Ба́бий кут (бабий у́гол, печно́й угол, куть, середа, теплюшка, чулан, солныш, шолнуша, шомыша, кухня) или женский угол — пространство избы (хаты) между устьем русской печи и противоположной стеной, где шли женские работы.
В бабьем углу находились ручные жернова, судная лавка с посудой, надблюдники. Отделялся от остального пространства избы грядкой, под которой подвешивалась кутная занавеска, а часто и дощатой перегородкой. Мужчины даже своей семьи старались не заходить в печной угол, а появление здесь постороннего мужчины было недопустимым и расценивалось как оскорбление. К Татьяниному дню девушки мастерили небольшие метёлочки из тряпочек и перьев. Считалось, если такую метёлочку незаметно положить в бабий кут в доме желанного парня — то парень уже точно на ней женится, а их совместная жизнь будет долгой и счастливой. Матери отлично знали эти уловки и тщательно выбирали невесту, которой удастся «спрятать» веничек.
Другой угол – около двери и напротив окна – был мужским. Здесь стояла лавка, на которой хозяин работал, а иногда и спал. Под лавкой хранили крестьянское добро. А на стене висела конская сбруя, одежда и принадлежности для работы. Угол этот, как и стоявшую здесь лавку, называли коник: на лавке делали узоры в виде конской головы.
Вёска — асноўны тып сельскага паселішча на Беларусі. Узнікла пры рассяленні земляробаў. Вёскам уласцівы ўклад жыцця, звязаны з сельска-гаспадарчай вытворчасцю і народнай традыцыйна-бытавой культурай. На працягу многіх стагоддзяў вёска была хавальніцай самабытных народных традыцый, што стварала грунт для нацыянальнага адраджэння і этнічнага самазахавання беларускага народа. Гісторыя вёскі адлюстроўвае працэс засялення і асваення этнічнага абшару, развіцця вытворчых сіл і сацыяльна-эканамічных адносін, зменлівую этнапалітычную сітуацыю.
Гісторыя
8-9 ст.
Напачатку вёскі былі ўсе паселішчы аселых земляробаў і жывёлаводаў. Размяшчаліся яны пераважна на поплыўных узвышшах ці берагавых схілах. Скопішчы паселішчаў чаргаваліся з вялікімі незаселенымі прасторамі міжрэчных узвышшаў, водападзеллаў, лясоў. Памеры і формы былі разнастайныя, але пераважалі невялікія і сярэднія плошчай да 3 га, з бессістэмнай забудовай. У выніку аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі з агульнай масы паселішчаў пачалі вылучацца рамесна-гандлёвыя і адміністрацыйна-палітычныя цэнтры, якія з цягам часу ператварыліся ў гарады і мястэчкі. На Беларусі гэтыя працэсы прасочваюцца ў археалагічных матэрыялах 8-9 ст. З таго часу вёска становіцца спецыфічным паселішчам, якія адрозніваюцца ад іншых населеных пунктаў функцыямі і складам насельніцтва.
У 8-9 ст. у выніку пераходу ад радавой да суседскай абшчыны (грамады) з’яўляюцца асобныя сялянскія двары-сядзібы. Распад радавой абшчыны суправаджаўся гаспадарчым працэсам:стала пашыранай саха, ляднае (пасечнае) земляробства змянілася лясным пералогам і пачатковай папарнай сістэмай. Замест паўзямлянак пачалі будавацца наземныя хаты, заглыбленыя ў грунт пабудовы выкарыстоўваліся толькі ў гаспадарчых мэтах.
10-13 ст.
