Калаўрот – гэта не простая прылада для прадзення, а цэлы станок. Складаецца ён з вялікага драўлянага кола, педалі-нонажа і прадзільнага апарата. Педаль прыводзіць у рух кола,а яно прымушае працаваць прадзільны апарат. З прасніцы прымацаванай да караўрота, цягнуцца ваўняныя ці кужэльныя валаконцы, скуручваюцца ў нітку і намотваюцца на шпулю.
Калаўрот выкарыстаецца для механізаванага прадзення лёну і воўну ў хатніх умовах.
На Беларусі вядомы два тыпы клаўрота – стаяк (больш характэрны для заходніх раёнаў) і (пераважаў ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах). Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам.
У калаўроце-стаяку кола знаходзілася паміж дзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўроце-лежаку – збоку ад прадзільнага апарата.
На Беларусі калаўроты з’явіліся ў 16 ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сялянскім побыце выкарыстоўваюцца з сярэдзіны 19 ст., асабліва ў раёнах
Інтэнсіўнага льнаводства на поўначы і ўсходзе Беларусі, на поўдні краіны пераважала прадзенне пры дапамозе верацяна.
На абодвух калаўротах прасці было лягчэй і хутчэй, чым седзячы за парсніцаю. Толькі націскай нагою на педаль-понаж, парадкуй бараду на прасніцы, сачы, каб нітка не рвалася, ды мяняй у прадзіным апараце шпулю – поўную – поўную, з пражай, на пустую. “Ручная прылада, а сама, можна сказаць, прадзе, цешылася гаспадыня-папрадуха, займеўшы калаўрот- Самапрадка!”
Только в XVI веке был сделан первый шаг к усовершенствованию ручного веретена. Веретено и самопрялка встречаются и сейчас, и некоторые мастерицы еще владеют старинным ремеслом.
Самопрялка - прялка деревянная с колесом - появилась в Индии. Постепенно из этой страны она разошлась по всему миру, существенно облегчая жизнь прях.
Конструкция ее несложна, но гениальна: цилиндр, в котором веретено установлено горизонтально, установлен на доске.
Рукой вращается колесо, которое, благодаря ремню, крутит веретено. Левая рука пряхи подает волокна к острому концу веретена, тогда как правая вертит колесо. Едва нить "вырастает" до длины руки, она наматывается на веретено и процесс продолжается. Скорость прядения с появлением таких устройств значительно возросла.
Прядение на самопрялке гораздо быстрее, чем на веретене: в день прядут по 400 граммов шерсти, на веретене для этого требуется несколько дней.
В 19 веке значительно возросла потребность в пряже. По этой причине прялка деревянная с колесом, которое необходимо вращать одной рукой, перестала удовлетворять потребителя. К счастью, нашлись умельцы, которые смогли приладить к этой конструкции педаль, которая позволяла вращать колесо ногами. Обе руки могли заниматься пряжей, что сильно ускоряло работу. В остальном принцип работы оставался прежним: кудель все так же крепили к верхней перекладине донца, веретено вращалось благодаря кручению колеса, готовая нить наматывалась на рогульку, прикрепленную к свободному концу веретена - это была последняя механическая прялка.
С XVIII века получили распространение самопрялки с колесом. Они значительно убыстряли работу. Изготовление прялок продолжалось до 1930-х годов. Веретена в деревнях точат и сейчас.
Электрическая
А какие прялки сегодня? Сегодня прялки электрические, способные за одну секунду предоставить до 40 метров пряжи.
Этот вид электрических бытовых приборов предназначен для переработки очищенной и хорошо чесаной шерсти, собачьей шерсти пуха, искусственного волокна и для скручивания двух нитей.
Бытовая электрическая прялка нашла широкое применение для изготовления домашней пряжи в быту. Она легка и удобна в эксплуатации, не занимает много места ввиду своих небольших габаритов. Электромотор, небольших размеров, сделал ее легче, а наличие электропривода превратил процесс прядения в более автоматизированный, что значительно повысило производительность этой модели
Свісцёлка – таксама духавы музычны інструмент. Полая ўсярэдзіне, яна, як і дудка, мае свістковае прыстасаванне – гордачка і некалькі ігравых адтулін, дзве ці болей. выраблялі свісцёлкі з гліны, абпальвалі ў печы. Яны прыгожа глядзеліся, паліваныя, чорназадымленыя, тэракотавыя – з каляровай гліны. Нагадвалі то нейкую птушку, то жывёлу, то казачнаю істоту – лесавічка, чорціка. Употай ад бацькоў, мы, бывала, неслі анучніку не абы-якую караўку, але і добрую яшчэ льняную ці баваўняную рэч, каб набыць жаданую свісцёлку.
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “І шавец і на дудцы ігрэц”, “Дудзець у адну дудку”, “Якая музыка – такія і скокі”.
