У дзяцінстве я апаряжняў кубачак пеністага сырадою і пытаўся: “Мама, а ці ёсць вусы?” І мама ласкава ўсміхалася, выціраючы мне далонню “вусы” – белую палоску над губою.
Сырадой – свежае, цёплае, толькі што надоенае малако. А даілі кароў некалі ў драўлянае вядро з ручкаю. Такую даёнку рабілі звыччайна з яловых клёпак: яны больш цвёрдыя і намакаюць не так хутка, як хваёвыя. Клёпкі сцягвалі абручамі – знізу і зверху. Адна падоўжаная клёпка ўтварала ручку. А з другога боку, якраз насупраць ручкі, мелася рыльца: клёпка раздвойвалася і крышку выдавалася ўперад, як губа. Гаспадыня, падаіўшы карову, нахіляла даёнку і лёгка, праз рыльца, пералівала малако ў збанкі.
Бывала, кароў даілі не ў хляве, а на пашы, далекавата ад дому. Несці даёнку за ручку было цяжка. І тады ў даёнцы, у дзвюх падоўжаных клёпках, рабілі адтуліну, зацягвалі ў іх вочапку – моцную вяроўку або скураны пасак. Гаспадыня бралася за вочапку і несла даёнку з малаком лёгка, як звычайнае вядро.
Вёска даўно ўжо карыстаецца металічнымі і пластмасавымі вёдрамі. А быў час, калі вёдры, як і даёнку, рабілі з дрэва. Клепкі сцягвалі абручамі, арэхавымі ці дубовымі. Часам прасілі каваля, каб выкаваў жалезныя абручы. Да клёпак-вушак уверсе мацавалася восілка – тонкая металічная дужка. Якраз дарэчы і загадка, знойдзеная калі студні: “За вушы два канцы дугі трымаю.ць мора берагі”.
Вядро для студні рабілі з дубу. Гаспадары часта чэрпалі ваду, і беднае вядро разпораз стукалася аб сценкі студні, цяжка падала на дно. Лёс яго быў незайздросны, не тое, што ў хатніх вёдраў. І таму дубовае вядро яшчэ акоўвалі жалезам, каб даўжэй жыло яно ў студні.
У хатніх вёдзер быў памочнік – каромысел. Гэта таўставатая палка, звычайна крыху выгнутая. На канцах яна мела неглыбокія выемкі або драцяныя кручкі, на якія чапляліся вёдры. Гаспадыня брала каромысел на плечы і ціха, каб не распляскаць ваду, несла поўныя вёдры дахаты.
Ня сдзібе, каля той жа студні, знайшлася ашчэ адна загадка: “Дзве галачкі сядзяць на адной палачцы”. Падкажам галачкі гэтыя любяць ваду.
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: !Лье як з вядра”, “Пры добрай жоначцы ўуміць у даёначцы”, “Дым каромыслам ідзе”.
Дамавік
Дамавік (Дамавы, Дамавой, Хатнік, Гаспадар, Падпечнік, Хоплік) — у славянскіх народаў дамавы дух, міфалагічны гаспадар і заступнік дома або хаты, забяспечвае нармальнае жыццё сям'і, здароўе людзей і жывёл, урадлівасць. Дамавікі — добрыя персанажы беларускай міфалогіі, якія жывуць у жытле або хлеве.
Апісанне
У кожнага Дамавіка ёсць Дамавуха, як людзі, яны жывуць разам. Дамавікі падобныя на маленькіх чалавечкаў, але ніколі не паказваюцца людзям на вочы. Дамавікі часта падобныя на гаспадароў хаты. Дамавікі, як і людзі, ядуць, п'юць, радуюцца і засмучаюцца, нараджаюцца і паміраюць.
Лад жыцця
На працягу года было некалькі дзён, калі гаспадары дома мусілі выказваць сваё стаўленне да дамавіка. Найчасцей праз гасцінцы — кілішак віна, лусту хлеба, кавалак сала і чагосьці салодкага. Гасцінец пакідалі на стале на ноч, каб дамавік пачаставаўся. Казалі, што апоўначы дамавік абавязкова выйдзе са свайго патаемнага месца і возьме ежу. І тады раніцай можна будзе заўважыць яго сляды і адчуць, як змянілася атмасфера ў хаце.
Пакідаючы ежу дамавіку, абавязкова прыгаворвалі прыблізна так: «Гаспадар-бацюхна, захавай маю хацінку і маю скацінку»; «Гаспадарушка, бацюхна, хлеб-соль прымі, скацінку вадзі»; «Дамавішка-дзядуля, усіх паі, кармі авечушак, наладжвай лад, глядзі гладка і сцялі мякка».