З канца 10 да сярэдзіны 13 ст. колькасць вёсак павялічылася больш як удвая. Рассяленне стала больш шчыльным, але заставалася шмат незаселеных месцаў, у тым ліку міжрэчныя ўзвышшы. Пабольшалі і памеры ранейшых вёсак. Павялічылася колькасць сярэдніх і маладворных, якія, аднак, былі недаўгавечнымі, бо адбывалася інтэнсіўнае адгалінаванне паселішчаў, якія складаліся з некалькіх сем’яў. Традыцыйна захавалася бессістэмная забудова, але ўсё часцей сустракаюцца вёскі з ай лінейнай планіроўкай. Пашыралася папарная сістэма земляробства. Пра даволі высокі ўзровень жыцця сялян, якія ў большасці выпадкаў заставаліся асабіста, а месцамі і пазямельна вольнымі, сведчаць шматлікія находкі рэчаў матэрыяльнай культуры, упрыгожанняў і інш.
У 11 ст. у вёску пранікае хрысціянскае веравызнанне, якое да 13 ст. амаль цалкам выцесніла язычніцтва. даволі значная колькасць невялікіх умацаваных рэзідэнцый-замкаў сведчаць пра пашырэнне з 10-12 ст. феадальнага землеўладання.
У канцы 13-14 ст. пачалося асваенне міжрэчных узвышшаў і водападзелаў, дзе стаялі яшчэ некранутыя лясы. Меога новых вёсак узнікла на ачышчанных ад лясоў абшарах. Большасць з іх будавалася на берагах рэчак і азёр, бо глеба рачных далін была больш урадлівая, вадаёмы з’яўляліся надзейнай крыніцай пітной вады, а рэкі служылі зручным шляхам зносін. За кошт такога перамяшчэння зменшылася колькасць вёсак у рачных далінах. Драбнаконтурнасць палеткаў і інш. угоддзяў была прычынай фарміравання маладворных вёсак, якія і пераважалі на працягу некалькіх стагоддзяў. Змена структуры рассялення была выклікана масавым пашырэннем трохполля, складваннем феадальнай гаспадаркі.
14-16 ст.
У 14-16 ст. беларускія вёскі пераважна былі невялікія, не болей за 20 двароў. Аднак у асобных месцах існавалі і вялікія паселішчы[1]. У гэты час сельскае паселішча найчасцей называлася сялом[2], дробныя пасёлкі — прыселкамі. Своеасаблівымі відамі сельскіх паселішчаў былі размешчаныя паблізу феадальных маёнткаў «дварцы», заселеныя панскімі слугамі.
На працягу 16-17 ст. на Беларусі ўзніклі паселішчы ваколічнай шляхты, якая займалася сельскай гаспадаркай, — аколіца, засценак. Існавалі таксама шматлікія аднадворныя і маладворныя паселішчы: корчмы, двары млынароў, леснікоў і інш.
Да сярэдзіны 16 ст. пераважала скучаная (бессістэмная) планіроўка, калі сялянскія хаты размяшчаліся асобнымі групамі. У дакументах таго часу сялянскія сядзібы называюцца дымамі, сяліцьбамі. У выніку валочнай памеры пашыралася вулічная планіроўка, якая была адметнай рысай беларускай вёскі на працягу стагоддзяў. Узнікла мноства так званых устаўных вёсак (ад Уставы на валокі), дзе жылыя дапаможныя збудаванні стаялі на адзін бок вуліцы, а гаспадарчыя па другі. Сям’я ў такіх вёсках звычайна мела адну валоку зямлі.
17 — пачатак 20 ст.
На працягу 17 — пачатку 20 ст. адбыліся істотныя зрухі ў сацыяльна-эканамічнай структуры грамадства, характары рассялення і вонкавым абліччы сельскіх паселішчаў. З павелічэннем плошчы ворыва і асваеннем новых зямель пашырылася фальварковая сістэма гаспадаркі, стала больш вёсак з выразнай планірувачнай структуры вулічнага тыпу. Моцна пацярпелі вёскі ў ходзе антыфеадальнай вайны 1648—1651, вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, Паўночнай вайны 1700—1721, падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. У выніку адбыліся страшэнныя спусташэнні, насельніцтва Беларускіх зямель скарацілася больш як удвая. У 1654—1667 пуставала больш за палову ворных зямель. Мясцовыя жыхары хаваліся ад рабаўнікоў у лясах, ладзілі зямлянкі і сховішчы для ацалелага скарбу і харчу. З мэтай ажыўлення эканомікі разбуранных раёнаў феадалы заахвочвалі пэўнымі льготамі перасяленцаў, вызвалялі іх на 3-10 і болей гадоў ад падаткаў. У выніку ўзнік новы тып паселішчаў — слабоды, якія праз пэўны час набывалі статус звычайных вёсак. Мноства паселішчаў, асабліва ў Падняпроўі і Пасожжы, утварылася на месцы былых буд і гут, аб чым сведчаць іх назвы.