Сени
Со временем в избе появилось и еще одно холодное помещение – сени. Ранее они не имели потолка, а пристраивались под одну крышу с избой. В сенях в одном углу стояли жернова, другой угол занимала камора – холодная кладовка, где хранились запасы еды, разные мелкие вещи, необходимые в хозяйстве. Теперь к сеням пристраивают и веранду – летнюю с крышей застекленную площадку на столбах.
Хату мало назвать просто жилым помещением. Это наша колыбель, уютное и теплое гнездо, откуда уходим мы во взрослую жизнь, куда возвращаемся к близким и родным с далеких путешествий.
І зімой халоднаю
Ты не станеш нам чужою,
Хата наша родная,
Хата – з матчынай душою.
Чтобы дом был счастливым, нужно было следовать традициям предков. Прежде всего, освещалось с молитвой место под новый дом, а затем и уже сам построенный дом. В доме прорубали невысокие двери с порогом и маленькие окна, так сберегали тепло. Окна в избе были резными, расписными, служили не только украшением, но и защищали от солнца и ветра.
Принято считать, что и само слово «изба» произошло от глагола «истопить». Истопкой называлось теплое помещение дома, отсюда и слово «истьба» (изба).
Для того, чтобы сохранить в доме максимальное количество тепла от печи владельцы отделяли жилую зону от улицы. Сени - это именно то пространство, которое сразу же видели гости при входе в избу. Кроме сохранения тепла сени также использовались для хранения коромысла и других нужных вещей, именно здесь многие делали чуланы для продуктов.
Для разделения сеней и отапливаемой жилой зоны также делали высокий порог. Он делался для предотвращения проникновения холода в дом. Кроме этого по многовековым традициям каждый гость должен был поклониться при входе в избу, а зайти внутрь не приклонившись перед высоким порогом было невозможно. В противном случае гость просто ударялся голой об косяк.
На Сёмуху (Тройцу) існаваў звычай ісці ў лес, узяўшы з сабой каўбасы і яйкі, і смажыць там пад бярозамі яечню.
На Купалле пачастунак складаўся з сыру, тварагу, прэсных перапечак — бабак з тоўчаным канапляным семем, цыбуляй, часнаком, вострымі зялёнымі прыправамі, халоднага квасу, яечні, верашчакі, з сала і мяса.
Дагэтуль захавалася прымаўка "Чакай Пятра— сыр з'ясі" як згадка пра звычай на Пятра (29 чэрвеня) абавязкова рабіць хатні клінковы сыр.
Абрадавыя стравы было прынята гатаваць і на Дзяды, калі ўшаноўвалася памяць продкаў.
Вось як апісвалася ў сярэдзіне XIX стагоддзя вячэра на Дзяды , пасля наведання могілак. Стол засцілалі белым абрусам, ставілі на яго свечку. Потым неслі на стол боб ці гарох з мядовай сытай, поліўкі з рыбы і мяса — кіслыя і прэсныя, смажаную саланіну, аладкі, яечню з каўбасой, кашу прасяную ці грэцкую, малако макавае і малако кіслае. Пасярод гэтых страў клалі бохан хлеба і накроеным хлебам ці малымі боханамі абкладвалі вакол стол так, каб булачкі былі ў рад адна каля другой на пачэсным месцы стала. Пасля малітвы і адведзенага часу, за які, паводле ўяўленняў, павінны былі пачаставацца запрошаныя дзяды — духі-продкі, пачыналася вячэра. Гаспадар, a ўслед за ім і гаспадыня першыя лыжкі ад сыты з бобам і гарохам адлівалі ў асобную пасудзіну для памерлых. Toe ж рабілі і з іншымі стравамі. Трохі кашы клалі яшчэ і за акно, з боку двара. Па апісанні святкавання Дзядоў у канцы XIX стагоддзя, на вячэру гатавалі "юшнік" са свіной крыві, а калі не калолі падсвінка, то клёцкі з "душамі" (загорнутымі ў цеста скваркамі), аладкі з верашчакай або замест ix каўбасы з сырой капустай. На заканчэнне падавалі "саламатку" (сушаныя яблыкі, грушы, ягады, вараныя на мёдзе) або аўсяны кісель з мядовай сытай. Рашчынялі "дзядоўскі" хлеб і пяклі столькі боханаў, колькі налічылі "дзядоў". Рытуальнымі стравамі на восеньскія Дзяды былі канон, ці канун, поліўка, малако, яечня, каша,мяса (патрэбна была няцотная колькасць страў). Замест хлеба былі бліны. На Змітроўскія Дзяды (канец кастрычніка) абавязковай памінальнай стравай з'яўлялася вараная галава: свіная, барановая ці хоць бы курыная. Вячэра пачыналася з пачастунку ўсіх прысутных канунам. Для яго прыгатавання ў мядовую сыту крышылі рытуальны прэсны корж, абаранкі. У некаторых месцах дадавалі цёрты мак. Першую лыжку кануна рытуальна адлівалі для нябожчыкаў.