Дамавікі ахоўваюць дом, клапоцяцца пра ўтульнасць. У дамавікоў ёсць свой характар і могуць караць крыклівых і неакуратных гаспадароў дома (напрыклад, могуць пераносіць і хаваць рэчы, каб гаспадары занімаліся не сваркамі, а пошукамі). Калі будуюць новы дом, каб задобрыць дамавіка, пад куты насыпаюць жыта. Калі гаспадыня забывала пакінуць дамавіку прысмакі, той мог пакрыўдзіцца і перастаць дапамагаць гаспадарам, тады ўсё пойдзе наперакос -- знікне жаданне працаваць, пахіснецца гаспадарка, апануюць хваробы і нястачы.
Дамавік звычайна ўспрымаўся як ашчадны, клапатлівы гаспадар, які ва ўсім дапамагае працавітай і дружнай сям'і. Тых, хто дрэнна вёў гаспадарку, не клапаціўся пра чысціню і парадак, ленаваўся, ён палохаў, па-свойму шкодзіў -- імкнуўся такім чынам чамусьці навучыць. Пры пераездзе ў новую хату дамавіка запрашалі з сабой: «Дамавік, дамавік, не заставайся тут, а ідзі з нашай сям'ёй».
Дамавік, які жыў у згодзе з гаспадарамі, абавязкова папярэджваў пра надыходзячую бяду ці нястачу. Той, хто пачуе гэтыя перасцярогі, адолее непрыемнасці.
З пакалення ў пакаленне перадаваліся пэўныя забароны ў адносінах да дамавіка: заходзячы ў хлеў, гучна не размаўлялі, каб лішні раз не «турбаваць» дамавіка; калі прыносілі ў хату дровы, не кідалі іх з грукатам; жанчыны не павінны былі хадзіць па хаце з распушчанымі і не пакрытымі хустай валасамі.
Пра дамавіка, яго свавольствы і жарты, як ён выглядае і калі з'яўляецца ў сем'ях, шмат расказвалі ў тыя дні, калі па традыцыі яго трэба было частаваць. Адзін з такіх дзён -- 10 лютага.
Дверь в русской избе
Вот мы вошли в русскую избу, переступили порог, что может быть проще! Но для крестьянина дверь – не просто вход и выход из дома, это способ преодоления границы между внутренним и внешним мирами. Здесь таится угроза, опасность, ведь именно через дверь могут проникнуть в дом и злой человек, и нечисть. «Маленький, пузатенький, весь дом бережет» – замок должен был уберечь от недоброжелателя. Однако помимо затворов, засовов, замков выработана система символических способов, защищающих жилище от «нечистой силы»: кресты, крапива, обломки косы, нож или четверговая свеча, воткнутые в щели порога или косяка. В дом просто так не войти и из него не выйти: приближение к дверям сопровождалось краткой молитвой («Без бога – ни до порога»), перед дальней дорогой существовал обычай присаживания, путнику запрещалось переговариваться через порог и смотреть по углам, а гостя нужно было встречать за порогом и пускать вперед себя.
Дзяжа-хлебніца, дзежка-блінніца
Няцяжка здагадацца, чамудзяжу называлі хлебніцаю. У ёй заквашвалі цеста, з якога пяклі духмяны хлеб. Цеста ў дзяжы варушылася. арсло, як жывое. Прасілася ў печ і ў загадку:
Страх адпрэчыўшы, скажы,
Што так пыхкае ў дзяжы –
Пульхна-наздраватае,
На муку багатае?
Дзяжа-хлебніца – гэта шырокая бочачка, звужаная кверху, з накрыўкаю-вечкам. Рабілі дзяжу з дубу ці з хвоі. Часам хваёвыя і дубовыя клёпкі чаргаваліся. Дуб паскараў квашанне і надаваў цесту прыемны пах.
У нашай вёсцы дзяжу шанавалі. Пры наваселлі яе першай уносілі ў хату, каб не зводзіўся хлеб на стале. Не абыходзіўся без дзяжы і абрад вяселля. Перад прыездам жаніха на дзяжу садзілі нявесту, распляталі ёй дзявочую касу, благаслаўлялі на шчасце і дастатак. Перш чым апробаваць новую дзяжу, яе ставілі побач са строй – на адной посцілцы, пад адным пакрывалам. Каб старая дзяжа, так бы мовіць, падзялілася вопытам, як лепей цеста на хлеб заквашваць.
За панскім часам людзі радаваліся кавалку чорнага хлеба, а белы бачылі толькі здалёку, як у сумным анекдоце.
