08.12.2018 на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №36 г.Гомеля імя Івана Мележа” прайшоў абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”. Падчас правядзення конкурсу ў гімназіі працавалі тэматычныя зоны, прысвечаныя беларускай нацыянальнай ляльцы, беларускаму ручніку, беларускай хаце.
У кожнага ўдзельніка была магчымасць прадэманстраваць свае творчыя магчымасці, інтэлектуальны патэнцыял, культурны ўзровень маўлення. Пераможцамі конкурсу сталі 25 навучэнцаў з 11 раёнаў і абласнога цэнтра.
11.10.2018 на базе сярэдняй школы №3 г. Гомеля адбылася творчая сустрэча настаўнікаў Гомельшчыны з паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным.
25.06.2018. Падчас правядзення навучаючага семінара-практыкума («летняй школы») для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Удасканаленне работы настаўніка па падрыхтоўцы вучняў да абласной і рэспубліканскай алімпіяды». Праводзіўся з 25.06. па 27.06.2018.
Інтэлектуальна адораныя вучні ў профільным лагеры “Буслік”. Працаваў з 11.06. па 19.06.2018 на базе ДУА "Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі".
Правядзенне практычных заняткаў для каманды Гомельскай вобласці 23.02.2018. у філіяле «Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава» .
Наведванне камандай Гомельскай вобласці этнаграфічнай выставы ў ГДУ імя Ф.Скарыны падчас трэніровачных збораў 20.02.2018.