Гарадзішча
Гарадзі́шча — тып помніка археалогіі, рэшткі колішняга ўмацаванага паселішча. Звычайна ўзвышаюцца над навакольнай мясцовасцю і захаваліся ў выглядзе валоў і рвоў. Адносяцца да часоў першабытнаабшчыннага ладу (бронзавы, жалезны век) і Сярэдніх вякоў. Назва ўжывалася яшчэ ў сярэднявечных летапісах.
Асноўныя звесткі
Гарадзішчы ўзніклі ў перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу, калі ад збіральніцтва, рыбалоўства і палявання людзі пераходзілі да земляробства і жывёлагадоўлі. На тэрыторыі Беларусі будаўніцтва гарадзішчаў пачалося ў бронзавым веку. Асабліва важнае значэнне яны мелі ў жалезным веку.
Умацаванае паселішча будавалі на беразе ракі з высокімі адхіламі — паміж двума ярамі, якія выходзілі да ракі; альбо ў іншым прыдатным для абароны месцы. Пры будаўніцтве адхілы рабілі яшчэ больш крутымі, а знятую зямлю выкарыстоўвалі для насыпкі валоў. Па краях пляцоўкі насыпалі валы, на якіх узводзілі сцены і іншыя абарончыя збудаванні. На месцы яроў і паміж імі (з напольнага боку) выкопвалі роў, які запаўнялі вадой. Уезд на паселішча праз вароты размяшчаўся з напольнага боку.
Пляцоўка і абарончы вал гарадзішча Замэчак, г. Заслаўе. Помнік у гонар 1000-годдзя хрысціянства ў Беларусі. Мінскі р-н, Мінская вобл.
На многіх гарадзішчах спачатку існавалі паселішчы першабытнага часу, а затым — ранняга Сярэднявечча (звычайна гарады). Познія гарадзішчы — гэта ўмацаваныя часткі сярэднявечных гарадоў. Па меры роста гораду на гарадзішчы маглі пабудаваць замак. Такія гарадзішчы адначасова з'яўляюцца замчышчамі.
Часта гарадзішчы маюць мясцовыя назвы, напр.: Гарадзішча, Гарадок, Замкавая гара, Замэчак. Шэраг гарадзішчаў далі назву пазнейшым паселішчам, размешчаным каля іх (напр., г. п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна).
Існавалі таксама неўмацаваныя паселішчы, рэшткі якіх называюць селішчамі.
Тыпы гарадзішчаў
Мысавае гарадзішча з рэканструкцыяй умацаванняў ля в. Грос-Радэн. Раён Людвігслуст-Пархім, зямля Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, Германія.
Мысавыя гарадзішчы. Размяшчаліся на мысах на берагах рэк, азёр і ўмацоўваліся валамі і равамі. Часцей за ўсё мелі трох- і чатырохвугольную ў плане форму.
Узгоркавыя гарадзішчы. Размяшчаліся на ўзгорках, узвышшах.
Балотныя гарадзішчы. Размяшчаліся сярод балот у лясістай мясцовасці, на нізкіх берагах азёр і рэк. Умацоўваліся валамі і равамі. Часцей за ўсё мелі круглую або прамавугольную форму. Выкарыстоўваліся як сховішчы на час небяспекі.
Ганак (крыльцо) – это легкое крытое строение со ступеньками перед входом в дом. В этнографической литературе отмечается, что в начале ХIХ века большинство домов сельских жителей Беларуси его не имело. Правда, еще в середине ХIХ в. крестьяне часто клали перед входом в дом большой камень, реже старые жернова, массивную колоду, которые можно было считать прототипом крыльца или ганка.
Веранды – открытые или застекленные легкие пристройки вдоль стены – встречались при избах богатых хозяев еще в конце ХIХ века. Многие из них украшены резьбой. Встречаются избы с двумя верандами: на улицу и на подворье.
Порог в хате высокий, а двери низкие — чтобы тепло зря не уходило.
