Прикоснись к подвигу сердцем

НИКОЛАЙ СОЛОВЦОВ

Кветка-партызанка

На сонечных, чыстых прасеках

Расце гэта добрая кветка –

Арніка з усіх траваў-лекаў

Мінулага – люстра і сведка…

Калісьці – той грознай вайною

У лесе бацькам-партызанам,

Як толькі вярталіся з бою,

Лячылі арнікаю раны.

Арніку завуць партызанскай,

Часінаю сонечнай, весняй

Не стрэлы ёй чуюцца ў лесе,

А звонкія, мірныя песні.