З абрадавых страў можна назваць яшчэ "бабіну кашу", якую гатавалі на хрэсьбіны. Варыла яе з ячных, грэцкіх ці прасяных круп жанчына, якая прымала дзіця. У доме парадзіхі на хрэсьбінах гэту кашу "выкуплялі" і з'ядалі ў канцы гасцявання. На хрэсьбіны пяклі аладкі, a ў іншых месцах яечню.
Яечняй жа на заручынах частавалі маладога.
На вяселлі бацькоў і сваякоў маладой за цнатлівасць апошняй частавалі салодкай кашай.
У новай вёсцы цешать вока прыгожыя хаты, ашаляваныя і пафарбаваныя, пад шыферным і бляшаным дахам. Побач з драўлянымі хатамі высяцца дабротныя дамы – цагляныя, блочныя, панельныя. Толькі дзе-небудзь на ціхім хутары можна ўбачыць яшчэ старасвецку хатку, крытую саломаю.
Мала і няўздзячна назваць хату проста жылым будынкам. Гэта – наша калаыска, утульнае і цёплае гняздо, адкуль вылятаем мы ў вырай, куды вяртаемся з блізкіх і далёкіх дарог. Няма ўжо на свеце нашых бацькоў, а мы кожны год прыязджаем у родную вёску, на спадчынную сядзібу, - папрацаваць і адпачыць, наталіць смагу ўспамінаў на святой для нас зямлі. І кожны раз нібыта вяртаемся ў сваю маладосць, у свай дзяцінства, да жывых яшчэ бацькоў.
І зімой халоднаю
Ты не станеш нам чужою,
Хата наша родная,
Хата – з матчынай душою.
А на прыканцы патлумачце, чаму і калі так гавораць: “Чужая хата не грэе”, “У сваёй хаце і качарга маці”, “Хто пільнуе свята, у таго пустая хата”.
Серп
Металічны серп жнеі выкарыстоўвалі ў старажытнасці для зразання жыта і іншых збожжавых культур з кораня.
У Гомельскім раёне Гомельскай вобласці верылі, што першы серп прыдумаў Лесавік, а зрабіў каваль. Прылада была востра заточанай і досыць небяспечнай, таммммму пасля паспяховага заканчэння жніва сярпу “рабілі рубашку” – абкручвалі каласамі.
Нашым продкам серп служыў не толькі ў земляробстве, але і ў медыцынскай магіі для папярэджвання і лячэння хвароб, пашыранных у час жніва. Лічылі, каб сурочанае дзіця акрыяла, яно паваінна было прапаўзці праз яго.
Прыладу ўспрымалі як частку самой жняіііі і лічылі ўвасабленнем часткі яе жыццёвай сілы. Існаваў шэраг забарон, звязаных з сярпом. Жнеям забаранялася перадаваць яго з рук у рукі і класці яго на зямлю. Прыладу раілі ніколі не ўбіваць у зямлю, а толькі вешаць сабе на плячо. Сярпом нельга было кроіць хлеб і пераступаць цераз гэту прыладу. Калі здаралася сітуацыя, што дзве жняі выпадкова бразнуліся сярпамі, гэта значыла, што пра іх будуць пляткарыць.
Серп выкарыстоўвалі ў варожбах пра замужжа і лёс: кідалі цераз сябе, і калі ён лажыўся дзюбкай да дзяўчыны, то, лічылася, што яна пойдзе замуж. На Піншчыне лічылі, калі серп унясеш у у хату, то пойдзе дождж.
На тэрыторыі Беларусі было знойдзена шмат сярпоў у курганах IХ - ХIII стагоддзяў. Гэта вострая прылада магла сімвалізаваць жніво, жыццё ці быць атрыбутам смерці.
Стол, можна скзаць, самая дарагая рэч у хаце. Не таму, што катуше многа грошай. Нават самаробны, цёмны ад старасці стол – дарагі. Бо кожны дзень збірае разам, гуртуе сям’ю, дарослых і дзяцей. Таму і стаіць ён звычайна на покуці – самым пачэсным месцы ў хаце.
Стол – гэта шырокая гарызантальная дошка на чатырох высокіх ножках. У падстоллі бывае шуфляда, дзе гаспадыня хавае нажніцы, ніткі, гузікі… Што яшчэ, падкажа загадка: “У клубку яна начуе, вушка мае, а не чуе”. Даўней рабілі сталы з некалькіх дошак, на козлах – ножкі скрыжоўваліся. Цяпер самаробных сталоў амаль няма, а ў фабрычных сталоў – ноэжкі прамыя, часам фігурныя, точаныя.
