Хаты были довольно похожи одна на другую, но заборы были самыми разными: штакетник, плетень, жердяной, паркан. Слово «забор» получило распространение на Руси. Оно произошло от глагола «забрать». Изначально забором ограждали территорию, которую забирал князь, крестьянин или воин.
В Беларуси распространен частокол. Частокол представлял собой — высокие брёвна, наточенные сверху и вкопанные в землю рядом друг с другом.
Такая форма предотвращала быстрое гниение древесины. Дождевая вода падала на заостренную часть, стекала и не вредила дереву.
Крыша
Первой белорусской крышей был бревенчатый свод. Под ним прятались еще жители землянок. Наземные же дома, более похожие на современные, накрывались соломенной и тростниковой крышей.
Солому использовали для строительства повсеместно и веками – такие дома можно было увидеть в Минской области еще в семидесятые годы. Ведь мастерски уложенная крыша служила пятьдесят лет. Оказывается, она весьма технологичная. Благодаря правильному уклону часть дождевой воды скатывалась на землю, а часть оставалась на соломе, напитывая ее и не позволяя рассыхаться на солнце. Но в итоге от этого варианта отказались. Во-первых, жать солому – это тяжкий труд, во-вторых, ее едят мыши, а в-третьих, если, не дай бог, пожар, такая конструкция вспыхнет, как факел.
Крыша номер три – это гонт, или дранка, если по-простонародному. Ее начали использовать в XIX веке, и процесс этот был трудоемким. Для того чтобы добыть дранку, то есть деревянные досточки, нужен был конный привод. Он вращал большой металлический нож и срезал им с колод щепу древесины. Потом дранку стали производить в промышленных масштабах, и это существенно облегчило всем жизнь.
Гонтовые крыши делают в Беларуси до сих пор, однако популярнее стал неказистый, но недорогой и пожароустойчивый шифер. После Второй мировой войны он накрыл всю страну.
Иногда верх крыши украшали коньком — резной птицей, сдвоенными головами коней.
Крыши крыли или тростником (такая крыша служила 50 лет), или более доступной, «своей» соломой. У последней срок службы был до 35 лет.
С XX века появляется жесть. Солома бралась только обмолоченная, крупная и ржаная. Слой соломы, толщиной примерно в 15 см, разворачивался по крыше и прижимался длинной рейкой. Потом рейку привязывали соломенным жгутом к стропилам. Треугольник из жердей удерживал солому от ветра. За соломенной крышей нужно было следить особенно, присматривать за её сохранностью, укладкой, вовремя чинить, заполнять проплешины.
Засце́нак — тып сельскага паселішча на Беларусі ў XVI—XX стст.
Узнік у сярэдзіне XVI ст. у выніку правядзення валочнай памеры. Паводле «Уставы на валокі» 1557 года ворныя землі феадальных маёнткаў падзяляліся на 3 часткі, кожная з якіх мела свае межы («сценкі»). Землі, што засталіся па-за гэтымі межамі, называліся засценкам; іх арандавалі дробная шляхта (адсюль засцянковая шляхта) і часткова заможныя сяляне. Засценкам называлася і паселішча на гэтых землях. Засценкі існавалі пры большасці сёл[1]. Першапачаткова ў засценках было 1—4 двары[2]. З цягам часу колькасць двароў у засценках павялічвалася. Асабліва шмат засценкаў было ў цэнтральнай і заходняй Беларусі. У Койданаўскім графстве ў 1811 годзе было 50 засценкаў, у канцы XVIII — пачатку XIX ст. засценкі складаліся тут з 12—18 і нават 30 двароў[1]. У 1866 годзе ў Мінскім павеце 245 засценкаў з 1506 дварамі. Забудова засценка была нерэгулярная, складалася з жылога дома і гаспадарчых будынкаў. У XVIII—XIX стст. у многіх засценках з’явіліся лазні і бровары, у некаторых конныя млыны. Называліся засценкі звычайна па прозвішчах арандатараў (Акінчыцы, Галавачы, Гарбузы, Зуі і інш.). Малыя засценкі адрозніваліся ад хутароў толькі сваім гістарычна-эканамічным паходжаннем і саслоўнай прыналежнасцю жыхароў, вялікія — нагадвалі вёску.
У 1930—1940-я года частка з іх была сселена, частка перайменавана ў вёскі.
Гліняны посуд і сёння можна набыць у краме. Пакрыты залацістай паліваю, аздоблены каляровымі ўзорамі, ён прыгожа глядзіцца і на кухоннай паліцы, і на абедзенным стале.
Збан – высокая гліняная пасудзіна для малака, смятаны, маслёнкі, сыраваткі. Бакі ў збана выпуклыя, шыйка – звужаная. Мае ручку і носік-дзюбку, каб тое ж малако, скжам, лёгка, роўным струменчыкам лілося ў міску ці ў кубак. Калі пад рукою не было карзінкі, дзеці збіралі ў збанок ягады. Там, у ягадным лесе, і смяшынка знайшлася.
Пытае маці,
Гледзячы ў збанок:
-Ці шмат сунічак
Назбіраў, сынок?..
