Рэсурс Plickers

Plickers - гэта новы комплекс для правядзення тэсціраванняў і франтальных апытванняў вучняў.

Правілы карыстання рэсурсам:

1. Зарэгістравацца на сайце Plickers.com

2. Стварыць класы з вучнямі (напрыклад, 6"А" - 24 вучні, 8"В" - 29 вучняў). Кожнаму вучню будзе прысвоены асабісты нумар і асабістая картка.

3. Спампаваць і раздрукаваць карткі для вучняў.

4. Стварыць віктарыну: выбар аднаго адказу з двух, выбар аднаго адказу з чатырох.

5. Устанавіць на мабільны тэлефон прыладу Plickers.

6. На ўроку ўключыць праграму ў тэлефоне, вывесці на экран камп'ютара пытанні віктарыны, камерай тэлефона "прасканіраваць" карткі вучняў.

7. Праграма сама падлічвае колькасць правільных і няправільных адказаў і выводзіць вынікі на экран камп'ютара.

8. Усе вынікі захоўваюцца, і настаўнік можа звярнуцца да іх на занятках па карэкцыі ведаў вучняў.