У пахучым куфары важка ўсё ляжала,
Што сама бабуля працай рук прыдбала
Быццам водар з поля пранясло ля хаты,
Так запахла лугам, чабаром і мятай.
Найбольш каштоўныя рэчы захоўвалі ў куфарах (сундуках).
Магчыма, самыя прыгожыя рэчы ў куфры – гэта рушнікі. Яны ўпрыгожвалі хату, мелі вялікае абрадавае прызначэнне, як сімвал чысціні і роднай зямлі:
на рушнік прымалі народжанае дзіця;
рушніком упрыгожвалі чырвоны кут у хацн, дзе былі абразы;
на рушніку падносілі гасцям хлеб-соль;
рушнік – частка вясельнага абрада;
рушніком маладая адорвала будучых родзічаў;
і ў шматлікіх іншых абрадах.