Прикоснись к подвигу сердцем

НИКОЛАЙ МИНЧЕНКО

Роднае поле

Акопамі ў вайну ўсё поле зрыта,

Ды здолелі мы раны залячыць.

Ізноў шуміць тут залатое жыта.

І, значыць, людзям тут шчасліва жыць.

Нам не забыць мінулае ніколі.

Радзіму светлую сваю любіць.

І толькі абеліск на гэтым полі:

Баліць, як рана свежая, баліць.

Брату

Ізноў табе прысніўся сон,

Што бацька наш вярнуўся.

І, паглядзеўшы на сяло,

Ён шчыра ўсміхнуўся.

Ён усміхнуўся. Шапку зняў.

Сказаў да нас: «Сыны,

За тое я жыццё аддаў,

Каб не было вайны».

Не спіш. Прачнуўся ты даўно,

І ціха ў роднай хаце.

- Здаецца, грукнулі ў акно, -

Табе говорыць маці.

- Ды не, матуля, гэта клён… -

Дарэмна ёй не спіцца…

Загінуў бацька,але ён

Жывы ўсім нам сніцца.

Франтавік

Зжата пшаніца. У сціртах салома.

Даспелае зерне ў амбары ляжыць.

Старэнькі дзядуля сядзіць каля дома

І дзіву даецца, як хочацца жыць!

Даўно адгрымела вайны кананада.

Ён ордэн не зняў са свайго піджака.

Прынёс ён учора два яблыкі з сада,

Пачаставаць захацеў земляка.

А той не прыйшоў. Зноў ляжыць у шпіталі.

І маўчыць мабільнік. Значыць, цяжка яму.

А нядаўна дзядулі ўрачы намякнулі,

Што ён без суседа сустрэне зіму.

Нічога не зробіш, бяруць сваё годы,

Байцы адыходзяць адзін за адным.

Яны адлятаюць, як птушкі, ва ўзводы,

Дзе кожны змагаўся тады маладым.

Імкліва пранесліся годы, як коні.

Час неўтаймунна бяжыць і бяжыць.

І цягне да сонца дзядуля далоні,

І дзіву даецца, як хочацца жыць.