Пусты збанок.
Ды хваліцца Фядот:
-Ой, мама, шмат,
Аж забалеў жывот!
Гарлач старэйшы за збан. Па форме яны падобныя, як браты, толькі гарлач без ручкі і не мае носіка-дзюбкі зверху. Пасудзіна адна,а называлі яе дзе збанам, дзе гарлачом, дзе стаўбуном. Як паніч у абноўцы, красаваўся на стале берасцень – гарлач, аплецены стужкамі бяросты.
Шанавалася ў хаце яшчэ адна гліняная пасудзіна – гляк. У ім захоўваліся алей, квас, бырозавы і кляновы сок, калодзежная і крынічная вада. Гляк падобны на шар, часам – выцягнуты ўгору. З адной ці дзвюма ручкамі па баках. Дно плоскае, шырокае, а горлачка – кароткае і вузенькае, як у бутэлькі. Такі гляк цяпер рэдка дзе ўбачыш. А некалі ён стаяў побач з гарлачамі і збанамі, так бы мовіць, у адной сям’і.
Сярод глінянага посуда знайшлася і загадка: “Быў на капальні, быў на таптальні,быў на кружары, быў на пажары”. Падкажам, кружар – ганчарны круг,а хто з гэтага круга трапляў потым на пажар – здагадайцеся самі.
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “Да пары збан ваду носіць”, “Па малацэ не плач, калі са смятанаю гарлач”, “На вяку давя дзецца варыць і ў гляку”.
Збіральніцтва
Збіральніцтва – адна з найстаражытнейшых формаў гаспадарчай дзейнасці людзей, заснавана на збіранні прыродных радуктаў харчавання. Збіральніцтва існавала побач з рыбалоўствам і паляваннем, але ў адрозненне ад іх патрабавала спецыяльных навыкаў і прылад працы. Першабытныя людзі карысталіся прымітыўнымі прыладамі – кіем-капачкай з завостраным канцом, каменнымі нажамі, сякерамі. Але большасць пладоў і раслін збіралася без выкарыстання прылад.
З развіццём земляробства і жывёлагадоўлі збіральніцтва стала дапаможным заняткам і набыло форму промыслу.
Багацце дароў прыроды ў навакольных лясах і пушчах фу старажытнасці было ўсеагульным здабыткам. Аднак у эпоху феадалізму большая частка бароў, пушчаў і лясоў была ў руках дзяржавы, феадалаў, якія ўводзілі больш строгія абмежаванні ў выкарыстанні лясных багаццяў. Так, ужо ў 16 ст. забаранялася збіраць грыбы і ягады ў панскіх і дзяржаўных лясах жанчынам (дазвалялася толькі дзяўчатам і дзецям). Згодна Статуту Вялікага княства Літоўскага 1529 г., феадалам давалася права затрымліваць чалавека ў сваім лесе і адбіраць у што ён назбіраў.
У перыяд капіталізму, асабліва з канца 19 ст., для памешчыкаў лес з’ўляўся адной з даходных галін іх гаспадаркі. Яны не толькі вывозілі лес як каштоўны матэрыял,будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы лясной сыравіны, але і выкарыстоўвалі яго як крыніцу даходаў ад збору сялянамі грыбоў, ягад, арэхаў і г.д. Памешчыкі карысталіся правамі на лясы для закабалення сялянства. Так, згодна матэрыялам Паўночна-заходняга аддзела Расійскага геаграфічнага таварыства, у 70-х гадах 19 ст. добрушскія сяляне за пашу ў панскім лесе палцілі штогод па 300 рубю грашыма і па 2 дні адраблялі ад кожнай хаты. Першы чым пайсці ў панскі лес па грыбы ці па ягады, сяляне павінны былі атрымаць квіток, за які яны плацілі ад 30 да 50 кап. срэбрам ці адпрацоўвалі па 2 дні ў летнюю пару. За ўваход у лес ці збіранне там грыбоў і ягад без дазволу сялян штрафавалі.
Сярод розных гатункаў грыбоў у першую чаргу аддавалася перавага баравікам. Для сушкі баравікоў выкарыстоўвалі не толькі хатнія печы, але і печы ёўняў і лазняў.
Грыбы зразалі з коранем ці толькі шляпкі. Збіралі іх у плеценыя з лазы,вярбы ці з яловых і хваёвых каран ёў кашы, у якіх грыбы праветрываліся і не псавіліс. Большасць сабраных грыбоў выкарыстоўвалі для сваіх патрэб. Іх ўжывалі свежымі, у вараным ці смажаным выглядзе і нарыхтоўвалі на зіму.
Пры нарыхтоўцы грыбы звычайна сушылі, радзей салілі. Для сушкі выкарыстоўвалі перш за ўсё грыбы лепшых гатункаў: баравікі, падасінавікі, падбярозавікі, махавікі, радзей – лісічкі, маслякі, страчкі. Значную частку сушаных грыбоў сяляне прадавалі на кірмашах.
