверху шырокай бочачкі. Рабілася дзяжа звычайна з дубовых клёпак, часам з хваёвых (у такім выпадку ставілі 2-3 дубовый клёпкі, таму што дуб паскараў працэс квашання і надаваў цесту лёгкі спецыфічны водар). Выкарыстанне дзяжы звязана з культам хлеба, абумоўлівала яе асаблівае значэнне сярод хатніх прадметаў ужытку. У інтэр'еры сялянскай хаты дзяжы адводзілі пачэснае месца: ставілі на покуці пад абразамі. Перш чым скарыстаць новую дзяжу, яе «прыручалі»: ставілі на суткі побач са старой на адной посцілцы пад адной покрыўкай. У сельскай мясцовасці дзяжу выкарыстоўвалі да сярэдзіны XX стагоддзя.
Гарлач — гліняная пасудзіна для захоўвання малака і малочных прадуктаў. У пісьмовых крыніцах старажытнарускага часу вядомы пад назвай «кринъ». Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі).
Букетнік — гліняная пасудзіна для кветак. Ранейшая назва — кветнік. Рабілі букетнікі разнастайныя па абрысах і памерах, выцягнутыя па форме, з вушкамі па баках. Букетнікі аздаблялі арнаментам. Вядомы па ўсёй Беларусі.
Бабачнік - гліняная пасудзіна ў выглядзе ўсечанага конуса з вертыкальнымі глыбокімі ўвагнутасцямі па баках для выпякання велікоднага пірага. На захадзе Беларусі іх рабілі з вушкамі.
Міска — традыцыйны ганчарны выраб. Адна са старажытных формаў керамічнага посуду, вядома на тэрыторыі Беларусі з бронзавага веку. Памеры розныя – ад маленькіх дзіцячых да вялікіх (10—12 літраў). У побыце адну і тую ж міску выкарыстоўвалі для першай і другой страў. Часта ў ёй ставілі ежу на стол на ўсю сям'ю. Але як жа есці з міскі без лыжкі?
Лыжка — прадмет сталовага прыбора. Бываюць драўляныя, металічныя, касцяныя; маюць круглы ці авальны чарпачок і ручку-дзяржанне. У асяроддзі заможных людзей бытавалі лыжкі з каляровых і каштоўных металаў. У народзе карысталіся драўлянымі лыжкамі (з асіны, бярозы, грушы).
Цэбар — драўляны гаспадарчы посуд з клёпан (кляновых, ліпавых, дубовых, асінавых, бярозавых). У цэбры замешвалі сечку, рабілі «паранку» (сечку залівалі кіпнем) карове, каню. Цэбар меншых памераў выкарыстоўвалі для прыгатавання пойла цялятам, ягнятам. Дзеля зручнасці пераносу ў «вушках» свідравалі адтуліны, у якія , можна было прасунуць палку. Пусты цэбар пераносіў за «вушкі» адзін чалавек, а напоўнены неслі ўдваіх.
Спарышы — ганчарны выраб; гліняная пасудзіна з двух ці трох гаршкоў (зрэдку і сальніцы) аднолькавага ці рознага памеру, змацаваных ручкай (да гаршкоў рабіліся накрыўкі). Называлі таксама парнікі, двайнічкі, блізняты. У спарышах насілі некалі
ежу на поле ў сенакос ці жніво. А захочаце ўвачавідкі паглядзець і нават набыць на сваю сучасную кухню спарышы, наведайце беларускія Дудуткі.
Кош — плеценая ёмістасць розных памераў для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў, пераважна харчовых прадуктаў. Кашы рознай формы рабілі з лазы, сасновай (радзей — дубовай) дранкі, каранёў хваёвых дрэў, ліпавай і бяроівай кары, саломы. Кашы выкарыстоўвалі для збірання і пераносу гародніны, бульбы, садавіны, грыбоў, пры рабоце ў полі...
Кубак (конаўка, кварта)
Невялікая гліняная, драўляная, металічная, часам лубяная пасудзіна цыліндрычнай, усечана-канічнай або бочкападобнай формы з ручкай. Ёмістасцю не больш 1л. Выкорыстоўваецца для піцця вады, квасу і іншых напіткаў.
Сіта
Драўляная рама з рагожнамі або драцянымі сітамі для правейвання збожжа, якую на вяроўках падвешвалі да бэлькі.
