Наш славуты зямляк

Автор Исследования творчества Н.Бущика - Койпаш Вероника и руководитель музея - Федута Вера Владимировна

Автор Исследования творчества Н.Бущика - Койпаш Вероника

Автор Исследования творчества Н.Бущика - Койпаш Вероника

Автор Исследования творчества Н.Бущика - Койпаш Вероника

Общий вид на музейную экспозицию посвященную Н.Бущику

Выступление художника на встрече в Деревновском ЯССШ

Беседа с художником. Н.Бущик, Федута.В,Койпаш В.

Участники встречи с Н.Бущиком

Мае землякі – мой гонар

(Мастак Мікола Бушчык)

2017г. у нашай краіне аб’яўлены годам навукі. Сярод розных мэт прыняцця дадзенага рашэння вызначаецца і мэта фарміравання духоўнай культуры моладзі праз каштоўнасныя адносіны да гісторыка-культурных традыцый сваёй малой Радзімы.

Менавіта з нагоды развіцця творчых даследчых здольнасцей навучэнцаў Слонімскага раёна ў канцы сакавіка 2017г. была праведзена XѴII адкрытая раённая навукова-практычная канферэнцыя “Прыступкі да навукі” у якой прынялі ўдзел 170 навучэнцаў устаноў адукацый Слонімскага, Ваўкавыскага, Мастоўскага, Іўеўскага, Дзятлаўскага, Карэлічскага раёнаў. Працавала 6 секцый. Самай вялікай на колькасці прадстаўленых даследванняў (36 работ) была секцыя гісторыі, грамадазнаўства і краязнаўства. І гэта невыпадкова, бо гісторыя сваёй Радзімы, свайго краю з’яўляецца той глебай, на якой фарміруецца патрыятычныя якасці асобы і актыўная грамадзянская пазіцыя кожнага з нас.

Адно з даследванняў, прадстаўленае вучаніцай Дзераўноўскай ЯССШ Койпаш Веранікай і адзначана “Дыпломам II ступені”, было прысвечана тэме “Мае землякі – мой гонар”- аб жыццёвым і творчым шляху нашага земляка- мастака Міколы Бушчыка.

Ля рэчкі, што Пляхоўкаю завецца.

Стаіць – цвіце мой родны кут.

І ён навечна ў сэрцы застанецца,

Бо нарадзіўся, вырас тут.

Няма нідзе паселішч прыгажэйшых

І лепшых роднай Дзераўной,

Мясцінак з роду даражэйшых

І вёскі больш няма такой …

У маляўнічым куточку паўночна-ўсходняй часткі Слонімшчыны, што у Гродзенскай вобласці, знаходзяцца вёскі Дзераўноўскага сельсавета, якія ўзгадываюцца ў пісьмовых крыніцах ХV-ХVІ стст. Унікальнасць краю надаюць шматлікія (21 аб’ект) помнікі гісторыі і культуры края.

Аб гісторыы края і помніках культуры падрабязна можна даведацца ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі Дзераўноўскай школы.

У трэццяй зале музея увагу прыцягвае вялікая экспазіцыя, прысвечаная нашаму земляку-мастаку Мікалаю Уладзіміравічу Бушчыку. Экспануецца 11 карцін, падораных мастаком музею, шмат перыядычных выданняў, буклетаў і афіш з выстаў, фотаздымкаў і іншых матэрыялаў, прысвечаных мастаку.

Менавіта цудоўны Дзераўноўскі край, маляўнічае асяроддзе, насычанае гістарычнае мінулае сталі той глебай, якая ўзрасціла мастацкі талент нашага земляка Міколы Бушчыка – славутай асобы Бацькаўшчыны.

Даследаванне творчасці мастака-земляка, сустрэчы з ім, мясцовасцю, дзе ён жыў і працаваў, пакідаюць яркія, незабыўныя ўражанні.

Кожны помнік мастацтва-з’ява духоўнай культуры края, ў ім пераламляюцца актуальныя грамадскія, маральныя, эстэтычныя пачуцці, мясцовыя мастацкія традыцыі. Таму так важна вывучаць і зберагаць помнікі мастацтва – творы выдатных людзей свайго часу.

