Белы ветразь

Вітаем вас на старонках адукацыйнага рэсурсу для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Гомельшчыны!

Стваральнікі рэсурсу

Даўгулёва Ірына Аляксееўна

Метадыст вучэбна-метадычнага аддзела гуманітарных дысцыплін ДУА "Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі" вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Ст.Беліцкай базавай школе Гомельскага раёна, пераведзена на работу ў ДУА "Сярэдняя школа №21 г.Гомеля". З 2011 года працуе ў ГАІРА.

Займалася распрацоўкай матэрыялаў па тэмах "Лінгвакультуралагічны падыход у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры", "Тэкстацэнтрычны падыход пры выкладанні беларускай мовы", "Сучасныя інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі".

З'яўляецца адным са стваральнікам абласнога адукацыйнага віртуальнага рэсурсу "Белы ветразь" па беларускай мове і літаратуры для настаўнікаў Гомельшчыны (2016 год).


Казачэнка Ірына Рыгораўна

Казачэнка Ірына Рыгораўна, настаўнік-метадыст ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”.

Пасля заканчэння Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай у 1994 годзе працавала настаўнікам у СШ №2 г.п. Лельчыцы, з 2010 года працуе настаўнікам у Лельчыцкай раённай гімназіі.

Займалася распрацоўкай матэрыялаў па тэмах “Выпрацоўка ўменняў вуснага выказвання на ўроках беларускай літаратуры як сродак эфектыўнага развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў”, “Развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры сродкамі выкарыстання сэрвісаў web 2.0 інтэрнэту”, “Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы як сродак развіцця ўніверсальных дзеянняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.

З'яўляецца адным са стваральнікам абласнога адукацыйнага віртуальнага рэсурсу "Белы ветразь" па беларускай мове і літаратуры для настаўнікаў Гомельшчыны (2016 год).

Беднякова Ірына Валянцінаўна

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Рагачова” кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст".

Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны ў 1991 годзе працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Рагачова”, з 1998 года пераведзена на работу ў ДУА "Сярэдняя школа №6 г.Рагачова", з 2016 г. кіраўнік раённага МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Займалася распрацоўкай матэрыялаў па тэмах “Выкарыстанне творчых заданняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”, “Стварэнне і выкарыстанне асабістага электроннага рэсурсу настаўніка для павышэння якасці філалагічнай адукацыі вучняў”, “Выкарыстанне глог-плакатаў на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры як сродак павышэння пазнавальнай актыўнасці вучняў да прадмета” і іншыя; удзельніца і пераможца рэспубліканскага конкурсу «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» у намінацыі «Выкарыстанне WEB 2.0 сервісаў у адукацыйным працэсе”. Стварыла электронны навучальна-метадычны рэсурс “Сіняя птушка” (http://beljz.timenet.by/)

З'яўляецца адным са стваральнікам абласнога адукацыйнага віртуальнага рэсурсу "Белы ветразь" па беларускай мове і літаратуры для настаўнікаў Гомельшчыны (2016 год).

Мігаль Алена Генадзьеўна

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Хальчанская базавая школа" кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст".

Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны ў 2005 годзе працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Крайская сярэдняя школа”, з 2007 года пераведзена на работу ў ДУА "Хальчанская базавая школа", з 2015 г. кіраўнік раённага МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Займалася распрацоўкай матэрыялаў па тэмах “Фарміраванне метапрадметных кампетэнцый вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры сродкамі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, праз выкарыстанне QR-кодаў, "Асаблівасці арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці вучняў па беларускай мове і літаратуры на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці” і іншыя. Стварыла электронны навучальна-метадычны рэсурс “Ведай” (https://sites.google.com/view/vedaj/main ).

З'яўляецца адным са стваральнікам абласнога адукацыйнага віртуальнага рэсурсу "Белы ветразь" па беларускай мове і літаратуры для настаўнікаў Гомельшчыны (2016 год).

Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры да папаўнення матэрыялаў адукацыйнага рэсурсу.