Помніце, у чым казачная Баба Яга лятае? Так, у ступе. Для яе ступа – касмічная ракета: залезе ўсярэдзіну і падарожнічае ў начным небе, падмятае мятлою зоркі.
Ступа – высакаваты драўляны стаячок у якім таўкуць крупы. Рабілі ступу з цвёрдага дрэва. Выбіралі прыдатны дуб ці граб, адпілоўвалі ад ствала ладны кавалак і выдзёўбвалі або выпальвалі ў ім глыбакаватую выемку, звужаную ўнізе. У гэту выемку і засыпалі зерне. Перад тым як таўчы, зерне сушылі, потым крыху змочвалі вадою, каб лепей адставала шалупінне. Ступа была цяжкая, і яе некалі помню, уносіў з сянец у хату бацька. Мама чыстай анучкай выцірала з яе пыл, абмывала, перш чым узяцца за таўкач.
Таўкач – драўляная качалка з паўкруглымі канцамі і выемкаю пасярэдзіне, каб лаўчэй было трымаць. Тут і ўсміхнуцца можна, прыгадаўшы, што ў народзе таўкачом называлі някемлівага чалавека.
У пашане была ступа перад Калядамі, калі таўклі ячныя крупы на куццю – урачыстую вячэру. У вялікіх сем’ях, бывала, маладзіцы станавіліся вакол ступы адна насупраць другой і злажана таўклі ячмень у два таўкачы. І работа спорылася, і весялей было.
Лёгка думаецца цяпер, з каго цешыцца загадка:
Ім не трэба танцпляцоўка,
Як і мы, Калядам рады –
І ў дубовай яме лоўка
Скачуць галышы-блізняты.
Деревянная изба под невысокой крышей – такими были дома наших предков. Веками уклад их жизни не менялся, сохраняя степенную неторопливость и основательность во всем. Время тогда не скакало, а текло плавно и медленно, проходили столетия, прежде чем какие-либо изменения и нововведения прижились и стали повсеместными.
В первую очередь это касалось домов и их обустройства. Избы, с окнами, дверями и деревянными полами начали появляться только в конце XV века и то в городах у зажиточных людей, избы без дымохода, отапливаемые по-черному сохранялись вплоть до конца XIX столетия.
Дом ставился с ориентиром на стороны света и вся его внутренняя обстановка была подчинена строгим канонам, которые соблюдались многими поколениями.
Внутренние стены рубленой избы обшивались тесом или липовой доской, а затем белились, потолок обмазывался глиной, пол был земляной, или настеленный из бревен или досок, что считалось верхом роскоши.
Главным местом в избе был передний или как его еще называли «красный угол». Здесь, в самом дальнем углу избы, обращенном к востоку, устанавливались иконы, перед которыми всегда горела лампадка. Красный угол устраивался с таким расчетом, что бы иконы были первым, что встретит взгляд, каждого входящего в избу. В красном же углу, под иконами стояла лавка, на которой сидел, глава семьи или почетный гость, это место называлось «большим». Остальные члены семьи рассаживались за столом в порядке старшинства.
Традиционно центром домашнего уклада была печь. Она согревала избу и кормила ее хозяев и была таким элементом зонирования внутреннего пространства избы. Например, напротив печи устраивался кут или бабий угол, мужской угол был у входа и назывался конник, пространство за печью называлось закут. Самым теплым местом в избе были полати, они устраивались на полке между печью и задней стеной дома.
Набор основных предметов внутренней обстановки состоял из стола, лавок и сундуков. Под потолком, закрепляли детскую колыбель. Изготовление мебели для традиционной русской избы происходило в соответствии с множеством законов, которые были незыблемы.
Мебель из массива обычно дуба, сосны или липы была немногочисленна, но богато украшена резьбой и росписями. Весь домашний скарб хранился в сундуках. Они были массивными, тяжелыми, и порой достигали таких размеров, что на них вполне можно было спать взрослому человеку. Сундуки делались на века, поэтому укреплялись с углов кованым металлом, такая мебель жила в семьях десятилетиями, передаваясь по наследству.
Спальные места располагались на лавках и даже на полу. Настоящие кровати были только в богатых домах, и были символом достатка, так, что в некоторых избах попроще порой имели сугубо декоративную функцию, в то время, как хозяева продолжали спать на лавках.