Сталы бываюць прамавугольныя, квадратныя, круглыя. Кожны з іх мае сваё прызначэнне. За адынм – абедаюць, за другім – робяць урокі, малююць, чэрцяць, за трэцім – гуляюць у розныя гульні. На святочны стол, засланы прыгожым абрусам, ставяць вазу з кветкамі.
Прыгажосцю сціплай вабяць
І чакаюць мастака
Каласы ў глінянай вазе –
Гладышы з-пад малака.
Запрашае ў хату пачаставацца новая загадка: “Стаіць сасна, на сасне лён, на льне жыта”. Падкажам, сасна – гэта стол, а што знаходзіцца на стале – адгадайце самі.
Уздоўж светлых, з вокнамі, сцен стаялі некалі ў хаце лавы – доўгія, шырокія, на падпорах-ножках. Часам яны мелі спінку – простую, з пафарбаваных дошак, ці аздобленую разьбою. Калі сям’я была вялікая і не хапала ложкаў, слаліся спаць на лавах. Яшчэ і сёння лава дзе-нідзе мірна ўжываюцца з фабрычнай мэбляю – канапаю і крэсламі.
Седзячы на лаве, славіць гаспадароў прыказка: “Дзе сыноў лава, там бацьку слава, дзе дачок лава, там матцы слава”.
На самаробных ножках дайшоў да нас і ўслон – невялікая, на двух-трох чалавек лаўка. Каб змайстраваць услон, патрэбны дошка і чатыры ножкі. А нашы продкі рабілі іначай: выбіралі дрэва з чатырма таўставатымі сукамі. Дрэва ўздоўж расколвалі папалам, сукі падпілоўвалі, і на іх услон стаяў пасля, як на ножках.
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “Не той хлеб, што ў полі, а той злеб, што на стале”, “Бываў на лаве і пад лаваю”, “Хваліўся ўслон, што панскага роду ён”.
Неотъемлемая часть красного угла – стол. Уставленный яствами стол – символ изобилия, процветания, полноты, устойчивости. Здесь сконцентрирована и будничная, и праздничная жизнь человека, сюда сажают гостя, сюда кладут хлеб, святую воду. Стол уподобляется святыне, алтарю, что накладывает отпечаток на поведение человека за столом и вообще в красном углу («Хлеб на стол, так стол престол, а хлеба ни куска – так и стол доска»). В различных обрядах особое значение придавалось передвижениям стола: во время трудных родов стол выдвигали на середину избы, в случае пожара из соседней избы выносили стол, покрытый скатертью, и обходили с ним кругом загоревшиеся строения.
Стол был центром жилища. “Стаіць сасна, на сасне лён, на льне жыта” — как много смысла заключено в этой народной загадке. На столе всегда стоял завернутый в рушник хлеб, там готовили уроки дети, девушки с шитьём, а на обед собиралась вся семья.
Стол держался в чистоте, к праздникам выскабливался, а для гостей стелили скатерть.
Со столом связанны многие белорусские обряды.
Обеденный стол, до 3 аршин длиной, установлен вдоль узкой стены хаты в углу под образами и по диагонали напротив печи. Возле стола на всю длину двух наружных стен стоят непереносные, тяжелые лавы, на которых не только сидят, но и спят. По другую сторону стола — передвижная скамья. Обычно хозяин садится в конце стола на лаве — «при хлебе», который он режет, «кроит» и раздает членам семьи. Если в хате живут две семьи, младший «гаспадар» устраивается в кут под образами. Кут считается почетным местом только во время семейных торжеств.
Стол, можно сказать, самая дорогая вещь в доме. И не потому, что дорого стоит. Даже самодельный, потемневший от старости – он дорог. Потому, что каждый день собирает вместе всю семью взрослых и детей. Потому и стоит он на самом почетном месте в доме – в Красном углу.
Стол – это широкая горизонтальная доска на четырех высоких ножках. Иногда он имеет шуфлядку, где хозяйка хранит ножницы, нитки, пуговицы… Раньше делали столы с нескольких досок, на козлах – ножки перекрещивались. Теперь самодельных стол почти нет, а у фабричных ножки прямые.
Столы бывали прямоугольные, квадратные и круглые. Каждый из них имеет свое предназначение. За одним обедают, за другим делают уроки, рисуют, чертят, за третьим играют в разные игры. На праздничный стол ставят вазу с цветами.
Хозяйка располагается с края стола на передвижной лаве, чтобы свободно ходить и подавать пищу. Остальные члены семьи рассаживаются кто где сможет, но дети обычно — поближе к миске, из которой все вместе и едят.
Над обеденным столом висела лампа.
Вдоль стен, около стола стояли некогда в хате – лавы – длинные и широкие, на подпорках-ножках. Иногда они имели спинку – простую, просто покрашенную или украшенную резьбой. Если семья была большая и спального места не хватало, спать ложились на лавах. На самодельных ножка до нас дошел и услон – небольшая на трех-четырех человек лавка или скамья. Чтобы сделать услон, нужна была доска и четыре ножки. А наши предки делали иначе: выбирали дерево с четырьмя толстыми сучьми. Дерево распиливали пополам, сучья отпиливали и на их услон стоял потом, как на ножках.
Строительство жилища восточных славян
Жилище восточных славян было в древности однокамерным: жилой дом состоял из одного помещения, которое служило местом пребывания семьи, а также для хозяйственных нужд, нередко и для скота. На севере и в лесистой средней полосе дома сооружали из дерева. В зоне лесостепи строили землянки (жилища, заглубленные в землю и перекрытые двускатной крышей), а также дома со стенами из плетня, обмазанного глиной. Глиноплетневая конструкция в Восточной Европе очень древняя: археологи обнаружили здесь остатки таких строений, возведенных пять тысяч лет назад. О распространенности этой конструкции свидетельствует то, что от слова «зьдъ» (глина, глиняная обмазка) произошло слово «зодчий» (строитель). Стены из плетня, обмазанного глиной, белили и зачастую раскрашивали. На Украине, как и в других местностях Юго-Восточной Европы, фасады домов украшались орнаментальной росписью. В помещении живописью обычно покрывали печь, потому что в древности на очаге изображали священные символы бога огня (он же бог солнца, бог-громовержец, верховный бог у восточных славян языческой эпохи).
Однокамерное жилище со временем усложнялось путем устройства дополнительных помещений. Расширение дома осуществлялось двумя способами – по вертикали или по горизонтали. В тревожные средние века первый прием имел большое распространение, потому что башенное жилище было лучше приспособлено для обороны, чем распластанное на земле. В старославянском языке слово «терем» означало помещение третьего яруса. По свидетельству иностранных путешественников, дома, которые они видели, были высокими, в две или три комнаты одна над другой.
Другой вариант жилища восточных славян формировался следующим образом. Рядом с жилым срубом ставили второй, имевший хозяйственное назначение. Пространство между ними перекрывалось навесом, который назывался «сень». Вход в обе постройки располагался под этим навесом. Со временем это пространство стали ограждать стенами, и оно превратилось в прихожую, которую называли «сени». Такое жилище получило широкое распространение у русских, белорусов и украинцев.
Русская изба делалась срубной. Слово «строить» распространилось в петровское время, а прежде говорили «рубить», потому что строили из дерева, орудуя одним только инструментом – топором. Бревна сопрягали между собой весьма плотно, «сплачивая» их (отсюда слово «плотник»). Помещение называлось «клеть» (слово «комната» – греческого происхождения, и распространилось оно в XVII в. Жилье располагалось обычно во втором ярусе, а под ним находилось хозяйственное помещение – «подклеть». В городах в XVIII–XIX вв. подклети делали каменными, но жилая часть обычно была деревянной. В жилье вела наружная лестница с крыльцом.
Деревянные постройки украшали резьбой, которая выполнялась непосредственно на конструктивных элементах. Появление накладных украшений в виде узорных резных досок относится к более позднему времени. На характер декора деревянных изб повлияло каменное узорочье архитектуры XVI–XVII вв.
Слово «изба» в старину произносилось «истопа, стуба». Судя по тому, что оно похоже на индийское «ступа» и немецкое «штубе» (комната), это – древнее индоевропейское слово, которое, очевидно, обозначало жилище. Слово «палата» – латинского происхождения; оно было заимствовано через итальянцев, возводивших в XVI в. Первые каменные гражданские стройки, и им стали называть каменный дом.
Помніце, у чым казачная Баба Яга лятае? Так, у ступе. Для яе ступа – касмічная ракета: залезе ўсярэдзіну і падарожнічае ў начным небе, падмятае мятлою зоркі.
Ступа – высакаваты драўляны стаячок у якім таўкуць крупы. Рабілі ступу з цвёрдага дрэва. Выбіралі прыдатны дуб ці граб, адпілоўвалі ад ствала ладны кавалак і выдзёўбвалі або выпальвалі ў ім глыбакаватую выемку, звужаную ўнізе. У гэту выемку і засыпалі зерне. Перад тым як таўчы, зерне сушылі, потым крыху змочвалі вадою, каб лепей адставала шалупінне. Ступа была цяжкая, і яе некалі помню, уносіў з сянец у хату бацька. Мама чыстай анучкай выцірала з яе пыл, абмывала, перш чым узяцца за таўкач.
Таўкач – драўляная качалка з паўкруглымі канцамі і выемкаю пасярэдзіне, каб лаўчэй было трымаць. Тут і ўсміхнуцца можна, прыгадаўшы, што ў народзе таўкачом называлі някемлівага чалавека.