На ўсіх этапах феадалізму існаваў пазаэканамічны прымус. які даваў магчымасць землеўладальнікам забіраць у сялян прыбавачны прадукт. Пасля адмены прыгону адбыліся істотныя змены ў жыці вёскі, у цывільна-прававым статусе яе жыхароў, у духоўнай і матэрыяльнай культуры. Паскорыўся працэс распаду вялікай трохпакаленнай сям’і, дарослыя сыны ўтваралі самастойныя гаспадаркі і ставілі сваё жытло на той самай сядзібе, што вяло да драблення зямельных надзелаў і скучанасці забудовы. На вузкай сядзібнай палосцы сяліліся часам 2 і нават 3 сям’і. Пры гэтым іх гаспадарчыя памяшкані ўтваралі доўгі пагон, выцягнуты на некалькі дзесяткаў метраў. Былыя валочна ўстаўныя вёскі забудоўваліся абапал вуліцы.
З распадам сялянскай абшчыны павялічыўся рух сялян з вёскі ў горад і перасяленне на хутары, што часцей назіралася ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі. У выніку сталыпінскай аграрнай рэформы пач. 20 ст. у Віцебскай губерні на хутары перасялілася 23,3 % сялянскіх гаспадарак, у Магілёўскай губерні — 12,3, Гродзенскай — 9,3, Віленскай — 7,2, Мінскай — толькі 4,6 %. Сталыпінская аграрная рэформа падводзіла заканадаўча прававую базу пад натуральны гістарычны працэс эвалюцыі сялянскай гаспадаркі і яе развіцця па шляху фермерскай гандлёва-рыначнай вытворчасці.
Аднак гэты працэс быў прыпынены Першай сусветнай вайной 1914—1918, у выніку якой Беларусь моцна пацярпела. У 1915—1918 амаль уся яе тэрыторыя была акупіравана германскімі войскамі. Вялікая колькасць насельніцтва, у тым ліку і жыхары вёсак, падалася ў бежанцы.
1917-
Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расійскай імперыі паклала савецкі перыяд развіцця беларускай вёскі, на той тэрыторыі Беларусі, якая папала ў склад БССР. На працягу больш як 70 гадоў рабіліся намаганні зрабіць адзіную, непарсіфікаваную дзяржаўную або грамадскую ўласнасць, дамагчыся ўніфікацыі ўсіх эканамічных укладаў, ствараючы на базе гэтай уласнасці гаспадаркі джяржаўнага тыпу — калгасы і саўгасы. Адбыліся значныя змены ў класавай структуры. Паводле Дэкрэта аб зямлі 1917 года пачалася канфіскацыя буйной зямельнай уласнасці, асноўным тыпам гаспадаркі стала дробная індывідуальная гаспадарка. Быў ліквідаваны клас памешчыкаў, скарацілася колькасць заможных сялян у параўнанні з 1917 годам не менш як у 5 разоў, у якіх былі адабраны значныя плошчы зямлі і частка сродкаў вытворчасці. У выніку адбылося распыленне сродкаў вытворчасці буйных уласнікаў сярод шырокай масы сялянства. Знікла катэгорыя памешчыцкіх парабкаў.
У вёсцы вялася барацьба з непісьменнасцю, ствараліся ячэйкі РКП(б) і камсамола, прафсаюзныя арганізацыі, якія вялі работу па выхаванні сялян у пралетарскім духу, выкараненні дробнапрыватніцкай сялянскай псіхалогіі, паскорылася развіццё кааперацыі.
