Гэты рэсурс дазваляе бясплатна ствараць пазлы: сабраць з кавалкаў фотаздымак пісьменніка ці выяву беларускага краявіду. Фотаздымкі для будучай гульні можна або загрузіць з камп'ютара, або ўказаць адрас малюнка ў інтэрнэце.
У наладках вы выбіраеце колькасць частак пазла, колер фона гульні і да т.п. Пасля стварэння можна пераслаць спасылку на пазл па электроннай пошце або прымацаваць гульню на свой сайт ці ў блог. Для гэтага трэба выбраць пункт "Падзяліцца" і націснуць "Убудаваць", пасля ў самым нізе старонкі пад вялікім пазлам скапіраваць код.
Вось некалькі варыянтаў гульняў, створаных на сайце.
Пазл "Нясвіжскі замак"
Пазл "Траецкі касцёл у Гервятах"