Прыветна вокны пазіраюць,
Нібыта ў госці запрашаюць.
Ну, добры выгляд хатка мае…
Цікава… Што ж нас тут чакае?
У нашым музеі вы бачыце традыцыйную сялянскую хату. Уся яна зроблена з дрэва, асноўныя колеры вонкавага аблічча таксама прыродныя. Гэта значыць, усё збудаванне адпавядае прыродзе, што акаляе яго. Беларускія сяляне цанілі і разумелі прыгожосць нефарбаванага дрэва – цёплага навобмацак, з тонкім малюнкам ліній яго валокнаў.
Пры ўваходзе ў сялянскую хату нас сустракае печ. У жыцці нашых продкаў яна займала важнае і пачэснае месца. Печ абагравала хату, у ёй варылі ежу, на ёй спалі, адпачывалі, лячыліся.
Да печы ставіліся як да жывой істоты. У яе прысутнасці забаранялася ўжываць грубыя або непрыстойныя словы. “Няможна гэта казаць, бо печ у хаце”, “Сказаў бы, дык печ пачуе”, – гаварылі нашы дзяды і прадзеды. Каля печы знаходзіўся качарэжнік. Тут стаяў пячны інвентар(паказвае): качарга, вілы, чапяла і абавязкова хлебная лапата. Лапаце адводзілі асобнае месца, магчыма таму, што яна мела прамое дачыненне да хлеба, ёй надавалі ахоўную якасць: падчас навальніцы, каб зберагчы гаспадарчыя збудаванні ад маланкі, хлебную лапату выстаўлялі на двор.
У зімовы час сялянская хата ператварылася ў рамесную майстэрню. Доўгімі вечарамі святле лучыны, светача ці каганца тут выразалі драўляныя лыжкі і посуд, плялі лапці, пралі, ткалі, шылі адзенне, вышывалі.
Заданне: суаднесці сучасныя прадметы быта са старажытнымі.
Гліняны посуд
Ён і сёння прыгожа глядзеўся б і на нашай кухні, і на абедзенным стале!
А якая ж хата без збанкоў, гарлачыкаў і гляка!
Прыгажосцю сціплай вабяць
І чакаюць мастака
Каласы ў глінянай вазе,
Гладышы для малака.
Мастацтва гліны і агню – так гавораць пра вырабы з гліны, якія абпальваюцца для моцы і вадастойкасці. Гаспадарчы посуд – асноўны від прадукцыі майстроў-ганчароў. У ім трымалі ежу, падавалі на стол, насілі абед у поле. Гэта збанкі, міскі, слоікі, глякі.
Збанок – пасудзіна добра вядомая. У ім звычайна трымалі малако: доўга не скісае, а ў гарачыню – халоднае. Мае ручкі і носік-дзюбку, каб малако лёгка, роўным струменьчыкам лілося ў міску ці ў кубак. Гарлачык старэйшы за збан. Яны падобныя, як браты, толькі гарлачык без ручкі і не мае носіка-дзюбкі зверху.
Шмат рэчаў хатняга абіходу рабілі нашы продкі з дрэва. Шмат прадметаў звязана з апрацоўка ільну і бавоўны..
Сукалка (прылада для намотвання(насуквання) нітак на цэўкі(драўляныя палачкі-катушкі).
Матавіла – прылада для змотвання нітак іразмотвання маткоў пражы.
Пранік –прылада для адбівання галовак ільну і для мыцця бялізны. Таўкачык (палачка-мялка ) для размінання прадуктаў,якую вырэзвалі з падыходзячай галіны.
Гэта лавы, палічкі для посуду, калыскі (люлькі), хадунок. Ёсць яшчэ драўляныя рэчы, якія сёння вы можаце сустрэць хіба што толькі ў музеі – гэта:даёнка, дзежка,бойка, валок і качалкі.
У хаце было шмат іншых прыстасаванняў і прадметаў. Усе яны ствараюць прадстаўленне аб побыце нашых продкаў.
У нашым музеі можна знайсці вырабы на любы густ.
Родная сядзіба, бацькоўская хата – гэта цэлы свет.
Роднае, прыгожае і шчырае…
Тут, куды ні глянь, што ні крані,
Сувязі навек з зямлёй і выраем,
Тут мае вытокі, карані…
Разгадайце рэбус: