Малако адстойвалася ў збанках, і гаспадыня збірала зверху смятану – густы, тлусты верхні слой. Назапашвала смятаны ўдстальі і біла з яе ў бойцы масла.
Бойка – высокая круглая кадачка, звужаная кверху. Рабілі бойку з клёпак або выдзёбвалі з дрэва. Клёпкі найчасцей сругалі з елкі, гладкка апрацоўвалі гэблікамі сцягвалі абручамі. Бойка мела накрыўку з адтулінай пасярэдзіне – для калатоўкі-біла. Да ніжняга канца калатоўкі мацаваўся драўляны кружок з дзіркамі ці крыжавінка - дзве кароценькія планкі, складзеныя так, што па форме нагадвалі крыжык.
Масла білі ўручную. Калатоўка шпарка бегала зверху-ўніз. Знізу-ўверх. Бегала доўга і без передыху, как смятана ў бойцы не астыла. Я і сам, бывала, падмяняў маму за бойкаю: шчыраваў, ганяючы калатоўку, аж рука дранцвела… Збіўшы масла, злівалі ў збанкі маслёнку. Кіславатая, з залацістымі крупінкамі масла, яна смачна сёрбалася потым з цёплаю бульбаю.
Прыгадваецца казка прпа дзвюх жабак, якія трапілі ў пастку – збанок са смятанаю. Адна жабка адразу выдыхнулася, здалася і патанула ў смятане. А другая, упартая, доўга працавала лапкамі, як калатоўкаю, і збіла са смятаны масла. Стала на грудку масла і выскачыла са збанка на волю.
Казка цікаваяі павучальная: ніколі не падайце духам, сябры, верце ў свае сілы – і сможаце выбрацца з любой пасткі.
На Масленіцу першыя два-тры дні трэба было пячы аржаныя, аўсяныя і ячныя бліны, а трохі пазней — бліны з грэцкай мукі. Бліны елі з летнім, або пятроўскім (ад Пятроўскага посту), тварагом. Такі тварог пераціраўся з соллю, заліваўся ў якой-небудзь пасудзіне гарачым маслам і мог захоўвацца аж да Масленіцы. Бяднейшыя мусілі задавальняцца канапляным алеем. Масленіца закончвалася "запускамі" на малако, якія наладжваліся ў нядзелю. У гэты дзень вячэра складалася з адных малочных страў: сыру, масла, тварагу з малаком.
Макацёр
Казачна-прыгожа цвіў у маім дзяцінстве мак. Цешылі вока белыя, ружовыя, парпуровыя кветкі з буйнымі пялёсткамі. Поытм на высокіх сцяблінах фкругліліся сухія каробачкі, поўныя маку –драбнюткіх шэрых або чорных зярнятак. Мы з братам, у потай ад мамы, абломвалі каробачкі, всыпалі з іх зярняткі на далонь і елі ўсухамятку. А мама прыхоўвала мак да калдяных і велікодных дзён.
Для кемлівых пытанне-загадка:
У булачак з макам
Прыемны смак.
А ў чым для прысмакаў
Ён цёрся, мак?
Тым, хто не адгадаў, падкажам: мак церлі ў макатры.
Сярод ганчарных вырабаў макацёр займаў некалі шаноўнае месца. Перад святам яго ўносілі ў хату і церлі таўкачыкам мак – на пірагі, на булачкі, на абаранкі, на аладачкі. Макацёр – гліняная пасудзіна, падобная на міску, толькі глыбейшая, шырокая зверху і звужаная ўнізе. Унутраную паверхню рабілі шурпатай: на яе вострай палачкаю наносілі палоскі або ў гліну дамешвалі жарству. У такім макатры мак хутчэй і лепш расціраўся.
Для вясёлых заместа булачкі з макам – смяшынка-скрагаворка:
Цёр таўкачык мак,
Цёр, цёр, цёр –
І працёр няўзнак
Ма-ка-цёр.
У добра гаспадыні было некалькі макатрой: на мак, на бліны, на бабку, на тварог. У макатры церлі канаплянае і льняное семя, разміналі вараную агародніну, закашвалі цеста, гатавалі ежу ў печы. таму і меў макацёр розныя найменні: макотра, цёрла, мяліца.
А напрыканцы патлумачце прыказку са старога календара: “Да Пятра – з макатра, па Пятры – у макатры”. Падкажам, старадаўняе свята Пятра прыпадае на 12 ліпеня.
У другой палавіне 19 с. вёска ўсё яшчэ была галоўнай тэратарыальнай адзінкай, а яе структурнай адзінкай з’яўлялася сядзіба (двор).
Сядзіба складалася з хаты, дзе жыла сям’я, і комплексу падсобных і гаспадарчых пабудоў, у якіх утрымлівалася жывёла і захоўваліся харчовыя прыпасы. Да такіх пабудоў адносілі клець, свіран, склеп (пограб), варыўня (стопка), павець, хлеў, гумно, асець, лазня. У гаспадарках больш заможных сялян, асабліва ў шляхецкіх фальварках і засценках, маглі быць уладкаваны рамесныя майстэрні, млын, сыраварня, бровар, студня і інш. Кожны будынак меў сваё прызначэнне і быў прыдатным для выкарыстання якой-небудзь важнай задачы для забеспячэння сямейнага дабрабыту. Напрыклад, у склепе захоўваліся спажыўныя прыпасы з агарода, поля, а ў гумне – зерне, якое звозілася сюды зпалёў і ўтрымлівалася пад дахам у спецыяльных тэмпературных умовах.