Даследуючы творчы шлях аднаго з нашых знакамітых зямлякоў-мастака Мікалая Уладзіміравіча Бушчыка, мы імкнуліся вызначыць уклад асобы і творчасці Мікалая Уладзіміравіча Бушчыка ў мастацкую скарбонку края, павышэння яго турыстычнай значнасці, вызначыць узаемасувязь мастака з жыццём і сваім часам, яго ўздзеянне на фарміраванне чалавека.

У 1988 г. у нядаўна адкрыты школьны музей жыхарка в. Дзераўная Герасімчык Вера Іванаўна перадала напісаны маслам партрэт сваёй сваячкі Левяроўскай Алены Раманаўны. Пры гэтым адзначыла, што партрэт гэты намаляваў мастак Мікола Бушчык, уражэнец Дзераўной. Жыве мастак у Мінску, але ў вёсцы застаўся яго бацька. Партрэт уразіў нас сваёй сціпласцю, выразнасцю і мы вырашылі пазнаёміцца з аўтарам. У хуткім часе даслалі мастаку ліст з прапановай аб сустрэчы і з пачатку 90-х гадоў устанавілі з ім трывалыя сувязі. Гутаркі з мастаком, сустрэчы з ім дапамаглі скласці яго біяграфію. Нарадзіўся мастак 22 мая 1948 г. у вёсцы Дзераўная Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Маці працавала ў калгасе, а бацька – у Дзераўноўскім лясніцтве. Тут, у Дзераўной прайшло яго дзяцінства. Тут ён пайшоў у дзераўноўскую школу. Яшчэ у 5 гадоў Мікола намаляваў ад рукі правільны, роўны круг. Бацькі цыркулем вымяралі, паказвалі суседзям, уражваліся. Суседзям – вяскоўцам вельмі падабаліся яго малюнкі на звычайных аркушах паперы.


Сам мастак адзначае: “З дзяцінства, як памятаю, хацелася маляваць. Хаця я не ведаў, што на мастака недзе трэба і можна вучыцца. І нечакана мой дзед па маці прыслаў тэлеграму, што ў Краснадары (Расія) будуць прыёмныя экзамены ў мастацкае вучылішча. Я паехаў туды паступаць.

Першы раз не паступіў, але прайшоў у мастацкую школу. А на наступны год усёж паступіў у вучылішча. Пасля вучылішча прыехаў на Бацькаўшчыну, у Беларусь, паступіў у тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне жывапісу (зараз – Беларуская Акадэмія мастацтва). Па заканчэнні застаўся ў Мінску”. З тых часоў тут мастак жыве і працуе.

У 1976 – 1981 гг. М. Бушчык працаваў выкладчыкам малюнка і жывапісу ў БПІ. З 1976 г. стаў пастаянным удзельнікам мастацкіх выстаў у СССР і за мяжой, уступіў у Беларускі Саюз мастакоў і ў хуткім часе ўвайшоў у праўленне Саюза.

Часта бывае Бушчык на Слонімшчыне, у сваёй роднай вёсцы. Тут, у Дзераўной, яго вытокі, карані. І ён гэтага ніколі не забывае, адсюль – дзе прайшо дзяцінства і дзе вырас – самае значнае і вартае з таго, што ён здолеў, паспеў стварыць. Мікалай Уладзіміравіч успамінае: “Вельмі памятаюцца гады, пражытыя ў Дзераўной, асабліва вясна і лета – гэта быў сонечны, ручаёвы і зялёны Рай. І зараз у Дзераўную прыязджаю кожнае лета. Тут я шмат малюю, пішу эцюды, вандрую па ваколіцах.”

На Рэспубліканскіх і Міжнародных выставах карціны Мікалая Бушчыка спыняюць увагу гледачоў нязвыклай мастацкай мовай. Жывапісец паэтызуе рэчаічнасць, спрабуе ўтрымаць і перадаць на палатне імгненныя ўзрушэнні святла. На карцінах М. Бушчыка пануе такая цудоўная палітра колеру, што міжволі прыходзіш у захапленне. Ён выдатна малюе пейзажы, тэматычныя карціны, нацюрморты, партрэты. Піша алеем і у тэхніцы акварэлі.

Мастак – цікавы партрэтыст. Гледзячы на ўдалыя партрэты мастака. адразу адзначаем уменне аўтара зазірнуць у душу сваіх герояў.