У пашане была ступа перад Калядамі, калі таўклі ячныя крупы на куццю – урачыстую вячэру. У вялікіх сем’ях, бывала, маладзіцы станавіліся вакол ступы адна насупраць другой і злажана таўклі ячмень у два таўкачы. І работа спорылася, і весялей было.
Лёгка думаецца цяпер, з каго цешыцца загадка:
Ім не трэба танцпляцоўка,
Як і мы, Калядам рады –
І ў дубовай яме лоўка
Скачуць галышы-блізняты.
Лятае ступа ў казках, заляцела і ў смяшынку.
Маці хваліцца:
-О, мой Грышка кемны! Да ўсяго сваім розумам даходзіць.
- І да чаго ж ён дайшоў? – пытае суседка.
-Арэхі цвёрдыя, не па зубах, дык ён іх у ступе таўкачом таўчэ…
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “Таўчы ваду ў ступе”, “Ні млён ні таўкач”, “Носіцца як дурань са ступаю”.
На перапынку ў школе мы забаўляліся, паўтараючы скорагаворку: “Тры дрывасекі, тры дрываколы на трох дровы колюць”. Спатыкаўся язык, не слухаўся. Смешна і крыўдна было, помню, калі збіваўся, картавіў.
А чым сякуць і колюць дрэвы?
Сякера – металічны клін, шырокі і прадаўгаваты, насаджаны на драўляную ручку – тапарышча. Бацька не купляў тапарышча, а сам вычэсваў з бярозы. І адшліфоўваў, працуючы дома ці ў лесе, сваімі рукамі. Не было на сядзібе будынка, дзе б не пакінула свій знак-аўтограф сякера – з вострым лязом і тупым абухом. Тут і загадка дырэчы: Без работы яна пацее і ржавее”.
Лёгкую сякеру некалі араты і ў поле браў, папраўляючы ў баразне сошку. Яшчэ нашым продкам яна, крамянёвая сякера, і працаваць дапамагала, і паляўнічай зброяю для іх была. З сякеры кемлівы чалавек мог нават суп зварыць, як у народнай казцы. Трывушная яна, сякера. І лязо тупілася, і тапарышча не раз мяняла, і ў супе варылася, а жывая. Склюд – цяслярская сякера з шырокім лязом, заточаным з аднаго боку і адцягнутым назад, да абуха. Такім склюдам ачэсвалі бёрны, каб потым класці іх, гладкія брусы, у зруб. Вянец за вянцом, да самай столі. Вопытны цясляр мог гнаць склюдам паласу ачэсу амаль на ўсю даўжыню бервяна. А за гультаём-няўмекам прымаўка следам: “Стук-грук – абы з рук”. Так, не паважаным чалавека, а Стукам-Грукам і жыў, небарака.
Яшчэ адзін сваяк сякеры – калун. Болей масіўны, з тупаватым клінападобным лязом. Без яго не абыходзіліся, калі трэба было раскалоць бервяно ці калоду плахі. І цяалуном, бывае, колюць “цяжкія” дровы, вузлаватыя і сукастыя. Прыгадваецца даўняя быль, якая ў наш час стала вясёлым анекдотам.
Да вясковага сваяка прыехаў з горада госць – ладны такі здаравяк. Падахвоціўся бервяно часаць. Узяў калун, паважыў у руце і кажа: “Во, якраз па маёй сіле сякера”. Люпіць калуном па дрэве, аж рэха ідзе, а нават трэскі не адкалоў. Плюнуў ад злосці, калун кінуў і пійшоў на рэчку купацца. Назаўтра сабраліся дровы калоць. Гаспадар узяў калун, а госць – сякеру. Б’е з-за галавы сякераю, а вострае лязо то адскоквае ад калодкі, то намёртва зашчэмліваецца ў дрэве – не вырваць і яму, здаравяку. “Нікуды не гадзяцца твае сякеры”, - кінуў госць сваяку і пайшоў на рэчку…
А вы як думаеце: хто тут вінаваты – вострая сякера, тупы калун ці сам чалавек?
Склюда і калуна даўно няма на родным падворку, а сякера ад бацькі перайшла да мяне. Ляжыць сабе ў сенцах, чакае, калі з горада прыеду. І не ржавее, таму, можа, што захрўвае цяпло бацькавых рук.
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “Языком бервяна не ачэшаш”, “Розум не сякера – не пазычыш”, “Плаве як калун”.
Сяло
Сяло — тып буйнога сельскага пасялення, часцей за ўсё цэнтра воласці, у цэнтры якога меліся царква або касцёл. Азначэнне ўжываецца ў старажытных летапісах і распаўсюджана ва ўсіх славянскіх мовах.