У выніку харчразвёрсткі, прымусовага адчужэння большай часткі атрыманай сельскагаспадарчай прадукцыі была падарвана зацікаўленасць селяніна ў вытворчасці, захоўвалася сацыяльная напружанасць у грамадстве. Пры пераходзе да новай эканамічнай палітыкі харчразвёрстка была заменена харчпадаткам, змяніліся метады сацыялістычнага будаўніцтва.
Разбуралася рэгілійная культура, гэта лінія праводзілася з дапамогай груп беднаты, камітэтаў сялянскай грамадскай узаемадапамогі, камсамольскіх ячэек і г.д.
Прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі прынесла вёсцы новыя выпрабаванні і страты. Была ліквідавана праслойка заможных сялян і частка сераднякоў, згорнуты наём рабочай сілы ў сялянскіх гаспадарках.
Малако адстойвалася ў збанках, і гаспадыня збірала зверху смятану – густы, тлусты верхні слой. Назапашвала смятаны ўдосталь і біла з яе ў бойцы масла.
Бойка – высокая круглая кадачка, звужаная кверху. Рабілі бойку з клёпак або выдзёўбвалі з дрэва. Клёпкі найчасцей стругалі з елкі, гладка апрацоўвалі гэбліфкам і сцягвалі абручамі. Бойка мела накрыўку з адтулінаю пасярэдзіну – для калатаўкі-біла. Да ніжняга канца калатоўкі мацаваўся драўляны кружок з дзіркамі ці крыжавінка – дзве кароценькія планкі, складзеныя так, што па форме нагадвалі крыжык.
Масла білі ўручную. Калатоўка шпарка бегала зверху-ўніз, знізу-ўверх. Бегала доўга і без пярэдыху, каб смятана ў бойцы не астыла. Я і сам, бывала, падмяняў маму за бойкаю: шчыраваў, ганяючы калатоўку, аж рука дранцвела… Збіўшы масла, злівалі ў збанкі маслёнку. Кіславатая, з залацістымі крупінкамі масла, яна смачна сёрбалася потым з цёплай бульбаю.
Прыгадваецца казка пра дзвюх жабак, якія трапілі ў пастку – збанок са смятанаю. Адна жабка адразу выдыхнулася, здалася і патанула ў смятане. А другая, упартая, доўга прайцавала лапкамі, як калатоўкаю, і збіла са сматаны масла. Стала на грудку масла і выскачыла са збанка на волю.
Казка цікавая і павучальная: ніколі не падайце духам, сябры, верце ў свае сілы – і зможаце выбрацца з любой пасткі.
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “Качаецца як сыр у масле”, “Языком масла не саб’еш”, “Кукіш з маслам”.
Брама – галоўны ўезд на сядзібу.
У святы браму, бывала, упрыгожвалі бярозавымі галінкамі, аерам, вянкамі з жывых кветак. Калі ў чыёй душы і таілася хмурынка журбы, яна ціха сплывала.
Радаваліся ўсе, гаспадар і гаспадыня, іх дзеці. А ў чуйна-ўражлівым сэрцы нараджаліся паэтычныя радкі:
Расчыняйце браму –
Едуць госці,
Едуць з вёсак дальніх,
З маладосці.
Расчыняйце браму –
Сёння свята:
Льюцца з вокнаў песні,
Скача хата…
Брама – гэта шырокія, звычайна на дзве палавіны вароты, крытыя двухсхільным драўляным дашкам.
Аснову брамы складалі два брусы – вушакі, злучаныя ўгары яшчэ адным брусам. Для трывалсці вушкаі рабілі з дубу: апілоўвалі ці гладка абчэсвалі сякераю з чатырох бакоў. На вушаках мацаваліся вароты – з дошак, шчыльна падагнаных адна да адной, каб не бачна было з вуліцы, што робіцца ў двары. Калі ў браму ўваходзілі і весніцы, ставіўся трэці вушак. Плот і брама акаймоўвалі ўсю сядзібу – жылыя і гаспадарчыя пабудовы, агарод і сад.