Напісанне партрэтаў суайчыннікаў патрабуе ад майстра ведання іх жыццёвага шляху, іх лёсу, характару і той эпохі, калі яны жылі і працавалі, як напрыклад – партрэт цёткі мастака – сельскай жыхаркі, працаўніцы Левяроўскай Алены Раманаўны. Гіторыю гэтага партрэта мы вывучылі і ў выглядзе творчай інсталяцыі “Гісторыя аднаго экспаната” прапанавалі на ІІ абласным злёце народных музеяў Гродзеншчыны ў 2013 г. у Любчы.

На партрэце мастак асаблівую увагу надаў пакладзеным на калені рукам жанчыны, прыгожым сваёй напрацаванасцю, па якіх можна даведацца аб складаным, напростым лёсе жанчыны. А яшчэ ён звяртае нашу увагу на яе вочы, бо вочы – гэта люстэрка душы. У іх адлюстроўваюцца ўсе перажыванні, турботы чалавека, адносіны да наваколля. Вочы Алены Раманаўны спакойна і ўдумліва глядзець на нас. У іх смутак і радасць, жыццёвая мудрасць (у 42 гады жанчына засталася ўдавой, адна выхоўвала семярых дзяцей. Перажыла вайну, голад, разбурэнне, а калі ў 1949 г. быў створаны калгас, пайшла працаваць туды. Жылося цяжка, але яна не страціла сваёй дабрыні і ураўнаважаннасці).

Пасля прадстаўлення карціны у Мінску, партрэт цёткі Алены (як і абяцаў мастак) вярнуўся да яе. А калі яна сышла з гэтага жыцця, то яе сваякі карціну перадалі ў школьны музей. І гэты партрэт, а таксама партрэт бацькі мастака, паклалі аснову музейнай экспазіцыі, прысвечанай Мікалаю Бушчыку.

Мастак – паэт у жывапісу, пранікнёны лірык, які спрабуе дайсці не толькі да сутнасці чалавечай душы, але і з’яў прыроды

Калі глядзіш на сабраныя разам некалькі дзесяткаў палотнаў Міколы Бушчыка, то ад іх застаецца ўражанне, што мастак нібы піша адну вялікую карціну пад назвай – Бацькаўшчына. Гэта і “Зара над вёскай”, “Даль светлая”, “Лета ў Дзераўной”, “Высацкае возера”, “Дрэвы на ўскрайку”, “У Слоніме”, “Аблокі”, “Жытнёвы дух Бацькаўшчыны” цыкл карцін “Ціхая мая Радзіма”. Мастак сам адзначае, што лічыць сябе беларускім мастаком, таму што ўсё, што ён піша, нараджаецца ад ягонага бачання Радзімы і яе сёняшняга дня.

У 1979 г. М. Бушчык ладзіць у кінатэатры “Кастрычнік” (Мінск) сваю першую выставу разам з Анатолем Кузняцовым. З’явіліся зусім не падобныя на згаданыя раней творы – палотны “Шматмесячнасць”, “Вясковыя спявакі”, “Двое ў начы” і інш. Няўлоўныя, як цені, колеры, пераходзяць, перацякаюць хвалямі адзін у другі.

Мікалай Бушчык – адзін з заснавальнікаў суполкі беларускіх мастакоў “Няміга – 17”. З 1995 – член міжнароднага творчага аб’яднання “Сонечны квадрат”, якое аб’ядноўвае майстроў акварэлі. Менавіта пасля гэтага адбыўся росквіт яго творчасці як майстра акварэлі. Чаму акварэлі? Мастак сам адказвае на гэта пытанне: “Акварэль – гэта жывапісДушы. Самае цяжкае – гэта пачуць подых свету, уявіць, як б’ецца ягонае сэрца. Калі чалавек здольны на гэта, дык перад ім адкрываецца жывая душа прыроды, часткай якой з’яўляецца ён сам… і мастак – праваднік, які дае ўсім магчымасць адчуць вялікае сэрда прыроды”.

У творах Міколы Бушчыка валадарыць свабодная стыхія фарбаў.

Хтосьці з даследчыкаў творчасці мастака заўважыў, што бачыць свет толькі ў чорна-белых танах яму не ўдавалася нават у самыя складаныя моманты жыцця. Мы звыкліся: рака заўсёды сіняя, дрэвы зялёныя, снег толькі белы. А дзякуючы Мікалаю Бушчыку людзі могуць усклікнуць: “Глядзі, а аблокі ружовыя! І снег – блакітны!” Медзікі нават прыпісваюць карцінам мастака лекавыя якасці.

