Прикоснись к подвигу сердцем

АЛЕКСЕЙ ЗАХАРЕНКО

Свята Перамогі

Сцягі палошчацца на ветры,

Усё чырванню гарыць.

Нясуцца песні ў паветры,

Аркестраў музыка гучыць.

Цяплом сэрцы яна грэе

Усім прыйшоўшым на парад.

Да зорак ясных узлятае

Вясёлы гоман акцябрат.

Перамогу усе святкуем

Над фашысцкаю чумой.

Людзям свету мы пільнуем –

МІР, СВАБОДУ I СПАКОЙ!

Беражыце ветэранаў

3 жыцця ўходзяць ветэраны,

Шточас радзеюць іх рады.

Баляць і ныюць моцна раны

3 часоў Айчыннае вайны.

Ветэраны людзі волі,

Свайго шчасця кавалі.

У бой ішлі па добрай волі,

Каб фашыстаў разграміць.

Лілася кроў, сябе не шкадавалі.

За Радзіму ў бой ішлі.

Фашыстаў білі, да Берліна гналі,

Каб мір квітнеў на ўсёй зямлі.

Каб дзень быў ясны, прамяністы,

Усё зрабілі, усё змаглі.

Беражыце іх і сцяг агністы

3 якім у бой ішлі!

Ветэраны людзі волі,

Свайго шчасця кавалі.

Шмат хлябнулі яны гора

У годы Айчыннае вайны.