Мелкие, но необходимые вещицы вроде ларца для женских украшений, прялки, ведер, корыта и даже посуды вырезались из дерева. Как здесь не вспомнить традиционные деревянные русские ложки!
Стекло в избах было роскошью и поначалу появившиеся в начале XV века окна закрывались слюдой или бычьим пузырем. Зеркала естественно также считались символом большого достатка. Но даже очень зажиточные люди никогда не вешали их на стену, так как этого не одобряла церковь. Маленькие зеркальца были сугубо женским атрибутом и бережно хранились, передаваясь по наследству.
XX век с целым вихрем различных событий переломил плавное течение времени, теперь о той далекой для нас жизни можно судить по экспозициям в краеведческих музеях.
Традыцыйная сям’я беларусаў, большасць з якіх у канцы 19-пачатку 20 ст. жылі ў вёсцы, захоўвала многія патрыярхальныя рысы, што, безумоўна , аказвала ўплыў на выхаванне дзяцей, адносіны паміж роднымі і сваякамі. Сям’я вяла агульную гаспадарку, мела маёмасць, гадавала жывёлу і будавала сваёжыццё згодна з народный каляндарнай традыцыяй.
Здаўна ў беларускіх сем’ях бацькі, дзеці, а таксама бабулі і дзядулі жылі разам. У такой вялікай сям’і дзеці кожны дзень адчувалі клопат, пяшчоту сваіх самых блізкі і родных людзей. Дарослыя розных пакаленняў вучылі іх правільным паводзінам, любіць прыроду, родную мову, куток, дзе нарадзіліся, прывівалі любоў да працы. Сем’і, у якіх жылі бацькі з дзецьмі ці без іх, часам з адным з бацькоў ці іншымі родзічамі (напрыклад, з бабуляй), называліся малымі. Кожны з членаў сям’і ўносіў свій уклад у фарміраванне сямейнага мікраклімату і выконваў сваю адпаведную ролю.
Нераздзеленыя вялікія сем’і дзяліліся на бацькоўскія і брацкія, а таксама на сем’і, у якіх жылі і вялі гаспадарку дзяцькі з пляменнікамі, шурынамі, прымакамі. Бацькоўская сям’я аб’ядноўвала некалькі шлюбных пар, звязаных як прамым, так і бакавым сваяцтвам пры ўмове, што яны вялі агульную гаспадарку. Брацкая сям’я аб’ядноўвала некалькі братоў, якія таксама гаспадарылі разам.
Развіццё эканаміных адносін, сацыяльныя і культурныя змены ў горадзе і вёсцы ў значнай ступені садзейнічалі распаду нераздзеленай вялікай сям’і. Так, на рубяжы ХХ ст. ў сямейнай структуры беларусаў была малая сям’я: двухпакаленная з трыма, чатырма, пяццю дзяцьмі і трохпакаленная з двума, трыма дзяцьмі. У такіх сем’ях магло налічвацца ад трох да дванадцаці дзяцей. Як падлічылі гісторыкі, кожная чацвертая сям’я беларусаў была трохпакаленнай, гэта значыць, што ў ёй разам прыжывалі і вялі агульную гаспадарку тры пакаленні родных людзей.
Кожная вясковая сям’я амаль цалкам забяспечвала свае жыццёвыя патрэбы. На кірмашах набывалася толькі невялікая колькасць тавараў, у тым ліку соль, посуд, металічныя вырабы.
Спрадвеку жыццё ў беларусаў лічылася найвялікшай каштоўнасцю. Аднак у ім здаралася ўсялякае, не абыходзілася без нягод і гора, якія народная філасофія вучыла ўспрымаць як належнае. Галоўнай жа ўстаноўкай было, што жыццё патрэбна пражыць годна, з карысцю для сябе і іншых людзей. Нашы продкі верылі што доля даеццца коднаму чалавеку ад нараджэння Богам, аднак сваімі справамі, паводзінамі ў дачыненні да іншых, правільным выбарам у няпростых жыццёвых абставінах чалавек быў здольны змяніць уласны лёс.
Народныя ўяўленні аб долі чалавека, яго лёсе яскрава ілюструюць беларускія прыказкі: “Жыццё – маліна, раскусіш – журавіна”; “Век пражыць – не кашулю пашыць”.