На пытанне журналістаў – “Той, хто пабачыць вашы карціны, напэўна не пераблытае іх з работамі кагосьці іншага. Як бы вы вызначылі сваю стылістыку?” мастак так адказаў: “Я ў сваіх работах імкнуся да таго, што ў выніку стварае адчуванне радасці і нейкага гарманічнага супакою, настрою, які выклікае ў чалавека добрую, жыццясцвярджальную гармонію. У творчасці я хацеў бы сцвярджаць прыгажосць і гармонію, чысціню раніцы і вечара, шум летняга ліўня або спакой зімовага снегападу. Вось калі гэта атрымліваецца, мяне гэта захапляе”.

Мастак – чалавек філасофскага складу і ўсё сваё жыццё і творчасць ацэньвае с філасофскага пункту гледжання. Ён сябруе з многімі паэтамі, музыкантамі, сам піша вершы і цудоўна іграе на гітары, любіць класічную музыку. Зямлю і прастору вакол яе мастак уяўляе па-свойму, па-філасофску. Відаць, таму і ёсць у яго калекцыі цыкл карцін пад назвай “Прастора – 1”, “Прастора – 2”, “Прастора – 3”. Наш Слонімскі пісьменнік Уладзімір Ягаўдзік перадае ўражанне ад гэтых карцін: “Перад намі разгорнутае мастацкае ўяўленне пра няспыннае развіццё сусвету, часцінкай якога мы з’яўляемся”. І кожнае з ягоных палотнаў – ці то рэалістычнае, або абстрактнае – гэта аповед мастака аб яго эмацыянальным свеце.

Мікола Бушчык – удзельнік больш 170 Рэспубліканскіх, Усесаюзных, Міжнародных выстаў у 17 краінах свету,больш 30 персанальных выстаў, у тым ліку ў Трэццякоўскай галерэе ў Маскве, юбілейнай выставы “Жывапіс у акварэлі” у Мінску і выставы “Жыццё скрозь колер” у Нацыянальным мастацкім музее у 2008 г. (Мінск), у Рэспубліканскім палацы мастацтваў у 2015 г. (Мінск). Больш як 200 яго карцін абышлі мастацкія выставы многіх краін свету. Некалькі твораў Бушчыка знаходзяцца ў Слонімскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

У кнізе-альбоме “Старое новое. Микалай Бущик” выдадзенай ў 2009 г. у Маскве адзін з аўтараў адзначыў:

“Один из залов Национального художественного музея Беларуси в эти дни отличался от залов остальных. Во-первых, над работами здесь приглушённое, точечное освещение, которое уже с самого входа создаёт определённую атмосферу – атмосферу некой камерности, глубины и тайны. Войдя в зал, хочется сразу приглушить звук своего голоса и разговаривать шёпотом, чтобы не нарушить гармонию – гармонию искусства, которую здесь боишься вспугнуть, словно редкую птицу. На стенах – эмоции художника Микалая Бущика, о котором говорят, что мастер творит только этими самыми эмоциями».

Менавіта колер і ёсць тое галоўнае, што больш за ўсё прываблівае мастака ў навакольным асяроддзі. Менавіта колерам ён распавядае аб дабрыні, духоўнай прыгажосці. Менавіта праз колер М.Бушчык імкнецца данесці да гледача свой погляд на сусвет і дапамагчы кожнаму дасягнуць гармоніі.

У Дзераўноўскай школе Слонімскага раёна добра ведаюць імя свайго таленавітага земляка-мастака Мікалая Уладзіміравіча Бушчыка. Акрамя вялікай экспазіціі ў школьным народным музеі напісаны даследчыя работы аб яго творчасці. Яго астоба была творча прадстаўлена на абласным злёце народных музеяў у Любчы ў 2013 г. Акрамя таго творчасць мастака прадстаўлена ў буклеце школьнага народнага музея і ў альбоме “Падарожжа па Дзераўноўскім краі”, выдадзеным Саветам музея. Школьнікі запрашаюць мастака да сябе ў госці, наладжваюць сустрэчы з ім.