Гарлач
Гарлач – гэта ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. У пісьмовых крыніцах старажытнарускага часу вядомы пад назвай “кринь”. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана. Прапорцыі сілуэта гарлача маюць мясцовыя адрозненні: на ПдЗ пераважаюць з аб’ёмным тулавам, на У – падоўжаныя, зграбныя па абрысах, на ПнЗ – слабапрафіляваныя з шырокім горлам. Найбольш ярка лакальныя асаблівасці выяўляюцца ў мясцовых назвах: на Падняпроўі і сумежных з ім паўд.-ўсх. раёнах Падзвіння – гарлач, на З – стаўбун, на на ПнУ Падзвіння – жбан, на Палессі, у зах. р-нах Цэнтр. Беларусі – гладыш, ладыш, у паўн.-зах. раёнах – збан, паралельна ўжывалася назва берасцень (звязана з даўняй традыцыяй аплятаць гарлачы стужкамі бяросты). Выраблялі гарлачы гартаваныя, чорназадымленыя і паліваныя. Упрагожвалі глянцаваннем, прачэрчаным па сырой паверхні лінейна-хвалістым арнаментам, геаметрычнай і расліннай ангобный размалёўкай і каляровымі фарбамі.
Не святыя гаршкі лепяць, сцвярджае прымаўка. Ды не выпадковыя “ляпілы”, а ганчары-ўмельцы тварылі цуд. Спачатку выбіралі патрэбную гліну, старанная размешвалі, дабаўлялі пяску або жарствы. Потым фармавалі пасудзіну на ганчарным крузе. нажным ці ручным. Яшчэ сыры гаршчок здымалі з круга, абпальвалі ў горне – сецыяльнай печы, гартавалі ў абвары – растворы з жытняй мукі, драўлянага вугалю, сажы. І толькі пасля гэтага гаршчок, як жывая душа, прапісваўся ў той ці іншай хаце.
Гаршчок – гліныная пасудзіна ў якой вараць ежу ў печы. Бакі ў гаршка пукатыя, дно звужанае, вусце абкружана абадком-венцам. Рабілі часам з накрыўкаю, адной ці дзвюма ручкамі, каб было за што ўзяцца і перанесці гаршчок, скажам, з прыпечка на лаву.
Аздаблялі гаршкі скупа. Толькі зрэдку па сырой паверхні, ніжэй венца, прачэрчвалі прамыя ці хвалістыя палоскі – старажытны сімвал вады. Гліна была розная, светлая і цямнейшая, і пасля абпалу гаршкі самі па сабе набывалі прыгожы колер: белы, шэры, чырванаваты, карычневы.
Самы час і ўсміхнуцца. Да гаршка, як і да чалавека. ліпіліся мясцовыя назвы-мянушкі: абеднік, варэйка, злівач, пітушка. Маленькі гаршчок называўся гарнушкам.
У наш час ежу вараць у металічным посудзе – каструлях і чыгунах. Але гаршкі не выйшлі ў ужытку. У іх гатуюць нацыянальныя стравы, напрыклад, верашчаку – мучную падкалотку з мясам, каўбасою і духмянымі прыправамі. Прыказка падахвочвае: “Пільнуй гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі”.
Гарачую страву з гаршка вылівалі ў міску. З адной міскі ела некалі ўся сям’я, дарослыя і дзеці. Тады, відаць, і знайшлася на дне міскі загадка: “Каля ямы ўсе з кіямі”. Загадка надта замыславатая, таму патлумачым: яма – гэта міск, а ўсе з кіямі – гэта едакі з лыжкамі вакол міскі.
Міска – гліняная пасудзіна, глыбакаватая.звычайна круглая, з плоскім звужаным дном. Міскі, як і гаршкі, сыходзілі з ганчарнага круга. Вялікія і малыя, чорназадумленныя,п аліваныя і проста абпаленыя ў печы. Дно і сценкі нярэдка аздабляліся малюныкамі і ўзорамі – кветкамі і лісцінкамі, рознымі завіткамі, кружочкамі і кропкамі. Для трываласці міскі, бывала, сцягвалі абручыкам, драцяным або бляшчаным.
Побач з міскаю заўсёды знаходзілася лыжыка – круглы ці авальны чарпачок з ручкаю. Выразалі лыжкі з асіны, брозы, клёну, грушы. Чым цвярдзейшае было дрэва, тым даўжэй служыла лыжка. З цягяам часу, праўда, любы чарпачок з аднаго боку з’ядаўся. І лыжка замянялася новай.
Якраз дарэчы яшчэ адна паэтычная загадка:
Не разыначка я, а мяне ўсе смакуюць,
Не дзяўчыначка я, а мяне ўсе цалуюць.