Першыя сёлы як прыналежныя ўладальніку вёскі ўзніклі ў XII ст. — XIII ст. у сувязі з запрыгоньваннем сельскай абшчыны. У летапісных паведамленнях таго часу шырока згадваюцца княжыя, баярскія, царкоўныя сёлы. Першапачаткова тэрмін "сяло" меў значэнне загараднай сядзібы князя, дзе побач з гаспадарскім дваром месціліся і хаты чэлядзі. У той жа час, у адрозненне ад пагоста, яно мела функцыі цэнтра вотчынна-памесных уладанняў на пэўнай тэрыторыі.
Галоўная прыкмета сяла — наяўнасць абшарніцкага маёнтка. У астатнім структура нагадвала забудову пагоста-цэнтра: царкоўны двор, карчма, грамадская крама, вуліцы-канцы з сялянскімі дварамі. На працягу існавання феадальна-прыгоннай сістэмы сёлы захоўвалі сваё значэнне тэрытарыяльна-ўладальніцкіх цэнтраў. З канца XVII ст. у сувязі з дыферэнцыяцыяй адміністрацыйных правінцый (ваяводстваў, старостваў, дзяржаў) сёлы таксама набываюць значэнне мясцовых адміністрацыйна-тэрытарыяльных цэнтраў. Пасля далучэння земляў Беларусі да Расійскай імперыі сёлы, як правіла, робяцца цэнтрамі валасцей у складзе паветаў. Пазней, у XIX ст. абавязковымі атрыбутамі сяла сталі царква або касцёл, вучылішча і валасное праўленне. У XX ст. сёлы робяцца цэнтрамі сельскіх саветаў, калгасаў і саўгасаў, трапляюць у пералік перспектыўных паселішчаў, многія з якіх у 1970-я — 1980-я былі перабудаваны паводле ўзорных генпланаў і сталі адметнымі аграпрамысловымі цэнтрамі
Сям'я
Традыцыйная сям’я беларусаў
Традыцыйная сям’я беларусаў, большасць з якіх у канцы 19-пачатку 20 ст. жылі ў вёсцы, захоўвала многія патрыярхальныя рысы, што, безумоўна , аказвала ўплыў на выхаванне дзяцей, адносіны паміж роднымі і сваякамі. Сям’я вяла агульную гаспадарку, мела маёмасць, гадавала жывёлу і будавала сваёжыццё згодна з народный каляндарнай традыцыяй.
Здаўна ў беларускіх сем’ях бацькі, дзеці, а таксама бабулі і дзядулі жылі разам. У такой вялікай сям’і дзеці кожны дзень адчувалі клопат, пяшчоту сваіх самых блізкі і родных людзей. Дарослыя розных пакаленняў вучылі іх правільным паводзінам, любіць прыроду, родную мову, куток, дзе нарадзіліся, прывівалі любоў да працы. Сем’і, у якіх жылі бацькі з дзецьмі ці без іх, часам з адным з бацькоў ці іншымі родзічамі (напрыклад, з бабуляй), называліся малымі. Кожны з членаў сям’і ўносіў свій уклад у фарміраванне сямейнага мікраклімату і выконваў сваю адпаведную ролю.
Нераздзеленыя вялікія сем’і дзяліліся на бацькоўскія і брацкія, а таксама на сем’і, у якіх жылі і вялі гаспадарку дзяцькі з пляменнікамі, шурынамі, прымакамі. Бацькоўская сям’я аб’ядноўвала некалькі шлюбных пар, звязаных як прамым, так і бакавым сваяцтвам пры ўмове, што яны вялі агульную гаспадарку. Брацкая сям’я аб’ядноўвала некалькі братоў, якія таксама гаспадарылі разам.
Развіццё эканаміных адносін, сацыяльныя і культурныя змены ў горадзе і вёсцы ў значнай ступені садзейнічалі распаду нераздзеленай вялікай сям’і. Так, на рубяжы ХХ ст. ў сямейнай структуры беларусаў была малая сям’я: двухпакаленная з трыма, чатырма, пяццю дзяцьмі і трохпакаленная з двума, трыма дзяцьмі. У такіх сем’ях магло налічвацца ад трох да дванадцаці дзяцей. Як падлічылі гісторыкі, кожная чацвертая сям’я беларусаў была трохпакаленнай, гэта значыць, што ў ёй разам прыжывалі і вялі агульную гаспадарку тры пакаленні родных людзей.
Кожная вясковая сям’я амаль цалкам забяспечвала свае жыццёвыя патрэбы. На кірмашах набывалася толькі невялікая колькасць тавараў, у тым ліку соль, посуд, металічныя вырабы.
