Ірына Шэцка, г.Ельск, настаўнік мовы і літаратуры
Палессе
Палессе! Эх , Палессе!
Беларускі родны край!
Аб ім складзена шмат песень,
Казак, баек – выбірай!
І шумлівыя дубравы
Зелянеюць у краі тым.
І цячэ там Прыпяць жвава
Дзесьці берагам крутым.
Часам дзіўныя балоты
Вабяць вока хадака,
Журавінка тут жа спее -
Элексір палешука.
Прыязджайце ў край наш дзіўны
І на Тураў паглядзець,
Песні шчырыя паслухаць,
Проста з вудай пасядзець.
Маці
У маленькай вёсачцы , наўзбоч
Старэнька хатка прытулілась.
Жанчына там жыве адна,
У маркоце думак як забылась.
Сутонне на двары кругом
Усё наваколле закрывае.
Стаіць матуля ля акна,
Яна кагось усё чакае.
Стаіць маркотна ля акна
І немы крык з грудзей злятае:
Ужо колькі часу ўсё адна,
З дзяцей ніхто не завітае…
Баліць і сэрца, і душа:
“Няўжо не ўспомняць яе дзеці?”
Павырасталі,
Хто куды паразбрыдаліся па свеце.
Пяшчоты колькі і любві
Кожнаму з іх аддавала.
Усе лепшае ж бо для дзяцей.
Начамі колькі не даспала?
Калі ж хварэлі дзеткі ўсе,
Лячыла доўга і з цярпеннем.
Маліла Бога аб адным,
І ён паслаў сям’і збавенне.
Акрэплі, выраслі ўсе,
І сваіх дзетак ужо маюць.
Пра маці ж родную сваю
Амаль ужо не ўспамінаюць.
Цяпер жа хворая, адна
Стаіць упрыцемку ля печы,
А з вока коціцца сляза:
Ці хоць пазвоніце хто, дзеці.
У маленькай вёсачцы, наўзбоч
Старэнька хатка прытулілась.
Жанчына там жыве адна,
У маркоце думак як забылась.
Сонца ў душы
Беражыце родных, дарагіх,
Найчасцей дарыце ім усмешкі.
Бо жыццё ж кароткае зусім,
І няма тут часу нам для спрэчак.
Мы ўсе спяшаемся, бяжым,
Матэрыяльным коштам усё мы мерым.
А пабольш бы шчырасці ўсім,
Ды паболей дабрыні і веры!
Запаліце сонца ў душы!
Хай усё наваколле сагравае
Беражыце родных, дарагіх,
Бо як цяжка, калі іх губляем…