Бытавалі лыжкі з каляровых і каштоўных металаў, а таксама касцяныя. Сёння мы карыстаемся металічнымі лыжкамі. Выпускаюцца і драўляныя лыжкі – сувернірныя,а здобленыя разьбою, выпальваннем і размалёўкаю.
Цікава, што кляновыя і метальчныя лыжкі могуць гучаць як музычныя інтрументы. Іх паварочваюць ывпуклым бокам і стукаюць адна аб адну. Прыемна здзівішся і заслухаешся, уражаны, калі на такіх лыжках іграе таленавіты музыка-самародк.
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “Ад гаршка – паўвяршка”, “Госць, не дзіьміся, еш, што ў місе”, “Шырокая лыжыка рот дзярэ”.
Гасцінец
Гасці́нец, бальша́к — вялікая дарога, шырокі ўезджаны шлях з упарадкаванай праезнай часткай.
Тэрмін «гасцінец» паходзіць ад стараславянскага слова «госць» — падарожнік, купец.
Гасцінцы будавалі для руху коннага транспарту. Яны праходзілі асноўнымі гандлёвымі шляхамі, былі галоўнымі магістралямі, злучалі вялікія гарады і суседнія землі. Звычайна гасцінец з абодвух бакоў абсаджвалі дрэвамі. Часам уздоўж дарогі будавалі вадаадводныя збудаванні. Асаблівай прыкметай гасцінца былі размешчаныя ўздоўж яго заезныя дамы з памяшканнямі для купцоў, кузні, корчмы, мытні, іншыя гаспадарчыя будынкі, прызначаныя для абслугоўвання падарожных.
Гасцінцы будавалі за кошт дзяржаўнай казны пры актыўным удзеле мясцовага насельніцтва.
Вялікалітоўскі статут 1588 года замацоўваў памеры гасцінца і рэгламентаваў парадак руху па ім.
Некаторыя гасцінцы мелі свае ўласныя назвы: напрыклад, Вітаўтава дарога на паграніччы Валыні і Палесся (XIV—XVII стагоддзі).
На працягу многіх тысячагоддзяў чалавек выкарыстоўваў гліняны посуд у сваім побыце: гаршкі з гліны выраблялі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі, Егіпце, Кітаі і іншых краінах Старажытнага свету. Гліна – гэта натуральны, экалагічна чысты матэрыял. Лічыцца нават, што яна знішчае негатыўныя эмоцыі.
Да майстроў ганчарнай справы спрадвеку прад'яўляліся строгія патрабаванні. Так, яны не павінны былі садзіцца за ганчарны круг з дрэннымі думкамі. Працуючы з глінай, майстар укладвае ў яе часцінку сваёй душы, і калі ён знаходзіцца ў дрэнным настроі, то посуд будзе мець нізкую якасць.
Посуд з натуральнай гліны без палівы (руск. “глазурь”) і прымешак запатрабаваны і сёння. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо гэтыя "жывыя" збаны, гаршкі і чайнікі, вырабленыя сучаснымі майстрамі па старадаўніх тэхналогіях, да гэтага часу не маюць годнай альтэрнатывы. Стравы, прыгатаваныя ў гліняным посудзе, атрымліваюцца асабліва сакавітымі і духмянымі, маюць ні з чым не параўнальны смак.
Самай галоўнай вартасцю глінянага посуду з'яўляецца бяспечнасць і натуральнасць яе саставу: гліна не змяшчае таксічных рэчываў і не ўступае ў хімічныя рэакцыі з ежай. Як правіла, малако, якое захоўваецца ў абпаленым гліняным посудзе, не кісне на працягу 3-4 дзён, варэнне – не плеснее, часнок і цыбуля – не гніюць, у муцэ і крупах не заводзяцца насякомыя, квас захоўвае прахалоду ўлетку, а кава і чай доўга застаюцца гарачымі.
Адзінае, што можна паставіць “у віну" глінянаму посуду, – яго адносная крохкасць. Да таго ж гэта не паходны варыянт посуду, ён дастаткова цяжкі, каб браць яго з сабой на пікнік або для перакусу на працу. Аднак гэта адзіны і цалкам даравальны мінус гліняных вырабаў.