У першай палове 19 ст. купцы прадавалі беларускія сушаныя грыбы баравікі ў Кіеве, Чарнігаве, Жытоміры, Нікалаеве,Адэсе і нават у Маскве і Пецярбурзе па цане 4-6 руб. за пуд. У другой палове 19 ст. прадавалі грыбы на мясцовых кірмашах ад 20 да 50 кап. за фунт. У грыбныя гады іх кошт быў значна танейшым.
Для засолу выкарстоўваліся перш за ўсё грузды, ваўнянкі і рыжыкі. З-за недахопу солі некаторыя грыбы залівалі вадою і квасілі.
У наш час апрача сушкі і салення грыбоў распаўсюджана марынаванне. Вялікую колькасць грыбоў збіраюць і здаюць сырымі ці сушанымі нарыхтоўшчыкам Белкапсаюза.
Значнае месца ў канцы 19 – пачатку 20 ст. займала збіранне ягадных і палдовых дароў лесу: суніц, чарніц, друніц, ці буякоў, маліны, журавін, брусніц, дзікіх парэчак, ці смародзіны, дзікага агрэсту, пладоў шыпшыны, дзікіх груш і яблык, ягад рабіны, каліны, арэхаў і інш.
Ягады збіралі звычайна ў жбаны, плеценыя кошыкі і ўжывалі як свежымі, так і сушанымі, для чаго сабраныя ягады падвяльвалі.затым сушылі ў печы ці на печы. Ягады выкарыстоўвалі як для сваіх патрэб(харчаванне і лячэнне), так і на продаж. Так, пуд сушаных ягад у другой палове 19 ст. каштаваў 4-6 руб.
Першае месцасярод ягад, якія ішлі на продаж, займалі журавіны і брусніцы. Ва ўрадлівыя гады іх нарыхтоўвалі вялізарную колькасць, тым больш што журавіны можна збіраць і позняй восенню і нават вясною.
У хатніх умовах журавіны і брусніцы выкарыстоўваліся для прыгатавання квасу, кісялю, іх ужывалі пры ліхаманкавых захвораваннях, прастудзе. як асвяжальнае, вітамінізірованае пітво.
Як харчаванне і лячэнне выкарыстоўваліся плады шапшыны, каліны, смародзіны, маліны, ажыны. Некаторую долю займала ў збіральніцтве і рабіна. Яе збіралі з суквеццямі з наступленнем замаразкаў. Зрэдку ягады рабіны сушылі ў печах.
У вялікай колькасці восенню азіралі арэхі, жалуды, дзікія яблыкі і грушы. Жалуды ў асноўным ішлі на корм свіням і для прыгатавання “хатняй кавы”. Яблыкі і грушы (дзічкі) збіралі ў канц ылета. Грушы сушылі на печы ці ў печы цэлымі, а яблыкі разразалі на тонкія скрылёчкі і сушылі на печы, або на сонцы, для чаго скрылёчкі нанізвалі на суровыя ніткі ў вязанкі і развешывалі на сценах хат, паветак.
У час веснавой бясхлебіцы ўжывалі ў ежу маладую крапіву. З гэтай мэтаю збіралі лісце маладой лебяды, шчаўя, лесце адауванчыка ці дзмухаўца і варылі з іх страву без усялякай прыправы. Некаторыя дасведчаныя гаспадыні нарыхтоўвалі шчаўя ў запас, для чаго яго мылі, здрабнялі нажом і салілі, утрамбаваўшы як яслед у посудзе, каб усё пакрылася сокам.
У якасці асвяжальнага напітку выкарыстоўвалі бярозавы (радзей кляновы) сок. Сок збіралі ў збаны, гладышы, шкляныя слоікі і іншы посуд. Яго злівалі ў бочкі, дзежкі, кадушкі.
З прыпраў,я кія ішлі ў страву амаль кожны дзень, шырока выкарыстоўваўся кмен. Яго збіралі ў полі, на лугах. Высушаны кмен абмалочвалі ці перацірали рукамі, затым прасявалі на сітах
Значную колькасць раслін (плады, карані, лісце, кветкі ці нават усю расліну) збіралі толькі для лячэння тых ці іншых хвароб. З мэтаю лепшага захавання лекавых уласцівасцей іх сушылі.
Травы (лісце і кветкі) збіралі перад красаваннем ці ў час красавання раслін, часцей за шсё перад Купаллем ці ў дзень Купалля. Сабраныя ў гэты дзень травы і кветкі маюць найбольшыя лекавыя ўласцівасці.
Як лекавы сродак нарыхтоўвалі таксама кару дуба, крушыны, каліны. Яе здзіралі толькі з маладых дрэўцаў ранняй вясною, у перыяд сакагону. У гэты час яна лёгка здымалася і мела добрыя лекавыя ўласцівасці. Сушылі кару на свежым паветры.
Карані і клубні збіралі восенню, радзей вясною, да пачатку росту расліны. Буйныя карані разразалі на часткі, ачышчалі і сушылі.
У наш час збіральніцтва ўсё больш набывае характар адпачынку. Лес з’яўляецца адным з галоўных фактараў развіцця матэрыяльна-духоўнай культуры грамадства і ўсяго жывога на нашай планеце.