Асноўным матэрыялам для будаўніцтва хаты ў беларусаў да нядаўняга часу было дрэва. Да выбару месца для будаўніцтва жылля нашы продкі падыходзілі вельмі сур’ёзна. Яно павінна было не толькі адпавядаць практычным задумам, але і асацыятыўна быць звязаным з вобразамі дабрабыту і шчасця.
Пры арганізацыі ўнутраная прасторы хаты кожнае месца- печ, покуць, палаці, лавы, “бабін кут”, стол, светац, а таксама асобныя адметныя рэчы – абразы, ручнікі, святочнае аддзенне, калыска, джяжа і іншае выконвалі свае, уласцівыя кожнаму практычныя і сомволіка-абрадавыя функцыі.
У першай палавіне 19 ст. вясковыя хаты абаграваліся глінабітнымі курнымі пяфчамі без комінаў; дым выходзіў праз адтуліну ў столі і невялікія вокны. Хата асвятлялася лучынай або корчыкам, якія гарэлі на прыпечку (камінку) ці ў спецыяльным прыстасаванні – лучніку, светачу.
У шляхецкіх маёнтках у якасці асвятляльных сродкаў шырока выкарыстоўваліся васкавыя свечкі,каміны. Тут былі распаўсюджаны печы галандскага тыпу, абліцаваныя ўзорыстай кафляй. Вокны шляхецкіх маёнткаў былі вялікія, у 6-10 зашклёных рам, выкарыстоўваліся і каляровыя вітражы.
Пасля аграрнай рэформы 1861 г. унутраная прастора жылля змянілася: у ёй былі выдзелены кухня, святліца, спальня, курныя печы замяніліся на “чыстыя” з дымаходадмі, вокны мелі зашклёныя рамы, “гарбатая” столь саступіла месца сучаснай плоскай. У якасці мэблі пачалі выкарыстоўвацца драўляныя ложкі, з’явіліся канапы, крэслы, сучасныя сталы, табурэты, услоны. Каля кутняй сцяны ставілі куфар для аддзення, які замяняў сабой традыцыйны кубел.
Міска – гліняная пасудзіна, глыбакаватая.звычайна круглая, з плоскім звужаным дном. Міскі, як і гаршкі, сыходзілі з ганчарнага круга. Вялікія і малыя, чорназадумленныя,п аліваныя і проста абпаленыя ў печы. Дно і сценкі нярэдка аздабляліся малюныкамі і ўзорамі – кветкамі і лісцінкамі, рознымі завіткамі, кружочкамі і кропкамі. Для трываласці міскі, бывала, сцягвалі абручыкам, драцяным або бляшчаным.
Мястэчка
Мястэ́чка — гістарычна населены пункт, прамежкавы паміж вёскай і горадам, які меў меншую за горад колькасць і складанасць структуры насельніцтва, адсутнасць абарончых збудаванняў, аграрныя рысы вытворчасці, а ў адрозненні ад вёскі вылучаўся гандлем і рамяством як асноўным заняткам большай часткі жыхароў, меў большую культурную і адміністрацыйную значнасць, большую складанасць планіроўкі і забудовы.
Узнікненне першых мястэчак звычайна звязваюць з XV—XVI стст. Спачатку з ім атаясамлівалі невялікі гарадок. I гэта ўвогуле заканамерна, бо «местам» раней называлі горад.
Узнікненне мястэчак адбывалася рознымі шляхамі. Некаторая іх частка з'явілася падчас будаўніцтва замкаў або пры ўжо існаваўшых замках. Узнікалі мястэчкі таксама каля манастыроў, з былых вёсак, нават на новым месцы, пры гасцінцах, пры адкрыцці новых промыслаў. Развіццё мястэчак нярэдка суправаджалася паглыбленнем спецыялізацыі гаспадаркі, тады яны характарызаваліся адмысловымі заняткамі насельніцтва. Напрыклад, Ружаны вылучаліся суконнай прамысловасцю, Копысь — вытворчасцю паліванай кафлі, Смаргонь вядома была гарбарнымі заводамі, у Свержані i Бешанковічах будавалі рачныя судны.
Усяго на Беларусі налічвалася больш за 300 мястэчак, але размяшчэнне іх было нераўнамерным: большасць прыпадала на яе заходнія землі. На ўсходзе мястэчкі пачалі ўзнікаць пазней. Падчас свайго існавання некаторыя мястэчкі прыходзілі ў заняпад і ператвараліся ў вёскі, іншыя ж атрымлівалі статус гарадоў. У большасці ж сваёй яны з'яўляліся пераходнай паміж горадам і вёскай формай пасялення. Найбольш значныя мястэчкі атрымлівалі Магдэбургскае права. У складзе Расійскай імперыі многія мястэчкі былі цэнтрамі валасцей.
Аб прыналежнасці да мястэчка сведчыла планіроўка населенага пункта — там заўсёды была гандлёвая плошча, многія з якіх захаваліся дагэтуль. Цікавасць выклікае сацыяльны склад мястэчак. Гандляры і рамеснікі ўтваралі групу мяшчан; асобна вылучалася група рамеснікаў, карчмароў і гандляроў яўрэйскай нацыянальнасці; некаторую частку складалі местачковыя сяляне. З-за гэтага склаўся своеасаблівы местачковы побыт, развівалася адпаведная культура, структура гаспадаркі таксама была адметнай.
З развіццём капіталізму роля мястэчак як эканамічнага пасярэдніка паміж горадам і вёскай пачала змяншацца. У канцы 1930-х гадоў на Беларусі яны юрыдычна перасталі існаваць, хаця фактычна навакольным насельніцтвам успрымаліся так і пазней. Тыя мястэчкі, якія не былі пераведзены ў ранг гарадскога паселішча, перайшлі афіцыйна ў разрад вёсак, што ў шэрагу выпадкаў прывяло да іх эканамічнага заняпаду.