З гісторыі глінянага посуду
Гліна выкарыстоўваецца чалавекам спрадвеку, доказам гэтаму служаць мноства знаходак з археалагічных раскопак. Спачатку гэта была неабпаленая гліна, з якой старажытныя людзі рабілі статуэткі і посуд. Прычым першапачаткова пры вырабе посуду гліну бралі не як асноўны матэрыял, а ў якасці злучальнага кампанента. Асноўным жа матэрыялам выступаў птушыны памёт, змешаны з аскепкамі шкарлупіны, кавалачкамі ракавін і пухам, – усё гэта без цяжкасці можна было знайсці ў птушыных гнёздах. Нашыя продкі былі ўпэўненыя, што менавіта гэтыя кампаненты валодаюць неабходнай пластычнасцю і клейкасцю, гліны ж у такім саставе было не больш за 30%.
Праз некалькі тысячагоддзяў людзі навучыліся пры дапамозе гліны змацоўваць такія непластычныя матэрыялы, як аскепкі камянёў і пясок, і толькі пасля гэтага пачалі выкарыстоўваць яе ў якасці асноўнага матэрыялу для вырабу посуду. Яшчэ пазней старажытныя майстры прыдумалі спосаб аддзяляць гліну ад шкодных прымесяў, гэта значыць, адмучваць яе. Цікава, што з таго часу метад ачысткі гліны практычна не змяніўся, і сучасныя ганчары паспяхова выкарыстоўваюць тэхналогіі, якія з'явіліся шмат тысяч гадоў таму.
Першы посуд з абпаленай гліны быў зроблены аселымі плямёнамі вострава Хонсю прыблізна ў 10700 годзе да нашай эры. Замест малюнкаў на такім посудзе можна ўбачыць адбіткі вяровак, таму сёння археолагі называюць гэтую культуру Дземон, што ў перакладзе азначае “вяровачны ўзор”. Што датычыцца качавых народаў, то ў старажытнасці яны практычна не выкарыстоўвалі гліняны посуд, паколькі ён мог лёгка разбіцца ў дарозе. Качэўнікі карысталіся драўляным ці плеценым посудам.
Адбіткі пальцаў, знойдзеныя на аскепках старажытных сасудаў, гавораць пра тое, што іх вырабам займаліся ў асноўным жанчыны. Прычым сакрэты ганчарнага рамяства на працягу многіх стагоддзяў перадаваліся ад маці да дачкі. І толькі з вынаходствам ганчарнага круга прафесія ганчара паступова перайшла ў катэгорыю пераважна мужчынскіх спецыяльнасцяў.
Віды глінянага посуду
Сёння да разраду глінянага посуду, які не ўтрымлівае ў сваім саставе ніякіх прымешак, адносіцца посуд з чорнай (задымленай) керамікі і посуд з тэракоты.
Тэракотавы посуд вырабляюць з чырвонай гліны, якая пасля абпалу можа мець светла-крэмавае, чырвона-карычневае або чорнае адценне. Посуд з тэракоты выдатна падыходзіць для прыгатавання страў у духоўках, печах і мікрахвалёўках.
Чорнаглянцаваны абварны гліняны посуд вырабляецца з задымленай керамікі і падыходзіць для запякання ў духавых шафах рыбы, мяса і гародніны без дабаўлення алею. Ежа ў такім посудзе атрымліваецца лёгкай і хрумсткай.
Тут варта ўлічваць, што чым большую таўшчыню сценак будзе мець гліняны посуд, тым даўжэй будзе гатавацца страва. Аднак менавіта таўстасценны посуд з гліны здольны раўнамерна размяркоўваць і доўга ўтрымліваць цяпло, дзякуючы чаму ў працэсе гатавання прадукты захоўваюць карысныя рэчывы.
У аснове фарфоравага посуду – таксама гліна. Вырабы з фарфору адрозніваюцца лёгкасцю форм і неверагоднай прыгажосцю. Звычайна з фарфору вырабляюць талеркі, сервізы, супніцы і іншы посуд для сервіроўкі стала. Між тым, фарфор, хоць і крохкі, але дастаткова ўстойлівы да высокіх тэмператур і мае здольнасць захоўваць страву цёплай або халоднай.
І, нарэшце, фаянсавы посуд: таксама вырабляецца з выкарыстаннем белай гліны, але значна таннейшы за фарфоравы. Фаянс не мае вытанчанасці фарфору і яго тэрмічных уласцівасцяў. Акрамя таго, ён лёгка ўбірае ў сябе пахі. Звычайна фаянсавы посуд прыцягвае ўвагу гаспадынь сваім невысокім коштам.