Спрадвеку жыццё ў беларусаў лічылася найвялікшай каштоўнасцю. Аднак у ім здаралася ўсялякае, не абыходзілася без нягод і гора, якія народная філасофія вучыла ўспрымаць як належнае. Галоўнай жа ўстаноўкай было, што жыццё патрэбна пражыць годна, з карысцю для сябе і іншых людзей. Нашы продкі верылі што доля даеццца коднаму чалавеку ад нараджэння Богам, аднак сваімі справамі, паводзінамі ў дачыненні да іншых, правільным выбарам у няпростых жыццёвых абставінах чалавек быў здольны змяніць уласны лёс.
Народныя ўяўленні аб долі чалавека, яго лёсе яскрава ілюструюць беларускія прыказкі: “Жыццё – маліна, раскусіш – журавіна”; “Век пражыць – не кашулю пашыць”.
У старым календары знайшлася парада: “На тым месцы, дзе хочаце будаваць новую хату, пастаўце гаршчок з павуком. Калі за ноч павук пачне “ткаць кросны”, то месца пад хату абрана добрае”.
Слова “кросны” галоўнае тут, у паэтычнай парадзе. Яно як бы гарантуешто ў хаты будзе доўгі век і шчаслівы лёс. Будзе гаспадар, які зробіць кросны. Будзе гаспадыня, якая сядзе за гэтыя кросны. І будуць дзеці , для якіх трэбы ткаць на кроснах палатно, каб адзець іх цёпла і прыгожа. Карацей кажучы, бадзе сям’я, для якой і будуецца хата.
Хата – гэта жылы сялянскі будынак. Сцены кладуць з баравой сасны, раздей з елкі. Толькі на падруб - - ніжняе бервяно ў зрубе – ідзе дуб. Моцны, цвёрды, як камень, ён надзейна трымае на сабе ўвесь цяжар хаты.
Страху падымалі на кроквах – брусах, злечаныах уверсе пад вуглом, а ўнізе прымацаваных да зруба. На кроквах ўпоперак клалі латы – дошкі або жэрдкі. Крылі хату саломаю і чаротам, дранкаю і гонтаю – тонкімі дошчачкамі.
Глядзіць з хатаы на вуліцу, любіць сонечнае святло загадка: “Поле шкляное, а межы дрывяныя”.
Цяжка паверыць, што некалі хата абагравалася печчу без коміна. Дым выходзіў праз адтуліну ў столі. Сцены і столь вечна былі чорныя ад дыму і копаці. І падлога ў хаце была не дашчатая, як цяпер, а земляная або лінабітная – халодная, як ток у гумне.
Кожную хату старанная ўцяплялі. Сцены імшылі – перакладалі мхом бярвёны. На столь зверху насыпалі кастрыцу, апілкі, пясок. А ніжнія вянцы знізу абносілі земляным насыпам.
У хаце стаялі ложкі, куфар для аддзення, рознага ткання і вышывання. Справа ад дзвярэй звычайна масцілася вялікая печ. Ад печы ўздоўж глухой, без вокнаў, сцяны размяшчаліся палаці, на якіх спалі ноччу і адпачывалі днём, у вольны ад работы час. Асобнае месца, бліжэй да покуці, займаў стол з услонам – пераносныміт лаўкамі на ножках. Ніжэй вокнаў пры сценах стаялі лавы – чакалі гаспадароў і гасцей.
З цягам часу хата, так мовіць, пабагацела на халодны пакой – сенцы. Некалі яны не мелі столі, а прыбудоўваліся пад адну страху з хатаю. Тут, у куце, стаялі жорны. Другі кут у сенцах займала камора – халодная кладоўка, дзе захоўваліся запасы ежы, розныя дробныя рэчы, патрэбныя ў гаспадарцы. Цяпер да сянец прыбудоўваюць яшчэ і веранду – летнюю ашаляваную і зашклёную пляцовачку з дахам на слупах.
У новай вёсцы цешать вока прыгожыя хаты, ашаляваныя і пафарбаваныя, пад шыферным і бляшаным дахам. Побач з драўлянымі хатамі высяцца дабротныя дамы – цагляныя, блочныя, панельныя. Толькі дзе-небудзь на ціхім хутары можна ўбачыць яшчэ старасвецку хатку, крытую саломаю.
Мала і няўздзячна назваць хату проста жылым будынкам. Гэта – наша калаыска, утульнае і цёплае гняздо, адкуль вылятаем мы ў вырай, куды вяртаемся з блізкіх і далёкіх дарог. Няма ўжо на свеце нашых бацькоў, а мы кожны год прыязджаем у родную вёску, на спадчынную сядзібу, - папрацаваць і адпачыць, наталіць смагу ўспамінаў на святой для нас зямлі. І кожны раз нібыта вяртаемся ў сваю маладосць, у свай дзяцінства, да жывых яшчэ бацькоў.
І зімой халоднаю
Ты не станеш нам чужою,
Хата наша родная,
Хата – з матчынай душою.