Хлеб пануе над усім. Пан Хле. Так, з вялікай літары, хочацца напісаць гэта слова. І скварка не ў смак, калі на стале няма хлеба. Галоўны наш наедак, ён пераходзіць з веку ў век і ніколі не прыядаецца. Можна сказаць, хлеб – гэта жыццё.
Гаспадыня руамі брала цеста з дзяжы, выкачвала круглыя боханы. На драўлянай лапаце, пасыпанай мукою, саджала ў печ, на гарачы под. Каб хлеб быў смацнейшы і прыемна пах, пад боханы часам падкладвалі шырокае капусце, кляновае ці дубовае лісце. Такі хлеб прыгожа глядзеўся, і скарынка знізу не падгарала, не крышылася.
Хлеб звычайна пяклі з жытняй мукі. Хлеб чорны. І хлеб сітны – з мукі, прасеянай праз сіта. Перш чым падступіцца да дзяжы, гаспадыня чыста мылася. не забывала перахрысціцца. А яшчэ адпрэчвала злосць, каб хлеб адчуваў яе ласку – добра падышоў і не расплываўся пасля ў печы.
На Вялідзень мама, помню, пякла белыя пшанічныя булкі. З карыцаю, з макам. Разбівала некалькі курыных яек, разбоўтвала ў місцы і гусіным пяром мазала зверху булкі – перад тым як садзіць у печ. Кожная булка потым залацілася, ззяла на стале, як сонца: святлела і ў хаце, і ў душы.
Год на год не прыходзіцца. Збажына ў полі, здаралася, вымярзала, вымакала ці марнела ў спёку. Тады ў муку дабаўлялі шчаўе, лебяду, лісце маладой папараці, тоўчаныя жалуды. І неяк, з горам папалам, пракідваліся, дацягвалі да новага ўраджаю.
Хлеб абагаўлялі як жывую істоту. Калі часам калачак хлеба падаў з рук, мама падымала яго, цалавала і з’ядала, “каб не ўсердзіўся”. Хлебам-сллю сустракалі маладых у дзень вяселля, віталі дарагіх гасцей, задобрывалі духаў хаты, поля, лесу. “Хлеб ды соль!” – і сёння жадаюць прыемнага апетыту гаспадарам, калі застануць іх за ядою. “Просім за стол, - запрашаюць яны госця. – Паспытайце нашага хлеба!..”
Бацька некалі прыносіў з работы зайцаў хлеб – акрайчык ад свайго абеду. Які ж ён быў смачны, той ласунак. чэрствы, памяты. прамёрзлы! МЫ з братам з’далі яго да апошняй крошачкі,а ўночы спіўся вясёлы заяц – з акрыйчыкам хлеба ў лапцы.
Прыказка са старога календара падказвае: “Ідзеш на дзень – хлеба бяры на тыдзень”. Прыгадваецца адна казка-быль. Чалавек выбраўся ў дарогу з торбаю хлеба. Ішоў, ішоў і пачаў наракаць: “Цяжкі ты, хлеб! Дарэмна янсу цябе за плячамі”. Хлеб адказаў: “Пачакай крыху, паглядзім, хто каго нясе”. Чалавек стаміўся, сеў, умяў паўбохана і пайшоў сабе далей. Так, час ад часу падмацоўваючыся хлебам, і дайшоў да месца. і толькі ў канцы дарогі, глянуўшы на пустую торбу, зразумеў, хто фкаго нёс. Можа,я краз ён, той чалавек, і прыдумаў пасля новую прыказку: “Не я хлеб нашу, а хлеб мяне носіць”.
Бывала, хлеб з’ядаўся, а новы яшчэ не падышоў у дзяжы, не папрасіўся ў печ. Тады гаспадыня пякла праснакі – тоўстыя бліны з прэснага цеста, на содзе і сыраватцы. Каб сухі праснак пасля не дзёр горла, яго мазалі здорам – нутраным свіным салам.
Пяклі праснакі на скаварадзе, таму іх дзе-нідзе называлі яшчэ і скавароднікамі. Не галадала сям’я,калт на стале ляжалі праснакі-скавароднікі. І шанаваліся яны ў хаце гэтак жа, як і пан Хлеб.
А напраканцы патлумачце, чаму так гавораць: “Хлеб плячэй не горбіць”, “Шукаючы пірага, хлеб згубіў”, “Лепшы свій посны праскнак, як чужок сала”.