Цяпер у вёсцы заместа брамы часцей ставяць вароты – аднастворчатыя ці на дзве створкі, на металічных завесах. Вароты, прапускаючы падводу або машыну, “спяваюць” – адны цілікаюць, другія парыпваюць, трэція скрыпяць… Ведаючы гэта, лягчэй адгадаць загадку: “Не жывыя, а пішчаць без злосці кожны раз, як прыязджае хтосьці”.
Вароты ў гумно таксама дашчаныя, глухія – праз іхз нічога не відаць. А вароты ў плоце, для праезду на загуменне, глядзяцца як рамы, збітыя з рэдкіх гарызантальных жэрдак.
На сядзібе,я краз каля варот, падслу хала некалі вуліца дасціпны дыялог:
- Адчыні вароты!
- Той, што ўсё ўмее.
- Глядзі ты, усё ўмее, а трэба яму адчыняць вароты…
Весніцы праразаюцца ў варотах ці ставяцца побач з імі. Гэта лёгкія дзверцы з дошак або штыкетніку – вузкіх драўляных планак. Праз весніцы ўваходзяць з вуліцы ў двор, з двара – у сад і ў агарод.
Брама і весніцы здаўна прыгожа размалёўваліся, аздабляліся разьбою. У некаторых гаспадароў яны і сёння глядзяцца як карціна – вачэй не адвесці.
Расчыняйце браму –
Знікнуць звадкі,
Парадняцца продкі
І нашчадкі,
Расчыняйце браму,
Людцы насцеж –
Для любові вечнай
І для шчасця.
А на прыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “Не лезе ні ў якія вароты”, “Вароты пірагамі падпёрты”, “Добраму госцю вароты самі расчыняюцца”.
Бязмен
Дасціпны чалавек, убачыўшы бязмен, прыдумаў загадку: “Сам худ, а галава з пуд”.
Загадка сціслая, вобразная, як паэтычны радок. Бязмен – гэта ручная рычажная вага. На першы погляд, даволі простая рэч: металічны або драўляны стрыжань, на адным канцы якога ладнаватая галава-гіра, на другім – кручок. На кручок падвешваецца тое, што важаць. На стрыжні высечана ці прарэзана шкала адліку – кілаграм, паўкілаграма, яшчэ менышя долі кілаграма. Каб было за што трымацца рукою, стрыжань мае рухомую апору – металічную абойму вбо драцяную ці моцную вераўчаную пятлю. Сапраўды, проста ўсё, здаецца, а ле як дакладна прадуманы кожная дэталь і рэч у цэлым.
Такі бязмен захоўваецца ў маёй вясковай хаце. Я не карыстаюся ім, але ён дарагі для мяне як памяць пра далёкія дзіцячыя гады. І цяпер яшчэ, здаецца, захоўвае цяпло бацькавых і матчыных рук. Соль, муку, крупы мама некалі адмервала “на вока” – кубкам, місачкаю. Складаней было, калі прадавалі, скжам, мяса ці сала, масла ці сыр. Тады ўжо бацькі не маглі абысціся без дакладнага бязмена ні дома, ні на рынку.
У наш час карыстаюцца бытавым спружаным бязменам. Ён невялікі, лёгкі, кампактны, можна пакласці ў кішэню, як ножык-складчык. Спружына схвана ў пластмасавым корпусе. На плоскім баку корпуса – стальная пласцінка з вузкім вертыкальным акенцам і шкалою адліку. Зверху корпус мае кольца, каб трымаць бязмен рукою, знізу – кручок, на які чапляецца груз. Пад цяжарам грузу тугая спружына расцягваецца, ідзе па тонкім стрыжні ўніз – і кантрольны рычажок у акенцы дакладна паказвае вагу: кілаграм, два ці болей.
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “Як бязменам па галаве”, “Бязмен не чалавек – не схлусіць”, “І бедны ўважыць, калі ёсць што важыць”.