Пасля выстаў, значных падзей мастак прывозіць або дасылае ў музей буклеты, перыядычныя выданні, шматлікія фотаздымкі, праспекты, афішы і нават свае карціны (зараз іх у музеі 11).

Шмат твораў мастака знаходзіцца на электронным носьбіце, які мастак перадаў у музей. На некаторыя выставы ў Мінску мастак запрашае вучняў і настаўнікаў школы. А яго персанальную выставу у Нацыянальным мастацкім музее разам з дырэктарам мастацкага музея Уладзімірам Пракапцовым, адкрывала і кіраўнік народнага музея Дзераўноўскай школы.

Пад уздзеяннем твораў мастака вучаніца школы Дзіяна Шэндзік напісала верш “Карціна ажыла”.

… Здаецца мне: карціна ажыла,

І рэчкай разлілася па пакоі…

Ад месяцовага блакітнага святла

Паволі крочаць скрозь пейзажы мроі.

Царква старэнькая ахоплена смугой

Смуглявай, мастаком каханай ночы.

Карціны дораць слодыч і пакой:

Вясновы гай… Бярозкі стан дзявочы…

Дзівосных фарбаў забаўка-гульня!

Яны сышліся быццам на спатканне

У колер сонца восеньскага дня,

У яркіх кветках колер – палыханне.

Мастак здзіўляе… Хто ён? Чараўнік?

Ён разумее песні навальніцы,

Масточка збітага, што да вады прынік,

Вясковай хаткі, хуценькай крыніцы…

Усё жыве! Як быццам іншы свет

За гэтым шклом прываблівай карціны,

Як быццам тайна, быццам бы сакрэт,

Пакрыты фарбай – таямнічай павуцінай.

Здаецца зноў – карціна ажыла…

Запахла лесу маладая хвоя.

Ад месяцовага блакітнага святла

Паволі крочаць скрозь пейзажы мроі…

Сустрэчы з мастаком адбываюцца не толькі ў нашай школе, але і ў дзяржаўным Слонімскім гісторыка-краязнаўчым музеі імя І. Стаброўскага, з членамі краязнаўчага клуба ў народным музеі школы №4 г. Слоніма. У музеі школы № 10 г. існуе інфармацыя аб М. Бушчыку. Звесткі аб ім ёсць у кніге “Памяць”. Гісторыка-дакументальная хроніка Слонімскага раёна”.

Саветам народнага музея Дзераўноўскай школы распрацавана музейная экскурсія аб М.У. Бушчыку, сняты відэаролік. З творчасцю мастака знаёмяцца вучні школ горада і раёна, настаўнікі, грамадкасць. Экспазіцыя карцін М. Бушчыка была ўключана ў дзве тэлеперадачы Слонімскага тэлебачання аб нашым музеі. У газеце “Слонімскі веснік” неаднаразова друкаваліся артыкулы аб ім.

У гэтым, 2017,напярэдадні веснавых свят адбылася чарговая сустрэча з мастаком у народным музеі Дзераўноўскай ЯССШ.

Спачатку актывісты музея пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам мастака, яго карцінамі, творчай манерай, праглядзелі падрыхтаваны слайд – фільм.

Затым сам мастак паведаміў аб тых выставах, у якіх прымаў удзел апошнім часам. Прыгадаў некалькі выстаў у Мінску ( у тым ліку і прысвечаных вызваленню Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў, выставу да дня Незалежнасці нашай краіны). Паведаміў аб выставах за межамі Беларусі ( у Антверпене, Гааге і іншых мясцінах), аб заснятых тэлепрэзентацыях. Мастак адказаў на шэраг пытанняў, якія цікавілі ўдзельнікаў сустрэчы. Так Мікалай Уладзіміравіч адзначыў ролю беларускага пейзажа ў яго творчасці. Асобна - аб яго адданасці родным Дзераўноўскім краявідам, закаханасці ў родны край.

Менавіта тут, на радзіме, захавалася бацькаўская хата, куды мастак часта наведваецца, марыць аб тым, каб гэта мясціна стала сваеасаблівым месцам сустрэчы яго сяброў – мастакоў, музыкантаў, паэтаў. Тут мастак шмат працуе, стварае новыя творы.