Селянін прыехаў з горада і кажа свайму суседу:
- От жа ў горадзе смачныя булкі!
- А ты каштаваў?
- Ды не, якраз бачыў, як адзін паніч еў…
У старых вяскоўцаў і сёння захоўваецца невялікая дзежка, у якой рашчыняюць цеста на бліны. Дзежка-блінніца. Гаспадыня бярэ апалонік – вялікую драўляную лыжку, кідае цеста на скавародку і ставіць у печ. Гарачыя бліны, намазаныя маслам, мігам з’ядаюцца, толькі падавай на стол.
Ласунам да бліноў – яшчэ адна загадка: “Жалезны ток, свіны падскок, а грэцкі пасад”. Не кожны адгадае, таму падкажам: жалезны ток – скавародка, свіны падскок – падмазка са здору, якой скавародку мажуць, каб бліны не падгарэлі, а грэцкі пасад – гэта блін з грэцкай мукі.
Любяць бліны і старыя людзі, пра што сведчыць вясёлая прыпеўка:
Дзве бабулі без зубоў
Гаварылі пра любоў:
- Мы з табою ўлюблены,
Ты ў капусту, я ў бліны.
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “Не з аднае дзяжы хлебу”, “Мукою дзяжы не запыліш”, “Дзе сварацца ды п’юць, там мышы ў дзяжы жывуць”.
Як ужо гаварылася, посуд з гліны добра ўбірае тлушчы, якія не так проста змыць з яго сценак. Не надта забруджаны гліняны посуд рэкамендуецца мыць цёплай вадой з мінімальнай колькасцю мыла або харчовай соды. Іншыя мыйныя сродкі лепш не выкарыстоўваць, паколькі яны могуць застацца ў порах посуду і пры награванні выдзяляць у ежу шкодныя рэчывы.
Моцна забруджаны гліняны посуд можна ачысціць ад тлушчу па старадаўнім рэцэпце: для гэтага напоўніце посуд халоднай вадой, дабаўце туды трохі воцату, накрыйце, змясціце ў халодную духоўку і, паступова павялічваючы тэмпературу, нагрэйце посуд, але не даводзьце вадкасць да бурнага кіпення. Праз паўгадзіны выньце яго з духоўкі, дайце астыць, прамыйце слабым мыльным растворам і старанна прапалашчыце. Таксама для выдалення тлушчу гліняны посуд можна пацерці пяском або попелам.
Пасля мыцця гліняны посуд трэба старанна выцерці і прасушыць на паветры (лепш на сонцы), не накрываючы накрыўкай. Захоўваюць посуд з гліны ў сухім месцы адкрытым.
Классическая хата представляет собой дом, как правило с толстыми, 0,5 — 0,7 метра, глинобитными или саманными стенами. Реже стены делали на основе деревянного каркаса, выполненного из тонких брёвен или жердей, переплетенных прутьями. Каркас делали турлуком или плетнём (из хвороста) и обмазывали смесью земли, глины и соломы. Каркасные стены делались обычно для времянок или летней хаты, вследствие низкой теплосберегающей способности.
В доме была всего лишь одна жилая комната — «хата», где жила вся семья. В зиму в эту «комнату» переселяли домашний скот, чтобы уберечь его от морозов. С ХІХ века распространилось жилье с двумя жилыми комнатами.
Пола в хате не существовало. Вместо него устраивалась доливка — утрамбованная земля, которая смазывалась смесью из глины и самана. Лишь в середине XX века пол начали делать деревянным.
Стены и пол всегда[источник не указан 2231 день] штукатурились раствором на смеси глины и свежего лошадиного помёта. С исчезновением лошадей и распространением извести наружные стены стали штукатуриться известково-песчаным раствором. Штукатурка на основе лошадиного помёта считалась полезной для здоровья, известковая вредной.
Традиционно хата белится изнутри и снаружи. В богатой хате делались ставни, которые закрывались на ночь, а летом и днем — для теплоизоляции.
Крыша хаты или соломенная, из вымоченных в глине снопиков соломы, собранной вручную — серпом, или камышовая.
