Прикоснись к подвигу сердцем

ВЛАДИМИР ЗАГОРСКИЙ

Памяць

Маці на фронт сына праводзіла.

Скрыпка журботную песню выводзіла.

Плакала скрыпка, плакала маці,

Скрыпку схаваць абяцала на шчасце.

Вораг прыйшоў у часіну ліхую,

Скрыпку схавала пад дзічку старую.

Людзі казалі – не ўцалее,

Струны парвуцца і дрэва струхнее.

Вочы прагледзела, сына чакала,

Скрыпку яго, як магла, ратавала.

Над папялішчам вецер гуляе,

Спалена хата і дзічка старая.

Вораг лютуе, у ліхую часіну

Думае маці пра скрыпку, пра сына.

Думае маці: сын можа ж вернецца?

Скрыпку пагладзіць – і слёзы навернуцца.

Сын не вярнуўся – доля такая,

Маці не верыць, маці чакае.

Колькі гадоў, а маці не верыцца,

Вусны ўсё шэпчуць – вернецца, вернецца.

Хутка прыедзе, на дзень завітае,

Маці абдыме, на скрыпцы зайграе.

Сын не вярнуўся, сын не прыехаў.

Скрыпка – адзіная ў маці пацеха.