Расказаў мастак аб сваіх адносінах да розных плыняў у мастацтве, сваім захапленні абстрактным жывапісам, філасофскіх адносінах да ролі колеру ў мастацтве. Ён адзначыў, што праз колер мастак перадае сваё светаўтрыманне, разуменне навакольнага асяроддзя і сучаснага жыцця.

У ходзе сустрэчы вучні пазнаёміліся са зместам выдадзенай у Маскве кнігі “ Старое – новое. Николай Бущик”, паслухалі вытрымкі з яе. Так, адзін з аўтараў кнігі, Вольга Архіпава, дзеліцца ўраджаннямі ад карцін мастака: “Меня всегда удивляет, как потрясающе мастер сочетает цвета, как создаёт пространство и плоскость – именно такое настоящее живописное мышление. Он мыслит исключительно светом”.

Мастак пільна назірае за тым, як рухаецца свет, што ў ім адбываецца. Сапраўдны мастак – той, хто з характэрных дэталяў збірае вобраз часу. Так лічыць наш зямляк, цікавая асоба нашага часу – Мікола Бушчык.

Знаемства з творчасцю мастака аказвае станоўчы ўплыў на складванне маральных, патрыятычных і эстэтычных пачуццяў навучэнцаў. Праведзены намі пісьмовы апрос вучняў з 7-11 класаў падтвердзіў гэту думку.вось некалькі прыкладаў.

- Клімко Павел (10 кл.): “Мяне ўразіла карціна Бушчыка “Дрэвы на ўскрайку”, намаляваная акварэллю. Мастак малюе дрэвы незвычайна, так як ён іх бачыць сваімі вачыма. Мне падабаецца, што ён малюе карціны сваёй Радзімы…”

- Койпаш Вераніка (9 кл.): “Картины Бущика написаны маслом и акварелью. Больше всех мне нравится картина «Высоцкое озеро». Возможно потому, что на пейзаже изображено место, где я часто бываю. Мне нравится синий цвет, а в этой картине он является основным. Для меня синий цвет – цвет спокойствия, поэтому эта картина для меня – самая красивая. Картины Бущика пронизаны его чувствами. Образы его героев загадочны. Художник много экспериментирует с красками, создаёт отличные картины! …»

- Радзевіч Дар’я (9 кл.): «Меня больше всех поразила картина «Одинокая сосна». Художник написал её в Деревной. Эта сосна до сих пор стоит в конце улицы Луговой. Когда идёшь по улице и видишь эту сосну, то сразу вспоминаешь картину Бущика. Эта картина мне нравится тем, что она в чём-то загадочная, художник чего-то недосказывает, заставляет подумать. И когда я прихожу в наш школьный музей, я хочу её увидеть и ощутить исходящее от неё чувство умиротворения».

- Сёмуха Дар’я (11 кл.): “Карціна “Захад сонца” выглядае вельмі незвычайна і прывабна. Уражвае тое, як каляровыя промні пранізваюць чароўны лес. Ён нібыта гарыць у промнях сонца. Шматкаляровасць карціны заваражвае…”

- Ярмоленка Маргарыта (11 кл.) – “Картины М. Бущика завораживают и удивляют. Неповторимые образы, яркие эмоции, своеобразность созерцания мира оказывают сильное воздействие на всех, кто когда-либо видел его картины. Как истинно белорусский художник, Бущик особое место в своём творчестве выделяет для картин, тематически связанных с Беларусью, своим родным краем. Из них мне больше всего понравились “Белорусская деревня”, “Даль светлая”, “Золотой вечер”, “Облока, “В Слониме”. Эти и многие другие картины художника, передающие эмоции и переживания автора, трогают своей искренностью. М. Бущик не может не удивлять экспрессией, своим видением окружающего мира …”

Пройдзе пэўны час. Хто ведае, кім стануць выпускнікі нашай школы. Але маральнае уздзеянне творчасці і самой вядомай асобы нашай Слонімшчыны – мастака М.У. Бушчыка на іх светапогляд, бачанне прыгожага будзе, безмоўна, станоўчым і незабыўным.

Ад палотнаў мастака сыходзіць светлая энергія, асвечаная любоўю да роднай зямлі, пільнай увагай да чалавечай душы, цяплыня і пяшчота.Вы ніколі не адчуеце сябе самотна ў пакоі, дзе побач з вамі лье ў прастору сваё тонкае святло Душа карцін Мікалая Бушчыка.