Части дома
Также под словом хата часто подразумевается не только сам дом, но и его части: передняя хата и задняя хата. Под передней хатой понимается половина дома, окна которой выходят на улицу. Отделение передней хаты от задней, как правило, производится русской печью (или, как вариант, более простой по конструкции украинской грубой), стоящей в середине дома, и стенной перегородкой, выполняемой, как правило, путём обмазывания глиной деревянного или плетёного (типа «плетень») каркаса. Задняя хата — половина дома, окна которой выходят во двор. Сени (наружная дверь), как правило, примыкают к задней хате. Почти четверть комнаты хаты занимает печь. Завал печи также, как правило, осуществляется со стороны задней хаты. Таким образом, передняя хата осуществляет роль более «чистой», парадной комнаты, предназначенной для отдыха, встречи гостей, размещения икон и тому подобное. В этом смысле её значение эквивалентно значению светлицы (в избе) и горницы в тереме. Задняя хата несет на себе большую хозяйственную нагрузку: в ней готовится еда (так как «операционная» сторона печи находится в ней, осуществляется топка печи, хранится посуда и съестные припасы; при необходимости в сильные морозы могут отогревать молодняк скота и тому подобное). Иногда часть задней хаты (один из углов), примыкающей к печи, дополнительно отгораживают от пространства задней хаты, таким образом, получается что-то вроде кухни.
У лесе выразана, гладка вычасана, ажно заліваецца, як называецца? Падказваю гучаць паэтычныя радкі:
Эх, скручу я дудку,
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Дудка – духавы музычны інструмент: лёгкая трубка, зробленая з дрэва. Мае звычайна шэсць бакавых іграввых адтулін – галаснікоў, спераду ўстаўляецца свістковае прыстасаванне – сэрцайка. Дудку падносяць да губ, дзьмуць, а пальцамі прабягаюць па галасніках, павялічваючы працяжнасць гуку. надаючы яму пэўную афарбоўку і сілу.
Пастухі рабілі дудкі з ччарацяной трубкі, скручвалі з альховай, вярбовай ці лазовай кары. Дзень на пашы цягнуўся доўга, і яны бавілі час, іграючы на дудках. Сам помню, якая гэта была радасць, калі вечарам, прыгнаўшы ў вёску кароў, пастух дарыў мне яшчэ цёплую ад яго рук і губ дудуку.
У наш час на дудках іграюць народныя музыкі. Праўда, іх рэдка можна пачуць і ўбачыць нават па элебачанні. А некалі ні адно свята не абыходзілася без гэтай госці з мяккім, пяшчотным голасам.
Цешыла гульня “Сляпа музыка”. Дзеці станавіліся ў круг. Аднаму хлопчыку завязвалі хусткаю вочы, давалі палачку – дудку. Астатнія, ўзяўшыся за рукі, пачыналі скакаць вакол “сляпога” музыкі. Ён датыкаўся да каго-небудзь палачкаю, і той падаваў голас: піскне ці загудзе, каб музыка не ўгадаў, хто ён. Калі ўгадваў, хто падае голас, дык той ішоў у круг заместа музыкі.
Жалейка – сястра дудкі. Такая ж трубка, толькі звычайна з раструбам – расшырэннем на канцы. Мае бакавыя галасавыя адтуліны і язычок-пішчык, наразны ці прывязаны: падз’меш – і язычок ажывае, заспявае. Рабілі язычок з трысняговай пласцінкі,а раструб – з бяросты або з каровінага рога.
Майстравалі жалейкі з дрэва, з рога, а больш прымітыўныя – з гусінага пяра, чараціны ці саломіны. На іх ігралі музыкі-прафесіяналы, пастухі, дзеці.
Голас у жалейкі мацнейшы і больш рэзкі, чым у дудкі. Жалейка хораша гучала і адна, дзе-небудзь у лузе, і не гублялася ў прэстыжнай музычнай кампаніі, побач са скрыпкаю, гармонікам, цымбаламі. Далучаўся да іх, бывала, і барабан са сваім басам. Якраз дарэчы і загадка: “Сам пусты, голас густы, дроб выбівае, людзей збірае”.
Некалі па вёсках езділі дзязькі, якія збіралі анучы. За іх давалі розныя рэчы, патрэбныя ў гаспадарцы: нажы, грабяні, ніткі, іголкі, гузікі, каляровыя стужкі, дзіцячыя свісцёлкі.
Свісцёлка – таксама духавы музычны інструмент. Полая ўсярэдзіне, яна, як і дудка, мае свістковае прыстасаванне – гордачка і некалькі ігравых адтулін, дзве ці болей. выраблялі свісцёлкі з гліны, абпальвалі ў печы. Яны прыгожа глядзеліся, паліваныя, чорназадымленыя, тэракотавыя – з каляровай гліны. Нагадвалі то нейкую птушку, то жывёлу, то казачнаю істоту – лесавічка, чорціка. Употай ад бацькоў, мы, бывала, неслі анучніку не абы-якую караўку, але і добрую яшчэ льняную ці баваўняную рэч, каб набыць жаданую свісцёлку.
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “І шавец і на дудцы ігрэц”, “Дудзець у адну дудку”, “Якая музыка – такія і скокі”.