Збан (кувшин) – это посуда из глины для молока, сметаны, масленки, сыроватки. Бока у збана выпуклые, шейка суженная. Збан имеет ручку и носик-дюбку, чтобы молоко ровной струей лилось в миску или чашку. Если под рукой не было легкой кошелки дети собирали ягоды в збанок. Там, в ягодном лесу, наверное, родилась смешкинка:
Пытае маці,
Гледзячы ў збанок:
- Ц шмат сунічак
- Назбіраў, сынок.
Пусты збанок,
Ды хваліцца Фядот:
- Ой, мама, шмат,
Аж забалеў жывот!
Среди них:
Еще один вид глинянных горшков – збаны. Они выглядели также как и горлачи, а их существенным отличием было наличие носика и ручки. Иногда встречаются названия жбан, кувшин, глечик или ручник.
Гляк—это глиняная посуда для хранения и транспортировки жидкостей, подсолнечного масла, кваса, воды. Гляки представляли собой шароподобные емкости с плоским дном и коротким узким горлом. Они вмещали от 0,5 л до 8-19 л. Иногда в них заваривали чай и делали настои трав. В некоторых регионах этот вид горшков называли по разному, например: агляк или бунька.
Напротив красного угла располагался печной или бабий угол. Здесь женщины готовили пищу, пряли, ткали, шили и т.д.
Некалі жанчына насілі доўгія,да пояса, валасы. Іх расчэсвалі грэбнем,запляталі ў адну ці дзве касы, укладывалі на галаве каронаю або спескалі вольна ўніз, за плечы.
Кароткія валасы заколвалі на патыліцы шырокім грэбнем. Пры гэтым грэбень і валасы на галаве парадкаваў, і ўпрыгожваў прычоску.
Грэбень – лёгкая пласцінка з зубамі, пераважна касцяная. Свій грэбень быў у кожнай жанчыны,у кожнай дзяўчынкі. І яго бераглі як каштоўную рэч.
Не на зямлі знайшлася,а высока над галавою выплыла з-за хмаркі загадка:
У вячэрнім небе
Серабрыцца грэбень.
Сонца рана ўстане –
Грэбня не стане.
Каб хутчэй адгадалі, падкажам: гэта грэбень з рожкаі.
Можна, не паверыце, але грэбень вядомы быў і як музычны інструмент. Умельцы закладвалі ў грэбень палоску тонкай паперы – і дзьмулі. Папера трымцела, і меладычныя гукі, праходзячы паміж зубамі грэбня, мацнелі, цешачы слых і душу. Пад гэту музыку асабліва хораша гучалі жартоўныя песні і прыпеўкі.
У наш час дзяўчаты рэдка ўплятаюць у валасы каснікі. А яшчэ ў недалёкім мінулым каснікі – вузкія стужкі з каляровай тканіны – былі ў модзе: шаўковыя, баваўняныя, з даматканай шарсцінкі. Яркімі кветкамі расцвіталі яны ў валасах, злучалі канцы кос.
Вядзе ў луг,далей ад стужак, уплеценых у косы, новая загадка:
Над валком зялёным
Скошаная травы
Ён трапеча лёгка,
Каснічок жывы.
Зноў жа падкажам: каснічок гэты – з крыльцамі.
Каралі і пацеркі, - дробныя ўпрыгожванні з каштоўных камянёў, бурштыну, шкла, дрэва. Іх нанізваюць на нітку ці тонкі шнурок і носяць на шыі і на грудзях. Часам не адну, а некалькі нізак – і тады каралі ззяюць – пераліваюцца, як вясёлка.
Вясковыя дзяўчаты, бывала, дапаўнялі свій святочны ўбор пацеркамі з саламяных каробачак і бісеру, яз ягад рабіны і шыпшыны, з шышак і арэхаў. У такой аздобе сустракалі яны святы, хадзілі ў госці, танцавалі на вячорках.
Парвалася нітка, і дзве караліны, славячы дзявочую красу, закаціліся ў песню:
Броўкі – як сярпочкі,
Як каралі – вочкі…
А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць: “Не ўсё тое золата, што блішчыць”, “Беднай удаве – каснікі не ў галаве”, “Свінню і пецеркі не красяць”.